
Другое месца займае Расея (23,2%), трэцяе — Украіна (21,7%).
У сусьветным рэйтынгу Беларусь апынулася на 24-м месцы, Расея — на 62-м, Украіна на — 64-м.
Выданьне прызнае, што вынікі падлікаў карыстальнікаў iнтэрнэту ў розных экспэртных арганізацыяў часта адрозьніваюцца. "Дело" дэманструе вынікі дадзеныя агенцтва Miniwatts Marketing Group. Варта адзначыць, што паводле дасьледаваньня Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкага меркаваньня ў Расеі iнтэрнэтам карыстаюцца ў рознай ступені да 31% грамадзянаў.