• Архив новостей
  • Архив новостей
    ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

СЕРВИСЫ
Каталог IT 
Разработка сайтов
Интернет-провайдеры

Отправить новость

Сообщите новость, интересную читателям 42.TUT.BY


  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
реклама

Юрый Зісер: дакумент аб рэгуляваннi інтэрнэта стаў поўнай нечаканасцю


Юрый Зісер: дакумент аб рэгуляваннi інтэрнэта стаў поўнай нечаканасцюПраект указу “Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт” камэнтуе кіраўнік унітарнага прадпрыемства “Надзейныя праграмы”, адзін з заснавальнікаў парталу TUT.by Юрый Зісер.
 
Ён перадусім зазначае, што дакумэнт зьявіўся без усялякіх кансультацый з інтэрнэт-супольнасьцю:

“Дакумэнт проста зваліўся зьверху на галаву і такім чынам стаў поўнай нечаканасьцю. Тым больш, што Натальля Пяткевіч дзесьці год таму казала: у агляднай будучыні ня будзе разглядацца парадак ліцэнзаваньня інтэрнэту. Але вось штосьці зьмянілася і па тэрмінах атрымліваецца, што ўказ можа пачаць дзейнічаць якраз пад прэзыдэнцкія выбары.

Там, канечне, ёсьць і станоўчыя аспэкты, бо тому ж інтэрнэт-СМІ патрэбная акрэдытацыя, якіясьці не віртуальныя, а рэальныя правы, то бок, усё гэта плюс. Але тое, што ліцэнзія можа быць выкарыстаная ўсяляк, гэта таксама несумненна.

Пакуль гэта толькі праект і досьвед паказвае, што канчатковы дакумэнт часам вельмі моцна адрозьніваецца ад намераў. І ўрэшце можа быць прыняты абсалютна іншы дакумэнт. Але на гэты момант мала што зразумела, бо вельмі шмат залежыць ад таго, якім чынам будуць рэалізаваныя і выкананыя гэтыя пункты. Бо там пераважна адсылкі на ўрад, а Саўмін можа прыняць рашэньне, якое нікога не напружыць (проста чарговыя паперкі зьявяцца), а можа прыняць такія жорсткія рашэньні, як скажам, былі па гандлі людзьмі. То бок, як колісь забаранілі сайты знаёмстваў, могуць забараніць усё. На жаль, дакумэнт распрацоўваецца кулюарна, ні з кім не абмяркоўваецца, яго стварэньне могуць даручыць людзям, якія ня маюць ніякіх адносінаў да інтэрнэту. Вось у гэтым выпадку наступствы могуць быць вельмі дрэннымі”.


 
Отправить новость
Сообщите редакции новость, интересную читателям 42.TUT.BY