• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. Эксперт рассказал, как правильно посеять семена и что делать, чтобы они взошли
  2. Белорусские биатлонистки стали вторыми в эстафете, проиграв одну секунду
  3. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  4. Инициатива BYPOL выложила напутственную речь якобы экс-главы МВД по случаю его ухода с должности
  5. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  6. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  7. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  8. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  9. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  10. Перенес жуткое сотрясение, но вернулся и выиграл два Кубка Стэнли. Хоккеист, которым восхищается весь мир
  11. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  12. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло
  13. Минское «Динамо» снова проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  14. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  15. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  16. Две машины в Андорру, пять — в Эстонию, 121 — в Германию. Интересные факты об экспорте авто из Беларуси
  17. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  18. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  19. Уволился декан ФМО БГУ Виктор Шадурский. Он возглавлял факультет больше 12 лет
  20. «Осторожно, тут могут быть бэчебэшники». Как в Купаловском прошел первый спектакль после президентских выборов
  21. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  22. Казакевич озвучил социальный портрет «преступника», «связанного с протестной активностью»
  23. «Мы с вами не допустили гражданского раскола». Лукашенко и Кубраков поздравили милиционеров
  24. Медики написали открытое письмо главе профсоюза: «Мог ли врач промолчать и позволить опорочить имя убитого?»
  25. Год с коронавирусом. В какие страны сейчас могут слетать белорусы и что для этого нужно
  26. Новый декан у ФМО БГУ и большой красно-зеленый флаг в Новой Боровой. Что происходило в Беларуси 4 марта
  27. Как перекладывают «по карманам» долги госсектора и чем это чревато
  28. Итоги ажиотажа: за два месяца техосмотр прошло столько машин, сколько раньше за полгода
  29. Носкевич: Уголовное дело Тихановского до конца месяца будет передано прокурору для направления в суд
  30. «Наш пессимизм не оправдался». Что сейчас происходит со стартап-сообществом в Беларуси


Лоток с пиратской продукцией | Фото с сайта ndiiv.org.uaУ краіне ўжо распачатыя крымінальныя справы супраць распаўсюднікаў “пірацкага” праграмнага забеспячэння. У “піратаў” Windows каштуе каля 5 умоўных адзінак, а ў афіцыйных дыстрыб’ютараў – у 40 разоў больш.
 
Калі генеральны дырэктар прадстаўніцтва Microsoft ва Украіне і краінах СНД Валерый Ланавенка апошні раз быў у Мінску, ён заявіў, што больш за 80% праграмнага забеспячэння, якім карыстаюцца ў Беларусі, – пірацкае. Па меркаванні генеральнага дырэктара партала TUT.BY Кірыла Валошына, гэтая лічба не меншая за 90%.

10% карыстальнікаў ліцэнзійных праграмаў у нашай краіне – гэта найперш супрацоўнікі дзяржаўных прадпраемстваў і ўстаноў. Такіх, напрыклад, як адміністрацыя “Парку высокіх тэхналогіяў”. Каментуе намеснік дырэктара адміністрацыі “ПВТ” Аляксандр Марцінкевіч: “Мы набываем камп’ютары, на якіх ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне праінсталявана вытворцам. Вось, напрыклад, у мяне стаіць ноўтбук “Toshiba”, там уся сістэма ўбудавана”.

Дакладна вядома, што ліцэнзійным праграмным забеспячэннем карыстаюцца ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь і ў Беларускім доме друку. Не карыстаюцца пірацкімі копіямі камп’ютарных праграм і ў Белдзяржуніверсітэце. Распавядае Наталля Новікава, начальнік аддзела праграмнага забеспячэння Цэнтра інфармацыйных тэхналогіяў БДУ: “Мы як установа адукацыі карыстаемся зніжкамі, якія гандляры робяць для дзяржаўных, медыцынскіх і адукацыйных устаноў. Зніжкі часам даходзяць да 80%”.

Адзін з “бацькоў” сучаснага Рунэту Антон Носік тлумачыць зацікаўленасць дзяржаўных устаноў у ліцэнзійным ПЗ наступным чынам: “Дзяржава аплочвае свае выдаткі не са сваёй кішэні. У дзяржавы няма прычынаў эканоміць грошы. “Пірацтва” ж узнікае там, дзе ў людзей ёсць прычына лічыць свае грошы”.

Сапраўды, ліцэнзійная праграмнае забеспячэнне каштуе параўнальна вялікіх грошай. За копію Windows Vista Business у прыгожай скрыначцы беларускія дыстрыб’ютары просяць ад 380 да 485 тысяч рублёў. І атрымліваюць-такі гэтыя грошы, але нячаста.

Апошняя – восьмая версія праграмы для распазнавання тэкстаў Fine Reader крыху таннейшая за Windows: кошты на яе трымаюцца ў межах 300 тысячаў. А вось базавы пакет графічнага рэдактара Adobe Photoshop CS3 каштуе ў Беларусі каля 1000 умоўных адзінак.

Сутыкаючыся з такімі коштамі, беларускія карыстальнікі софту, натуральна, звяртаюцца да “піратаў”. У іх дыскі з праграмным забеспячэннем любога кшталту каштуюць амаль аднолькава – каля 5 умоўных адзінак. Антон Носік бачыць наступнае выйсце з сітуацыі: “Падвышэнне ўласнага прыбытку – вось які ёсць добры спосаб”.

"Пірацтва" не падабаецца ні вытворцам праграмнага забеспячэння, ні дзяржаве. Аднак, па меркаванні Аляксандра Марцінкевіча, ні вытворцы, ні дзяржава нічога не могуць з ім зрабіць: “У краіне адзін з найлепшых законаў па абароне аўтарскіх правоў і інтэлектуальнай уласнасці ў СНД. Але механізмы яго здзяйснення не адпрацаваныя. Тое, што робіцца, робіцца спантанна”.

Юрый Шапёлкін, дырэктар кампаніі “Мисофт” – адзінага ў Беларусі афіцыйнага дыстрыб’ютара бухгалтарскай праграмы “1С” – мяркуе, што на 20 тысяч яе ліцэнзійных копій у Беларусі ўсталявана не менш за 20 тысяч кантрафактных. Па словах адмыслоўцы, у нашай краіне ўжо распрацоўваецца некалькі крымінальных спраў, звязаных з камп'ютарным “пірацтвам”.

Юрый Шапёлкін: “У Беларусі ўжо распачатыя крымінальныя справы і за ўсталяванне неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння, і за гандаль кантрафактнымі камп’ютарнымі дыскамі. І ў Гомелі, і ў Маладзечне, і ў Жодзіне, і ў Мінску ёсць справы. І супраць камп’ютарных клубаў – за выкарыстанне неліцэнзійнага ПЗ на камп'ютарах”.

ДАРЭЧЫ

Пра тое, чым “пірацкія” праграмы горшыя за ліцэнзійныя, Еўрапейскае радыё запыталася ў Юрыя Зісера, генеральнага дырэктара кампаніі “Надзейныя праграмы”:

Юрый Зісер: “Пірацкія копіі прадаюцца без суправаджальнай дакументацыі, без ключоў, без гарантыі. Звычайна такія копіі своечасова не абнаўляюцца. Нярэдкія выпадкі, калі іх карыстальнікі губляюць важныя звесткі”.

Мікалай Карняйчук


-20%
-20%
-50%
-25%
-25%
-15%
-7%
-10%
-15%
0072680