Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

В Беларуси


На сайце Catholic.by ў раздзеле "Бібліятэка" з’явілася новая рубрыка "Святое Пісанне", у якой змешчаны Евангеллі (паводле Мацвея, Марка, Лукі, Яна) на беларускай мове. Пераклад Евангелляў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Евангеллі перакладзены паводле: "Novum Testamentum Graece et Latine". Nestle-Aland. Stuttgart 2002; "Nova Vulgata Bibliorum Sacrorum". Editio typica altera. Пераклад Евангелляў параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі і стылістычна апрацаваны.

Пры падрыхтоўцы перакладу Евангелляў выкарыстоўваўся тэкст "Лекцыянарыя", які быў раней (2002–2005 гг.) перакладзены Секцыяй з арыгінальных моваў і апрацаваны паводле "Ordo lectionum Missae" (Editio typica altera). "Лекцыянарый" у лічбавым фармаце змешчаны на сайце ў раздзеле "Літургія".

Тэксты Евангелляў змешчаны ў PDF-фармаце, з цягам часу яны будуць даступны і ў HTML-версіі.
Нужные услуги в нужный момент