
Аснашчаная сучасным лічбавым абсталяваннем, яна разлічаная на 349 месцаў. Лічбавы кінапраектар Chrіstіe CP 2220, створаны па тэхналогіі наступнага пакалення (серыі 2), быў прывезены спецыяльна са Злучаных Штатаў Амерыкі. З дапамогай такіх кінапраектараў паказ фільмаў у 3D ажыццяўляецца па ўсім свеце, уключаючы Аўстралію, Канаду, Карэю і ЗША.
Кінасеансы ў Палацы Рэспублікі будуць праходзіць чатыры разы на дзень: у 12:30 (ільготны), 15:30, 18:30 і 21:30. У адзін перыяд будуць дэманстравацца мінімум два розныя фільмы. Кошт ільготнага сеанса складае Br12тысяч, на ўсе астатнія сеансы — Br20 тысяч на чалавека.