Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

В Беларуси


изображениеУ 2007 годзе кампанія "Samsung" мае намер павялічыць долю сваіх мабільных тэлефонаў на беларускім рынку да 28%. Пра гэта 15 жніўня ў Мінску паведаміла журналістам менеджэр па маркетынгу кампаніі "Samsung" у Беларусі Алена Ранцэвіч.
 
Паводле яе слоў, цяпер кампаніі належаць 25% рынку мабільных тэлефонаў у Беларусі і яна ўтрымлівае другое месца ў гэтым сегменце, саступаючы толькі "Nokia". "Шмат будзе залежаць ад дзяржаўных органаў, якія займаюцца мытным заканадаўствам. Мы можам прадаваць больш, але, на жаль, "белым" імпарцёрам перашкаджаюць мытныя бар'еры, доўгія працэдуры сертыфікацыі і атрымання дазволу на ўвоз", – зазначыла прадстаўнік "Samsung". Пры гэтым яна падкрэсліла, што кожны пакупнік тэлефона "Samsung" мае права запытаць у прадаўца копію мытнай дэкларацыі, у якой павінен быць указаны ўвезены легальна тэлефон.

15 жніўня ў Мінску адбылася прэзентацыя новых тэлефонаў "Samsung". Журналістам былі паказаны 17 мадэлей, у тым ліку бюджэтныя коштам менш чым 150 тысяч рублёў. Прыблізна палова паказаных мадэлей ужо з'явілася ў беларускіх магазінах: лінейка "Ultra Edition II" – тэлефоны U100, U300, U600, а таксама E200, Е840, C160, С170, С250, С260. Астатнія мадэлі будуць даступныя беларускім пакупнікам у верасні – гэта E490, i710, E830, E590, E740, F300, E390, E210, C520.

А.Ранцэвіч таксама паведаміла, што, паводле ацэнак экспертаў, у Беларусі доля "белага" рынку мабільных тэлефонаў цяпер не перавышае 15-20%. Адпаведна прыблізна 80% мабільных тэлефонаў увозіцца ў краіну нелегальна.

Між іншым, паводле звестак мытнай статыстыкі, у студзені-чэрвені гэтага года імпарт мабільных тэлефонаў у Беларусь вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года больш чым у 2,5 разу. Так, за шэсць месяцаў мінулага года было ўвезена больш чым 71,5 тыс. штук на 7,4 млн. долараў ЗША, а ў першым паўгоддзі гэтага – 184,227 тыс. штук на 19,768 млн. долараў. Найбольшая колькасць мабільных тэлефонаў у першым паўгоддзі ўвозілася з Венгрыі – 73,4 тыс., Карэі – 44,89 тыс. і Кітая – 42,39 тыс. штук.


Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-20%
-10%
-20%
-33%
-20%
-20%
-20%
-20%
-33%
{banner_1133}