Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Гаджеты


Фрагмент сообщения ЖЭС | Фото с сайта TUT.BYЯк стала вядома Еўрарадыё, дакумент, у якім будзе прапісаная працэдура ўзаконьвання сетак у жылых дамах, плануюць прыняць да канца жніўня. У адказ на пытанне, чаму такі дакумент неабходны, мы пачулі дзве версіі.
 
Першая – такая ж, як і ў выпадку з антэнамі і кандыцыянерамі: яны псуюць канструкцыю будынку і могуць прынесці небяспеку людзям. Гаворыць галоўны спецыяліст ЖЭУ № 120: “Могуць узнікнуць пажары ў доме, ужо быў выпадак, калі пажар пачаўся з-за гэтага. Гэта ж усё-такі сістэма падлучэння да электраправодкі”.

Другая прычына – тое, што па сетцы людзі абменьваюцца самай рознай інфармацыяй, якой ім, можа, і не варта было б абменьвацца. Так лічыць Аляксандр Аляхновіч, галоўны спецыяліст камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама: “Невядома, чым яны займаюцца ў гэтых сетках, якую інфармацыю перапампоўваюць. Я думаю, гэта мусіць кантралявацца. Калі людзі качаюць пірацкія фільмы, гэта блага. Невядома, у якім узросце там хто – можа, і парнаграфію пампуюць”.

Законных лакальных камп’ютарных сетак у жылых дамах няма, кажа Аляксандр Аляхновіч. Самі ж адміністратары ўпэўненыя, што рэгістраваць сеткі будзе надзвычай складана. Да таго ж, сетка можа быць крыніцай прыбытку, а пры рэгістрацыі ён пачне абкладацца падаткам.

Адміністратар Мікіта: "Наколькі я ведаю, у нас абсалютна ўсе сеткі нелегальныя. Гэта хатняя сетка, тут усё на энтузіязме пабудавана і зроблена, ніхто канкрэтна не адказвае ні перад кім. Працуе яна — і працуе. Яна можа быць залатой жылай. Адміністратар можа перапрадаваць танны інтэрнэт. Напрыклад, правайдэр аддае за мегабайт дваццаць рублёў, адмін перапрадае сваім карыстальнікам па трыццаць. Пры вялікім жаданні можна тысячу долараў у месяц мець”.

Начальнік тэхнічнага аддзелу ЖРЭА Ленінскага раёна Таісія Найдзіна кажа, што да іх звярталіся адміністратары, якія хацелі зарэгістраваць лакальную сетку. ЖРЭА не адмаўляла ім, але і не давала дазволу, бо патрабаванні былі няпростымі.

Таісія Найдзіна: “Гэта новая жыла, новы прыбытак. І людзі прыходзяць з пытаннем, як рэгістраваць. Я кажу: давайце дакументы, давайце праектнае рашэнне, экалогію і г.д. Тады паглядзім, гэта будзе вырашацца на ўзроўні адміністрацыі раёна. Яны звычайна так паходзяць-паходзяць коламі і сыходзяць. Ніхто яшчэ не прыносіў такіх дакументаў, якія былі б вычарпальнымі, каб нас потым не змаглі абвінаваціць, што мы не клапоцімся пра насельніцтва. Бо гэта ж адказна і важна”.

Каб зарэгістраваць сетку, трэба прайсці праз камітэт архітэктуры і Міністэрства сувязі. А там вам нічога не падпішуць, бо дакументаў, якія б дазволілі гэта зрабіць, няма. Працягвае Аляксандр Аляхновіч.

Аляксандр Аляхновіч: “Кодэкс, які выдаў Будтэхнорм у мінулым годзе, мае пункт 9, які тычыцца лакальных сетак. Там ёсць дазвол на іх узаконьванне ў грамадскіх будынках, пра жылёвы фонд забылі. У Міністэрстве сувязі праводзіліся нарады, каб унесці гэты раздзел. Трэба на законных падставах пракладаць сеткі. Міністэрства сувязі мусіць выдаваць ліцэнзію на праектаванне ў жылым фондзе. Але насамрэч няма нарматыўнай базы, на падставе якой можна было б іх праектаваць”.

Камітэт архітэктуры будзе прымаць удзел у падрыхтоўцы новага дакумента. Але пакуль праца стаіць, і ніхто не ведае адказаў на пытанні карыстальнікаў сетак. Ці будуць адміністратары, якія ўжо маюць сеткі, плаціць штрафы за іх незаконнасць, як вырашыцца пытанне з падаткамі, колькі часу зойме працэдура легальнага стварэння сеткі – ніхто пакуль сказаць не можа.

ЖЭСы спрабуюць правесці перапіс кватэр, падлучаных да лакальных сетак. Сітуацыя мала чым адрозніваецца ад палявання на “талеркі” і кандыцыянеры.

Кацярына Буланава


Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-30%
-20%
-11%
-60%
-20%
-15%
-65%