Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

В Беларуси


Аліна РадачынскаЯ,

Згуртаванне "Talaka.by", што займаецца папулярызацыяй мовы ў Сеціве, з пачатку 2012 спрабуе пералічыць беларускамоўных, зарэгістраваных на расійскім сайце "ВКонтакте", запрашаючы іх у адмысловую суполку "Перапіс".

А пачалося ўсё з простага жадання даведацца, што ж насамрэч адбываецца з мовай у інтэрнэце.
 
На адной IT -канферэнцыі ад кіраўніка найбуйнейшай арганізацыі, якая займаецца апытаннямі ў інтэрнэце, я даведаўся, што статыстыка пра колькасць беларускамоўных не збіралася, бо заказчыкаў гэта не цікавіць, — распавядае адзін з каардынатараў праекта Яўген Клішэвіч.
 
У сваім даследаванні "талакоўцы" не прэтэндуюць на аб’ектыўнасць. Гэта хутчэй спосаб нагадаць пра тое, што вывучаць гэтае пытанне неабходна:
 
Я спадзяюся, што ў хуткім часе кім-небудзь будзе ўсё ж праведзена больш-менш паўнавартаснае даследаванне, бо бізнэс, асабліва буйны, пачынае ўсё больш звяртаць увагу на беларускую мову. І тут не трэба нават прывязваць нейкія сацыяльныя аспекты. Звычайна гэта проста камерцыйны разлік, — лічыць Яўген.
 
Пашукавік сайта "ВКонтакте" выдае каля чатырох мільёнаў акаўнтаў з Беларусі. У суполцы "Перапіс" пакуль меней за 700 удзельнікаў і больш за тысячу запрошаных.
 
Адмысловай рэкламы не вядзецца — кожнага, хто далучыўся, просяць запрашаць сяброў. Жыхары сацыяльнай сеткі ў большасці рэагуюць станоўча, але ёсць і выключэнні.
 
Былі выпадкі, калі нехта спрабаваў вінаваціць мяне ў тым, што я праводжу перапіс на радасць КДБ, іншыя выказваліся, што нічога добрага ў перапісе няма, і каб не паказваць нікому, што ў суполцы мала людзей, трэба выдаліць яе, — дзеліцца Яўген.
 
Пляцоўка "ВКонтакте" падалася найбольш простай для рэалізацыі ініцыятывы. У хуткім часе "Талака" плануе пашырыць перапіс і на іншыя сацыяльныя сеткі.
 
Ацэнка "Заўтра тваёй краіны"

Складана зрабіць сур’ёзнае даследаванне такім метадам. Камусьці спадабаецца ідэя — ён далучыцца, а каму не спадабаецца — не. Таму нельга будзе казаць пра аб’ектыўнасць і сур’ёзнасць выбаркі, — гаворыць кіраўнік зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Алег Манаеў.

НІСЭПД вядзе сур’ёзныя даследаванні моўнай тэматыкі ў Беларусі з 1994 года. І вось як выглядаюць адказы на пытанне: "Якой мовай у асноўным вы карыстаецеся ў паўсядзённым жыцці?".
 
Вариант ответа

06'95

11'97
11'99
11'00
09'02
03'03
03'04
06'06
09'10
06'11
Белорусским
4,5
5,7
4,1
4,2
5,4
4,7
7,1
3,8
3,2
1,9
Русским
37,3
40,4
39,0
37,6
44,2
45,9
47,4
57,1
59,2
57,1
И русским, и белорусским
7,8
20,3
23,1
25,7
21,2
19,9
17,3
13,8
14,9
15,9
Смешанным ("трасянкой")
50,0
32,5
33,3
31,3
25,4
28,7
27,8
22,9
22,5
24,8
 
Паводле даследаванняў НІСЭПД
 
Аднак беларускамоўны блогер са стажам, пісьменнік Адам Глобус мяркуе, што статыстыка нічога не кажа пра мову.
 
Я пляваў на статыстыку. Яна кажа, што беларускамоўных мала, а значыць, мову можна знішчаць. Гэта глупства. Мову немагчыма вымераць пад лінеечку, як лічбы. Ды гэта і не патрэбна нікому, — гаворыць Адам Глобус. 
Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-20%
-20%
-50%
-25%
-30%
-20%
-20%
-10%