Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Рынок и право


Бабруйск канчаткова зрабіўся горадам-легендай для карыстальнікаў інтэрнэту. Расійскі геймер атрымаў тры пуцёўкі ў бабруйскі санаторый “Шыннік” у якасці прыза за перамогу ў інтэрнэт-гульні “Гурманаўт”. Праўда, іншыя ўдзельнікі гульні жартам называюць прыз “ссылкай у Бабруйск”.

Як паведамілі "Рацыі" аўтары гульні, пераможца набраў найбольшую колькасць балаў і абышоў 20 тысячаў удзельнікаў. Балы ў “Гурманаўце” налічваюцца за кармленне і развіццё маленькіх катлетоідаў. Механізм гульні дазваляе кожнаму геймеру карміць і трэніраваць катлетоіда раз на суткі. Набраць больш балаў можна, калі прыцягваеш да выхавання свайго катлетоіда ягоных сяброў.

Аднак адзін з удзельнікаў гульні прыдумаў свой сцэнарый – ён узламаў код “Гурманаўта” і напісаў праграму, якая дазваляе хутка набіраць балы. Арганізатары ацанілі жарт праграміста і пажартавалі ў адказ – напрамак турыстычнай пуцёўкі, галоўнага прыза гульні, не быў пазначаны загадзя, таму вынаходлівага геймера адправілі ў Бабруйск. Але сапраўдных пераможцаў чакаюць іншыя прызы.

Ян Маўзэр



Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-60%
-30%
-50%
-15%
-30%
-15%
-30%
-20%