• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Офтоп
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  2. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  3. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  4. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  5. Минтруда: ветераны получат единовременные выплаты до 9 мая
  6. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  7. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  8. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  9. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  10. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  11. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  12. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  13. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  14. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 9 мая
  15. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  16. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  17. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  18. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  19. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  20. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  21. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  22. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  23. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  24. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  25. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  26. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  27. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  28. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  29. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  30. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»


АБСЕ правяла экспертызу прэзідэнцкага ўказа аб рэгуляванні iнтэрнетуДакумент ужо накіраваны беларускім уладам. У ім пералічаныя як станоўчыя, так і адмоўныя моманты ўказа з пункту гледжання міжнародных экспертаў у галіне свабоды выказвання.
 
Пра гэта гаворыцца ў Рэгулярнай справаздачы, якую Прадстаўнік па свабодзе СМІ АБСЕ Міклаш Харашці падрыхтаваў для Пастаяннай Рады Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Справаздача прадстаўленая 4 сакавіка.

Паводле аналізу экспертаў АБСЕ, указ прэзідэнта Беларусі №60 «Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнет», падпісаны 1 лютага 2010 года, утрымлівае шэраг станоўчых момантаў, у прыватнасці:

– інфармацыя аб органах улады і іншых дзяржаўных установах будзе больш даступная грамадзянам (у тым ліку журналістам), паколькі палажэнні ўказа прадугледжваюць адказнасць гэтых устаноў за размяшчэнне інфармацыі пра сваю дзейнасць на іх сайтах;

– аўтарскае права ў Інтэрнеце будзе абароненае;

– правайдэры інтэрнет-паслуг будуць праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю паводле заяўнага прынцыпу;

– правайдэры інтэрнет-паслуг не будуць адказваць за інфармацыю, размешчаную ў Інтэрнеце.

«Што тычыцца гэтых спрыяльных палажэнняў указа, многае будзе залежаць ад таго, як яны будуць прымяняцца, – гаворыцца ў справаздачы. – Прававы інструмент, які будзе прымяняцца, павінен выключаць небяспеку абмежавання свабоды Інтэрнету ў Беларусі».

Галоўныя падставы для занепакоенасці, якую выказалі эксперты АБСЕ, тычацца наступных палажэнняў указа:

– Указ абавязвае ўладальнікаў і адміністратараў інтэрнет-клубаў і інтэрнет-кавярняў праводзіць ідэнтыфікацыю іх наведвальнікаў, захоўваць гэтыя запісы і асабістыя дадзеныя карыстальнікаў. Гэткае ж правіла прымяняецца да тэхнічных сродкаў карыстальнікаў інтэрнет-паслуг, якія выкарыстоўваюцца дзеля падключэння да Інтэрнету.

– Незразумела, хто і як будзе вызначаць сутнасць інфармацыі, у дачыненні да якой будзе атрыманы запыт на абмежаванне доступу. Вызначэнне тыпаў шкоднай інфармацыі паводле беларускага заканадаўства дазваляе прававую двухсэнсоўнасць катэгорый.

– У выпадку немагчымасці выканання загаду адпаведнага органа па выпраўленні парушэнняў ці спыненні аказання інтэрнет-паслуг, адказнасць за змест пераходзіць на правайдэраў інтэрнет-паслуг, уладальнікаў і адміністратараў пунктаў калектыўнага карыстання Інтэрнетам.

– Пералік інфармацыі, якая мусіць быць размешчанай на веб-сайтах органаў улады і іншых дзяржаўных установаў, вельмі абмежаваны.

– Указ патрабуе, каб у матэрыялах СМІ, якія распаўсюджваюцца праз Інтэрнет, утрымліваліся гіперспасылкі на першакрыніцу інфармацыі. Гэта з’яўляецца дадатковым патрабаваннем да рэдакцый, якое не можа быць выканана ў выпадку, калі першакрыніцай не з’яўляецца крыніца ў Інтэрнеце.

Прымаючы да ўвагі вышэйадзначанае і той факт, што канкрэтныя правілы прымянення палажэнняў указа будуць распрацаваныя да 1 траўня, эксперт АБСЕ выказаў шэраг рэкамендацый, якія адпавядаюць абавязальніцтвам АБСЕ ў галіне свабоды СМІ. Вось пералік гэтых рэкамендацый:

– адмяніць абавязковую ідэнтыфікацыю карыстальнікаў Інтэрнет-паслуг і іх тэхнічных сродкаў падключэння да Інтэрнету;

– растлумачыць значэнне і працэдуру ўвядзення абмежаванняў на распаўсюд забароненай інфармацыі;

– растлумачыць сферы адказнасці правайдэраў інтэрнет-паслуг у выпадку немагчымасці выканання загаду адпаведнага органа па выпраўленні парушэнняў ці перапыненні аказання інтэрнет-паслуг;

– разгледзець магчымасць патрабавання да органаў улады і іншых дзяржаўных установаў публікаваць інфармацыю не толькі аб іх дзейнасці, але і аб выніках гэтай дзейнасці;

– адмяніць патрабаванне ўключаць гіперспасылкі на першакрыніцу інфармацыі ў матэрыялах СМІ, якія распаўсюджваюцца праз Інтэрнет.

«Я спадзяюся, што гэтыя прапановы будуць улічаныя пры далейшай распрацоўцы заканадаўства, якое тычыцца Інтэрнету ў Беларусі, – адзначыў Міклаш Харашці. – Мой офіс працягне дапамагаць Беларусі ў рэфармаванні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Мы гатовыя разам з беларускімі ўладамі арганізаваць круглы стол па пытаннях заканадаўства ў галіне Інтэрнет».


-10%
-20%
-15%
-20%
-12%
-21%
-30%
-20%
-20%
0073023