
Галоўная мэта фестывалю – стымуляванне прымянення новых тэхналогій у выяўленчым мастацтве. Да задач праекта можна аднесці: развіццё камп’ютэрнай графікі і мультымедыямастацтва ва ўмовах Беларусі, актывізацыя творчых кантактаў паміж мастакамі розных краін, прыцягненне ў мастацкі працэс новага пакалення аўтараў, пашырэнне інструментальнай і тэхналагічнай базы сучаснага мастацтва.
Упершыню на выставачных плошчах Беларусі будуць дэманстравацца выключна творы, выкананыя ў лічбавым фармаце. Творы будуць разгледжаны ў намінацыях: «Лічбавае фота», «Камп’ютэрная графіка», «Лічбавы жывапіс», «Відэа-арт», «Відэакліп музычны», «Анімацыя», «Рэкламны ролік», «Кароткі метр».
У структуры фестывалю прадугледжаны тры праграмы: конкурсная, прагляд, гасцявая.
Завершыць сваю работу фестываль 20 кастрычніка «круглым сталом» і абвяшчэннем пераможцаў.