Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

В Беларуси


Усё пачалося з таго, што 9-гадовую жыхарку Шатландыі Марту Пэйн не задавальняла ежа ў школьнай сталоўцы. Дзяўчынка пачала фатаграфаваць школьныя абеды і змяшчаць фота ў блогу, стварыць які дапамог бацька.


Кожны здымак ацэньваўся па 10-бальнай шкале выдуманага ёй "абедамера".

Марта таксама адсочвала карыснасць стравы, велічыню порцыі (колькасць кавалкаў-глыткоў), кошт абеду і нават колькасць знойдзеных валасоў (што, на шчасце, ні разу не здарылася).


Блог з фотаздымкамі "мізэрнай" ежы нечакана набыў вялікую папулярнасць.

За некалькі тыдняў яго прагледзелі 1,5 мільёна разоў. А на элекронную пошту Марты сталі прыходзіць фота школьных абедаў з усяго свету.

Сайт 9-гадовай дзяўчынкі прыцягнуў увагу сусвеных СМІ і прыхільнікаў здаровага школьнага харчавання. Папулярныя брытанскія тэлевядучыя запрасілі яе з бацькам паўдзельнічаць у сваіх кулінарных шоу.

Вядомы повар Джэймі Олівэр даслаў школьніцы сваю кнігу з подпісам "Выдатная праца! Малайчынка, рабі гэта і далей!". Олівэр выступае супраць продажу ў школах фастфуду і слодычаў. Дзякуючы яму шмат у якіх школах Брытаніі паўфабрыкаты замянілі на "здаровыя" стравы.

Аднак самае галоўнае – дзяўчынка дамаглася зменаў у школьным меню.

"Гэта здарылася сёння! У чарзе за абедам нам афіцыйна паведамілі, што зараз нам дазваляецца браць столькі гародніны, садавіны і хлеба, колькі хочам", - паведамляе Марта ў апошнім допісе на сайце.

У Беларусі вучням пачатковых класаў дзяржава гарантуе бясплатныя сняданкі. Згодна з нарматывамі, расходы на харчаванне аднаго дзіцяці (6-10 гадоў) складаюць 8 820 рублёў (для параўнання: абеды Марты каштуюць 2 фунты стэрлінгаў, ці каля 25 тысяч рублёў).
Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-42%
-20%
-50%
-20%
-30%
-50%
-20%
-20%
-50%
-20%