• Архив новостей
  • Архив новостей
    ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
    2829301234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930311

СЕРВИСЫ
Каталог IT 
Разработка сайтов
Интернет-провайдеры

Отправить новость

Сообщите новость, интересную читателям 42.TUT.BY


  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
    2829301234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930311
реклама

Лідчанін навучыў камп’ютар чытаць i размаўляць па-беларуску


Лiдчанiн Юрась Гецэвіч ужо сем гадоў вучыць камп’ютар распазнаваць і агучваць беларускія тэксты. Юрась уводзіць тэкст у праграму, націскае на "пераўтварэнне" – і… надрукаваны тэкст імгненна перапрацоўваецца ў аўдыяфайл! Камп’ютар чытае ўслых сінтэзаваным, бы робат з фільма, голасам.

Фото: grodnonews.by
Фото: grodnonews.by

Газета "Гродзенская праўда" паразмаўляла з навукоўцам, якi ўмее размаўляць з камп’ютарам па-беларуску. 

Ці складана было навучыць камп’ютар размаўляць па-беларуску?


– Наша лабараторыя адна з першых на Беларусі распрацавала агульныя прынцыпы і прататыпы сінтэзатараў маўлення, якія падышлі да розных славянскіх моў: беларускай, рускай, украінскай, чэшскай. Працэс сінтэзу маўлення даволі складаны і ў той жа час вельмі захапляючы, працуе над ім вялікая каманда "фізікаў і лірыкаў": лінгвісты, філолагі, стылісты, праграмісты. Што тычыцца беларускай мовы – машына павінна не толькі дакладна прачытаць тэкст, але і ўлічыць асаблівасці вымаўлення слоў, інтанацыйнага афармлення, націскі, асімілятыўнае змякчэнне і г.д.

Гэта справа апошніх гадоў?

– Не, лабараторыя існуе больш за сорак год. Калі яшчэ мяне не было на свеце і камп’ютарныя тэхналогіі толькі пачалі развівацца ў нашай краіне, лабараторыя пад кіраўніцтвам доктара навук Барыса Лабанава пачала займацца тэхналогіямі маўлення: сістэмай распазнавання мовы і сістэмай сінтэзу, пераводам інфармацыі з гукавога выгляду ў тэкст і наадварот.

На каго разлічана ваша праграма? І якое практычнае прымяненне яна знаходзіць?

– Праграма сінтэзу маўлення па электронным тэксце карысная для слабабачачых і сляпых людзей ці тых, хто не можа чытаць, бо, напрыклад, кіруе аўтамабілем. Напрыклад, яна паспяхова выкарыстоўваецца ў Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку з 2006 года. Можа прымяняцца ў gps-навігатарах, "гаворачых" танометрах, тэрмометрах, вагах і іншых разнастайных электронных прыладах. З яе дапамогай можна чытаць RSS-рассылкі, перакладаць кнігі ў аўдыёфармат, агучваць сайты – усё гэта будзе садзейнічаць развіццю роднай мовы і яе захаванню.

Для вас гэта вельмі важна?


– Так. Бо мова – Божы дар, якім трэба карыстацца, які трэба захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.

У сям’і Вы таксама размаўляеце па-беларуску?

– Безумоўна! Жонка Святлана – філолаг французскай і англійскай мовы – і сынок Сымон таксама размаўляюць на роднай мове. Я ганаруся тым, што свае першыя словы наш сын сказаў па-беларуску. Калі мова будзе жыць у сям’і, яна будзе жыць і ў народзе.

Летась на выставе "TIBO-2013" сапраўдны ажыятаж выклікалі мабільныя аўтаномныя беларускія робаты, якія размаўлялі на беларускай мове.


– Мы імкнемся больш дзейсна ўкараняць сістэму маўлення ў робататэхніку. Каб жалязяка была інтэлектуальнай. І зноў жа, каб наша родная мова больш актыўна ўжывалася ў паўсядзённым жыцці, гучала паўсюдна. Таму шукаем зацікаўленых людзей і адкрыты да супрацаўніцтва.

Даведка

Юрась Гецэвіч – кандыдат тэхнічных навук, загадчык лабараторыі распазнавання сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – разам з камандай вучыць камп’ютар распазнаваць і агучваць беларускія тэксты. 30-гадовы навуковец нарадзіўся ў вёсцы Крупава Лідскага раёна. Вучыўся ў мясцовай сярэдняй школе, потым у гімназіі №1 горада Ліды. Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Белдзярж-універсітэта, магістратуру, аспірантуру, абараніў дысертацыю. Сёмы год працуе ў сферы сінтэзу маўлення і камп’ютарнай лінгвістыкі, выкладае ў БДУ і БДУІР.

P.S. Iнтэрнэт-версія сінтэзатара маўлення па тэксце ад Юрася Гецэвіча. Уводзячы тэкст, пасля націскных галосных пішыце "плюсік", – каб машына бачыла, дзе трэба рабіць націск. 
Отправить новость
Сообщите редакции новость, интересную читателям 42.TUT.BY