Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

В Беларуси


Алег Галкiн,

У нядзелю, 15-га студзеня, Свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі споўнілася 11 год. Беларускамоўны  раздзел Wikipedia стала працуе са жніўня 2004-га. Сёння раздзел па колькасці створаных артыкулаў займае 66-радок сярод 280 іншых Вікіпедый свету. Мінулы год для беларускай Вікіпедыі стаў годам плённай працы і цэлага шэрагу яскравых дасягненняў.

Першая беларускамоўная энцыклапедыя, якая выдавалася на працягу 1969-1975 гг. – Беларуская Савецкая Энцыклапедыя – складалася з 12 папяровых тамоў і налічвала 34 409 артыкулаў. У кастрычніку 2011 года Беларуская Вікіпедыя, напісаная афіцыйным правапісам, пераўзышла яе па колькасці артыкулаў – сёння іх больш за 37 000. Беларускі раздзел на класічным правапісе (“тарашкевіцай”) на пачатак года мае і таго больш – 41 200 артыкулаў.
 
Цікава зазначыць, што колькасць артыкулаў, створаных за два апошнія гады ў беларускім раздзеле, адпавядае зробленаму ў ёй за ўсе папярэднія гады. На канец 2011-га  агульная колькасць беларускамоўных артыкулаў перавысiла 75 000, у той час як на пачатак году іх было толькi каля 55 000. Гэта значыць, што толькі за мінулы год Беларуская Вікіпедыя “падрасла” на 20 000 артыкулаў.
 
На першы погляд, можа здацца, што артыкулы ў акадэмічнай энцыклапедыі больш поўныя па зместу і больш навукова абгрунтаваныя, чым у Вікіпедыі. Для большасці з іх, бадай, гэтая заўвага будзе адпавядаць рэчаіснасці. Але ў яе электроннай сястрыцы пастаянна ідзе праца па удасканаленню кантэнту. І ўжо сення шматлікая колькасць яе артыкулаў відавочна лепшая, чым у акадэмічных выданнях, а некатарыя з іх (напрыклад, "Блюшчык плюшчападобны"), увогуле адсутнічаюць у друкаваных беларускамоўных энцыклапедыях.


 
Якаснаму паляпшэнню Беларускай Вікіпедыі спрыяе то, што прыкладна год таму ў беларускім раздзеле Вікі пачаў дзейнічаць догляд артыкулаў. Найбольш давераныя ўдзельнікі Вікіпедыі атрымалі статус даглядальнікаў, каб сачыць за дакладнасцю таго, што размяшчаецца на старонках Вікіпедыі. На сенняшні дзень праверана каля 50% артыкулаў.
 
Акрамя гэтага, ў беларускім моўным раздзеле ўпершыню пачаў дзейнічаць праект “Добрыя артыкулы”. Да "добрых" адносяцца тыя артыкулы, якія прайшлі пільную праверку на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладання матэрыяла і былі абраныя ў лік добрых некалькімі ўдзельнікамі. Напрыклад, гэта артыкулы “Зубр еўрапейскі”, “Францішак Багушэвіч”, “Рака Проня”. Пакуль што іх налічваецца толькі 12, але новы абіраюць кожную пятніцу.

У чэрвені 2011 года Беларуская Вікіпедыя паднялася на першае месца сярод іншых Вікіпедый свету па  крытэрыю "звязнасцi". Гэта азначае, што беларуская Вікі вылучаецца сярод іншых сваёй добра адпрацаванай сістэмай навігацыі, размеркаванасцю артыкулаў па асобных тэмах, выдатнай структурай, упарадкаванасцю, цэласнасцю. І па гэтаму паказчку яна знаходзіцца на 1-ым месцы дагэтуль!
 
Разам з Вікіпедыяй развіваюцца і пабочныя Вікі-праекты: Вікіслоўнік, ВікіСховішча (фотаздымкі, аудыё і відэа), Вікікрыніцы. Апошні хутка атрымае свой асабісты пад-дамен: be.wikisource.org. Паддамен ужо маюць усе нашыя суседзі: Латвія, Літва, Польшча, РФ і Украіна.
 
Вікікрыніцы – гэта бібліятэка арыгінальных тэкстаў мастацкай, навуковай, тэхнічнай, рэлігійнай літаратуры, якія знаходзяцца ў грамадскім набытку ці распаўсюджваюцца згодна з умовамі ліцэнзіі Creative Commons. Больш за 1 200 беларускіх тэкстаў размешчана на гэты дзень на Вікікрыніцах, і кожны чалавек можа зрабіць свой унёсак дзеля пашырэння інтэрнэт-бібліятэкі, таксама як і для развіцця ўсіх астатніх Вікі-накірункаў. 
Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-50%
-20%
-20%
-30%
-30%
-10%
-45%
-30%