
"Трывалы і добры грунт для гэтай справы ўжо заснаваны рэсурсам kamputerm.org, агульнай базай беларускай IT-тэрміналогіі, якая цягам некалькіх гадоў увабрала ў сябе вялікую колькасць размаітых варыянтаў беларускага перакладу англійскіх тэрмінаў – удалых і не вельмі. Ёсць і іншыя каштоўныя крыніцы – суполка перакладчыкаў open-source-праграм i18n@mova.org, belsoft.tut.by, а таксама вялізны корпус рэальных перакладаў сеціўных і дэсктопных праграм (Openoffice, Mozilla, KDE, GNOME ды інш.). Усе гэтыя моўныя скарбы будуць улічаныя ў працы суполкі", – адзначаюць прадстаўнiкi Групы.
У працы Групы можна будзе ўдзельнічаць, наведваючы яе зборкі, а таксама ў сеціве, пакідаючы каментары да падрыхтаваных матэрыялаў і вынікаў працы. Яны будуць змяшчацца ў адмысловай ЖЖ-суполцы kamputerm.livejournal.com дзеля абмеркавання. Дадатковую iнфармацыю пра Групу шукайце на сайце wg.kamputerm.org.