• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  2. В Новогрудке кто-то расстрелял из пневматики собаку. Пес умер, волонтеры обратились в милицию
  3. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  4. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  5. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  6. «Желающих помочь белорусам в их „хлопотном дельце“ много». Чем заняты «Народные посольства» за границей
  7. Один из главных претендентов на «Оскар» и еще пять премьер марта. Что идет в кино в этом месяце?
  8. Весна наступила, но зима не сдается. К выходным вновь похолодает
  9. Суды над журналистами, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  10. Экс-президента Франции Саркози признали виновным в коррупции и приговорили к тюремному заключению
  11. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  12. «Личная инфляция»: лекарства и отдельные продукты в феврале подешевели, но в целом цены растут
  13. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  14. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  15. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  16. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  17. МВД добилось своего: свидетели по административным делам могут настаивать на закрытых судах
  18. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  19. Витеблянину с онкозаболеванием за насилие над милиционерами дали 3,5 года колонии
  20. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходит в Беларуси 1 марта
  21. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  22. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  23. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  24. Виктор Лукашенко стал генерал-майором запаса
  25. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  26. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  27. Тихановский о приговорах журналистам и активистам: Ложь и несправедливость порождают озлобленность
  28. Читаете канал «Советская Белоруссия»? Говорим с его автором (нет, это не то же самое, что газета)
  29. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  30. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов


Без пашпарта інтэрнэт застаўся толькі ў рэстаранах, барах і гатэлях Усіх, хто 1 ліпеня прыйшоў у інтэрнэт-кавярні без дакументаў, адпраўлялі дадому. Карэспандэнт Еўрарадыё выпрабаваў на сабе дзеянне указу №60, і толькі дзякуючы журналісцкаму пасведчанню змог набыць картку Wi-Fi.
 
З 1 ліпеня пачаў дзейнічаць указ нумар 60. Апошнім часам шмат казалі, што да ўвахода ў інтэрнэт з пашпартам не дойдзе. Дзяржаўныя газеты нават назвалі інфармацыю пра гэта самай галоўнай "качкай", якая не адпавядае рэчаіснасці.

Але раніцай 1 ліпеня некаторыя наведвальнікі інтэрнэт-кавярняў сутыкнуліся з праблемай.

"А можна мне ў інтэрнэт на 15 хвілін", — запытала дзяўчына ў чарзе перад карэспандэнтам Еўрарадыё.

"Рыхтуем адразу ўсе пашпарты, хто ў інтэрнэт", — адказалі ў пункце "Белтэлекама".

Аказалася, што з 1 ліпеня без дакументаў ў інтэрнэт нельга. Усіх карыстальнікаў рэгіструюць у электроннай сістэме. З пашпарта ці іншага дакумента з фотаздымкам перапісваюць асабістыя дадзеныя.

“А па маім пашпарце можна дзяўчыне даць кампутар?” — пытаюся ў касіра.

"Нельга. Вы будзе адказваць за ўсе старонкі, на якія яна будзе хадзіць, і я не маю права такое дазволіць. Мяне аднойчы ўжо выклікалі на допыт, больш я не хачу", — паглыбляцца ў падрабязнасці супрацоўніца пункта абслугоўвання "Белтэлекама" не пажадала.

Як патлумачылі Еўрарадыё, для таго, каб скарыстацца інтэрнэтам, падыдуць нават правы кіроўцы — галоўнае, каб было фота. Непаўналетнім таксама дазволяць карыстацца сецівам, але толькі з пасведчаннем аб нараджэнні. Такім чынам, для падлеткаў зрабілі выключэнне: фота не абавязковае. Нават картку для доступу ў Wi-Fi набыць без пашпарта не атрымалася.

"Каб купіць картку, таксама пашпарт патрэбны",
— кажа прадавец на пошце.

Нумар карткі разам з вашым прозвішчам уносяць у сістэму, і калі вы па ёй уваходзіце ў сеціва, — там, дзе трэба, ўжо ведаюць, што гэта вы.

Каб набыць картку за 1600 рублёў, давялося пачакаць хвілін 5, пакуль дадзеныя запісалі ў камп’ютар. Новаўвядзенні раздражняюць і саміх касіраў, якім дадалося працы, і кліентаў, якія вымушаныя чакаць. Пакуль я набываў картку, сабралася чарга.

Дарэчы, той, хто набыў картку да 1 ліпеня, можа карыстацца ёю і зараз. У кавярнях усё засталося без зменаў: там пашпарты не патрабуюць. Але, кажа дырэктар адной з кавярняў на вуліцы Маркса, калі абавяжуць, ад free Wi-Fi давядзецца адмовіцца, каб не прасіць у кожнага кліента пашпарт. Дарэчы, атрымалася 1 ліпеня яшчэ падлучыцца да Wi-Fi у гатэлі "Еўропа".

 
-5%
-9%
-50%
-50%
-50%
-70%
-20%
-30%
-35%
-20%
-10%
-37%
0072641