• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Офтоп
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  2. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  3. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  4. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  5. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  6. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  7. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  8. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  9. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  10. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  11. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  12. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  13. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  14. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  15. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  16. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  17. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  18. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут
  19. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  20. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  21. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  22. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  23. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  24. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  25. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  26. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу
  27. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  28. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  29. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  30. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер


Изображение с сайта flashsait.comАўтары новага інтэрнет-праекта “Казкі беларускія” разлічваюць на сотні наведвальнікаў штодня. Яны сцвярджаюць, што нічога падобнага няма не толькі ў Інтэрнеце – добрых казак на беларускай мове не стае і на паліцах кніжных крамаў.
 
– Ідэя была даволі простая: зрабіць дзіцячы партал для беларускамоўных сем’яў, – кажа адзін з арганізатараў інтэрнет-рэсурсу “Казкі беларускія” Зміцер Разахацкі. – А галоўны прынцып: па адной казцы кожны дзень. Прычым гэта будуць і творы беларускіх аўтараў, і пераклады сусветна вядомых творцаў, і народныя казкі.

Яшчэ адна адметная рыса сайта – малюнкі, якія суправаджаюць народныя і літаратурныя творы. Ёсць і іншыя раздзелы, цікавыя бацькам і іх дзецям, – прымаўкі, конкурсы, сцэнкі, анекдоты, загадкі, хуткамоўкі, калыханкі, прыпеўкі, лічылкі, розныя дапаможнікі для бацькоў і шмат іншых цікавых матэрыялаў.

Зміцер Разахацкі расказвае, што ідэя стварыць сайт прыйшла звычайным бацькам, якія выхоўваюць сваіх дзяцей як свядомых беларусаў. Ні для каго не сакрэт, што якаснай літаратуры для дзяцей на роднай мове не стае, таму і быў прыдуманы вось такі альтэрнатыўны ход. Тым больш што ў інтэрнеце беларускамоўная дзіцячая тэматыка прадстаўлена вельмі сціпла: не хапае станоўчай пазітыўнай беларускамоўнай інфармацыі.

– Мы плануем прыцягнуць як мага болей наведвальнікаў, – кажа Зміцер Разахацкі. – Мяркуем нават хадзіць па ўсіх дзіцячых садках і расказваць выхавацельніцам пра наш сайт. Спадзяемся, што “Казкі беларускія” зацікавяць усіх маленькіх беларусаў. Нават тым, хто не размаўляе па-беларуску, але, магчыма, дзякуючы вось такому творчаму падыходу спрычыніцца да роднай мовы.

У жыцці сайта запрашаюць паўдзельнічаць і наведвальнікаў: яны могуць рэгістравацца і пакідаць свае казкі, артыкулы, думкі.

– Хочацца згрупаваць кола людзей, якім цікавая беларуская казка, якія выхоўваюць сваіх дзяцей па-беларуску і могуць падзяліцца сваім вопытам, – дадае Зміцер Разахацкі.

Ацэнка “Заўтра тваёй краіны”

Ідэю ацэньвае Алена Масла, загадчыца рэдакцыі дзіцячай літаратуры дзяржаўнага выдавецтва “Мастацкая літаратура”, аўтар зборніка казак для дзяцей “Таямніца закінутай хаты”, казачнай аповесці “Вандроўка з божымі кароўкамі” і інш.

– Такі сайт не проста неабходная – доўгачаканая рэч для беларускамоўных сем’яў, – адзначае казачніца. – Дзіцячай беларускамоўнай літаратуры выдаецца вельмі мала, бо гэта вымагае шмат выдаткаў. У прыватнікаў не хапае грошай, каб выдаваць якасныя дзіцячыя кніжкі, у дзяржаўных выдавецтваў – свае праблемы. Мяркуючы па ўсім, мадэратары сайта “Казкі беларускія” будуць пільна адсочваць мастацкую вартасць твораў, перш чым тыя трапяць у сеціва. Акрамя таго, на сайце шмат іншай карыснай інфармацыі. І калі ўсе задумкі будуць выкананыя на добрым узроўні, то гэтаму інтэрнет-рэсурсу наканавана папулярнасць.


 
-10%
-50%
-50%
-12%
-20%
-30%
-15%
-5%
-10%
0072916