• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

В Беларуси


Юры ЗiсэрМiнiстэрства сувязi й iнфарматызацыi Беларусi, называючы лiбэралiзацыю рынку стартэгiчным напрамкам разьвiцьця краiны, не пазбаўляе дзяржаўнага прадпрыемства Белтэлекам манапольнага становiшча на гэтым самым рынку, бо ня можа прыдумаць схемы мiнiмалiзацыi фiнансавых затратаў дзяржаўнага манапалiста.
 
Мiнiстэрства сувязi ня мае намеру адмовiцца ад манаполii Белтэлекаму.

А чаго каштуе Беларусi гэтая манаполiя?

Стваральнiк самага папулярнага беларускага парталу TUT.by Юры Зiсэр кажа, што адносна iншых краiнаў паслугi Белтэлекаму страшна дарагiя.

Зiсэр: У нас адзiн з самых дарагiх iнтэрнэтаў у сьвеце. Больш дарагi толькi ў Афрыцы.

Праблема ў перакрыжаваных субсыдыях. За кошт звышдарагога iнтэрнэту й паслугаў мiжнароднай сувязi фiнансуецца сувязь у вёсцы. Грошы фактычна "закапанаыя" ў аграгарадках. А таксама паслугi звычайнага гарадзкога тэлефону акупаюцца толькi на некалькi працэнтаў. Ня можа абанэнцкая плата быць 2 тыс. рублёў на месяц. Гэта несур"ёзна.

Атрымлiваецца, што iнтэрнэт-карыстальнiкi фактычна аплочваюць тэлефонныя размовы?

Зiсэр: Менавiта так. Калi Мiнiстэрства сувязi выдае лiцэнзiю на паслугi сувязi, дык адразу запiсана, што кожны правайдэр павiнен працаваць празь Белтэлекам. Наўпрост зьнешнiя каналы ён ня можа выкарыстоўваць. Нават унутры краiны правайдэры ня могуць адзiн да аднаго падключацца. Усе абавязаныя працаваць празь Белтэлекам. I такiм чынам зьяўляюцца ў нейкiм сэнсе ягоным дылерамi ды цалкам ад яго залежаць i ў коштавай палiтыцы, i ў тэхнiчнай.

У красавiку мiнiстар сувязi паведамiў, што колькасьць iнтэрнэт-карыстальнiкаў у Беларусi перавышае 2,7 мiльёнаў чалавек. А зь iх 170 тысяч карыстаюцца шырокапалосным доступам (broadband access).

У Эўропе 80% карыстальнiкаў падключаюцца да сецiва менавiта з дапамогаю шырокапалоснага доступу. А паводле дадзеных Эўракамiсii, iнтэрнэт-паслугамi рэгулярна карыстаецца больш за палову насельнiцтва Эўразьвязу.

Як ацэньве колькасьць iнтэрнэт-карыстальнiкаў Юры Зiсэр?

Зiсэр: Так, лiчбы вядомыя. Узровень пранiкненьня iнтэрнэту ў Беларусi 25-30%. Гэта 2,5-3 мiльёны чалавек. Гэта прыстойны ўзровень. Гэта больш высокi ўзровень, чым у Расеi ды Ўкраiне. Вядома, у параўнаньнi з Польшчаю, краiнамi Прыбалтыкi або з заходнiмi краiнамi гэта мала. Кошты на iнтэрнэт у Беларусi ў дзясяткi раз большыя, чым на Захадзе i ў разы большыя, чым у суседнiх дзяржавах.

Беларуская моладзь, прынамсi сталiчная, таксама ўжо лiтаральна не вылазiць зь iнтэрнэту. А з прычыны таго, што дорага, аб'ядноўвалася ў лякальныя сеткi. Але сеткi цяпер ужо зьнiшчаюць.

Ганна Гарачка


Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-20%
-30%
-25%
-40%
-60%
-11%
20170802