• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  2. Что происходит в Беларуси 9 марта
  3. Максим Знак остается в СИЗО до 9 мая
  4. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  5. Какие курсы доллара и евро установили обменники после больших выходных
  6. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  7. Посол РФ в Беларуси рассказал о предложении о встрече от оппозиции и сравнил ее с обществом книголюбов
  8. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  9. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  10. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  11. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  12. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  13. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  14. Глава КГБ оценил ситуацию в Беларуси: вроде и стабильная, но не совсем
  15. Эту неделю еще померзнем, но весна все же придет
  16. Вариантов немного. Чего ждать в случае получения или отказа в российском кредите
  17. «Мысленно поддерживал митингующих». Тест: правда ли, что это звучало в белорусских судах?
  18. «Зарплата 350 рублей, медицины нет». Откровенный рассказ семьи минчан о переезде в деревню
  19. В суде по делу Бабарико продлен перерыв, заседаний 9 и 10 марта не будет
  20. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  21. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  22. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  23. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  24. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  25. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  26. Три новых интересных здания, которые минчане вряд ли видели. Показываем, как они выглядят
  27. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  28. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  29. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  30. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни


У "ВікіпедыіІнтэрнэт—энцыклапедыя "Вікіпедыя" сёння налічвае звыш 25 тысяч беларускамоўных артыкулаў. Для параўнання: украінцы маюць 217 тысяч, літоўцы — 111.
 
Вікіпедыя — знак часу. Гэта раней энцыклапедыя ствараліся з найвышэйшага дазвалення манархаў і ЦК. Інтэрнэт-энцыклапедыю пішуць усе ахвотныя. Хто хоча – той і дадае артыкул. Хто хоча – той і правіць. Мадэратары проста адсейваюць памылкі і нецэнзуршчыну.

Вікіпедыя – надзвычай папулярны інтэрнэт-рэсурс. У ёй шукаюць інфармацыю, тлумачэнні невядомых словаў. Асабліва ўпадабалі такую энцыклапедыю школьнікі ды студэнты. Яе выкарыстоўваюць у навучанні і для збору звестак. За ёй будучыня.

Найбольшая вікіпедыя — па-англійску. Яе складаюць больш за 3 300 000 артыкулаў.

Моцныя сярэднееўрапейскія нацыі — сербы, славакі, чэхі, венгры, румыны — маюць у Вікіпедыі ад 100 да 160 тысяч артыкулаў.

Беларуская мова ў вікіпедыі прадстаўленая таксама даволі шырока. Асабліва калі параўноўваць з бездзяржаўнымі ці азіяцкімі народамі. Моцна даецца ў знакі стары правапісны раскол.

На сёння колькасць беларускіх артыкулаў на wikipedia.org складае 46 тысяч – 21 тысяча афіцыйным правапісам і 25 тысяч тарашкевіцаю. Але тэксты збольшага дублююцца.

У аналагічнай сітуацыі дзейнічаюць толькі нарвегі, у якіх ёсць аналаг нашага класічнага правапісу: далейшая ад дацкай нованарвежская і бліжэйшая да дацкай букмоль.

Колькі ж беларусаў твораць электронны кампендыум ведаў сваёй нацыі? 25 тысяч добраахвотных аўтараў агулам прынялі ўдзел у складанні абодвух версіях электроннай энцыклапедыі.

Цікава паназіраць за вікіпедычнымі справамі ў суседзяў. Польскі падзел вікіпедыі (706 тысяч артыкулаў) займае 4-е месца ў свеце і перасягае расійскі (547 тысяч).

На ўзроўні Беларусі размяшчаецца суседка – Латвія (28 тысяч). Трохмільённыя літоўцы маюць 111 тысяч артыкулаў. Украінцы — 217 тысяч, і збіраюцца нарошчваць працу. Папярэдні ўкраінскі міністр адукацыі Іван Вакарчук заахвочваў кожнага навуковага супрацоўніка напісаць 2--3 артыкулы для Вікіпедыі і прыцягваць да працы студэнтаў.

На фоне іншых постсавецкіх краін сіратліва глядзіцца армянская вікіпедыя, колькасцю 9,5 тысяч тэкстаў. Сярод народаў, каланізаваных Расіяй, бадзёра трымаюцца сваёй культуры чувашы. На гэтай мове налічваецца 11 тысяч артыкулаў. А пра ўзровень пагрому чачэнцаў сведчыць мізэрнасць чачэнскай мовы ў Вікіпедыі: толькі 651 артыкул.

Увогуле, сярод бездзяржаўных нацый упэўнена наперадзе ідуць каталанцы, што жывуць у Іспаніі, краіне Еўрасаюза, з 252 тыс. артыкулаў.

"Трэба браць да ўвагі не толькі колькасць, але і якасць, змястоўнасць артыкулаў", — лічыць паэт і дыпламат Генадзь Бураўкін. На думку паэта, свядомыя беларусы, на жаль, шмат часу адводзяць правапісу, хоць праблема цяпер у самім існаванні мовы.

Намеснік дырэктара Гродзенскага шклозавода Даніла Жукоўскі лічыць, што ў інтэрнэце часам бываюць матэрыялы не горшыя за аналагічныя ў папяровых энцыклапедыях, нават лепшыя. "Калі б у нас гэтая справа прапагандавалася, хаця б вашымі сродкамі, — звяртаецца Даніла Жукоўскі да чытачоў "Нашай Нівы", — была б карысць аўтарам і наведвальнікам вікіпедыі".

Праект "Вікіпедыя па-беларуску" існуе з канца жніўня 2006 г.  (недакладнасць; праэкт пачаў у 2004 годзе Уладзімер Каткоўскі – падрабязнее гл. тут - IT.TUT.BY)

Этымалогія назвы электроннай энцыклапедыі паходзіць ад гавайскага wikiwiki — вельмі хутка, што падкрэслівае хуткасць і лёгкасць рэдагавання праекта.

* * *

Звесткі пра колькасць артыкулаў і насельніцтва ўзятыя з Вікіпедыі. Пазначаны ўсе вікіпедыі, большыя за 100 тыс. З меншых за 100 тыс. – толькі частка.

Усяго вікіпедыі існуюць на 272 мовах. Вікіпедыя змяшчае 272 мовы з усяго свету. Па колькасці артыкулаў беларуская вікіпедыя класічным правапісам займае 67 месца сярод іх, акадэмічным -– 73-е. Калі б іх злучыць механічна, беларуская мова апынулася б на 49-м месцы, абганяючы грузінскую.

Як бачым, у некаторых нацыях меншая колькасць інтэрнаўтаў стварыла большую колькасць артыкулаў. У іншых — большая колькасць менш пладавітых аўтараў. Як правіла, носьбіты еўрапейскіх моваў апярэджваюць азіяцкіх і афрыканскіх па пранікненні ў інтэрнэт. Таксама многія нацыі Трэцяга свету, як індыйцы, у інтэрнэце працягваюць пераважна карыстацца мовай каланізатараў. У той жа час у Еўропе нацыі дасягнулі найвышэйшага развіцця сваіх культур, што адбіваецца ў памеры вікіпедый.

Вікіпедыі па колькасці артыкулаў

IT.TUT.BY: у Wiki па-беларуску iснуюць артыкулы як на "наркомаўке" (21468 зараз), так i на "тарашкевiцы" (25590 зараз) – пра гэту версiю як раз распавядаецца у матэрыяле.

 

-10%
-20%
-10%
-20%
-20%
-10%
-10%
-10%
-30%
-10%
0068422