Поддержать TUT.BY
143 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  2. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  3. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  4. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  5. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  6. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  7. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  8. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  9. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  10. Владимир Макей: «Сегодня никто не спорит, что Александр Лукашенко выиграл выборы»
  11. «Пока мне больно». Фитнес-тренер Наталия Мицкович о разрыве с Иваном Вабищевичем (Дядей Ваней)
  12. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  13. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  14. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  15. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  16. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  17. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  18. Референдум в Кыргызстане: страна становится президентской республикой
  19. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  20. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  21. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  22. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  23. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  24. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, «Шахтер» на 4 очка оторвался от преследователей
  25. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  26. 10 лет после теракта, заявления Макея и автобус с белорусами, который не пустили в Украину — все за выходные
  27. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  28. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  29. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  30. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года


Віталь Ругайн,

Запамінальныя дамены .by прададуць з аўкцыёну, але не ўсе... Многія "смачныя" паспелі захапіць дагэтуль.

Новы тэхнічны адміністратар зоны .by выставіў на аўкцыён 250 даменных імёнаў. Бо раней яны былі выключаныя з рэестру Аператыўна-аналітычным цэнтрам з-за выяўленых парушэнняў - іх не было ў адкрытым продажы 10 гадоў. Прададуць даменныя імёны ў чатыры этапы, першы з якіх скончыцца 11 кастрычніка. Грошы пойдуць дзіцячым дамам.



"Самая буйная стаўка - 125 мільёнаў рублёў за дамен business.by. Ёсць імёны, на якія пакуль ставак не было", - распавядае "Еўрарадыё" дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў. Дарэчы, дамен business.com у свой час каштаваў 360 мільёнаў долараў.

"Еўрарадыё" заўважыла, што шмат якія "смачныя" дамены сёння занятыя. Але... сайтаў пад такімі адрасамі не існуе. Напрыклад, gazeta.by, money.by, sex.by, music.by, info.by.

Гэтыя дамены зарэгістраваныя на адну кампанію - Informational Business Club Ltd. Праз whois бачым, што на яе ж зарэгістраваныя ўсе сэрвісы кампаніі "Адкрыты кантакт", ранейшага тэхнічнага адміністратара беларускай даменнай зоны. Дамены занятыя, але сайтаў няма! З мэтай набыць адрас gazeta.by звяртаемся па ўказаным тэлефоне.

"Вы не зможаце гэта купіць. Калі мы яго не выкарыстоўваем, гэта яшчэ нічога не значыць. У нас вельмі шмат сайтаў, мы іх прадаваць не будзем. Калі вас нейкія іншыя цікавяць, то можаце ўжо па іншым нумары іх набыць".

Усе гэтыя дамены былі зарэгістраваныя 20 жніўня 2002 года. Не выкарыстоўваліся 10 гадоў! Згодна з сэрвісам whois у гэты ж дзень і быў зарэгістраваны дамен ok.by - старонка "Адкрытага кантакту".

Многія прыгожыя дамены таксама доўгі час не былі даступныя для рэгістрацыі. Але летам 2011 года яны раптам з'явіліся ў доступе, іх пачалі актыўна скупляць.



29 ліпеня 2011 года невядомыя фізічныя асобы набылі cd.by, help.by, xxx.by, а 15 жніўня таксама невядомай асобай былі зарэгістраваныя дамены blog.by, book.by, books.by, by.by, love.by, vodka.by. Усё яны не выкарыстоўваюцца!

Як даведалася "Еўрарадыё", раней гэтыя дамены былі ў так званым "стоп-лісце": іх немагчыма было набыць. Яны 10 гадоў не былі выстаўленыя ў адкрыты продаж.

У 2011 годзе адміністратарам даменнай зоны быў яшчэ "Адкрыты кантакт", але ўжо былі вядомыя вынікі конкурсу, пасля якога новым адміністратарам сталі "Надзейныя праграмы". Але ж цалкам правы адміністратара апошнім дасталіся толькі 23 лютага 2012 года. У 2011 годзе многія самыя прыгожыя дамены з'явіліся ў продажы і разышліся ўсяго за 20 баксаў. Астатнія былі выключаныя з рэестру ААЦ і цяпер прадаюцца з аўкцыёну. business.by ужо каштуе 15 тысяч долараў!

"Ёсць людзі - фізічныя асобы, якія валодаюць сотнямі даменаў, а то і па 500-1000 даменаў у зоне .by", - кажа Сяргей Павалішаў.

Цяпер паняцця "стоп-ліста" няма, і ўсе свабодныя дамены можна зарэгістраваць. Дамены, якія былі выключаныя з рэестру, пойдуць з малатка. Тыя, якія ніхто не купіць на аўкцыёне, стануць даступнымі для рэгістрацыі.

"Калі з нейкіх прычынаў некаторыя дамены не знойдуць уладальніка, няхай тады сквотэры далучаюцца і скупляюць гэтыя дамены. Як тэхнічны адміністратар мы не маем права ўтрымліваць гэтыя дамены".

Атрымоўваецца, што сотні прыгожых даменаў .by сёння занятыя, але не выкарыстоўваюцца. Ва ўсім свеце так працуюць кіберсквотэры. У перыяд перадачы адміністратарскіх правоў у зоне .by яны адхапілі добры куш. А пасля таго як у Беларусі запрацаваў сэрвіс whois, пра гэта стала вядома.

Дарэчы, частку даменаў забраніраваў і Аператыўна-аналітычны цэнтр. Напрыклад, drugs.by, porno.by, а таксама president.by, lukashenko.by і newpresident.by не даступныя для рэгістрацыі, бо занятыя.
-20%
-10%
-5%
-25%
-18%
-15%
-30%
-43%
-70%