Поддержать TUT.BY
144 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Льняное масло: особенности применения, о которых нужно знать
  2. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  3. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев
  4. Терапевт — о лайфхаках, которые сохранят здоровье офисным сотрудникам
  5. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  6. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  7. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  8. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  9. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  10. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  11. «Ура, Гагарин в космосе!» Как дети на «гродненском космодроме» запустили в небо мини-копию ракеты
  12. На картодроме в Стайках открыли сезон. На гоночном треке соревновались на время и Tesla, и УАЗ Patriot
  13. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  14. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  15. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  16. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  17. Уголовные дела на руководителей BYSOL и исчезновение Александра Федуты. Что происходило 12 апреля
  18. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  19. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  20. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  21. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  22. Странные жировки, прекращение вещания Euronews, как уехать к морю и змеи в городе — все за вчера
  23. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  24. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  25. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  26. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  27. «Ребенок неудачно упал и оказался в коме». История Веры, которая работает в детском хосписе
  28. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  29. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  30. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью


Надзея Нікалаева,

Укараненне аўтаматызаванай сістэмы прыёму заяў і залічэння можа ўзмацніць адток адораных абітурыентаў з рэгіёнаў у сталіцу — да такой высновы прыйшлі арганізатары эксперыменту па віртуальным залічэнні, які праводзіўся падчас сёлетняй прыёмнай кампаніі на базе шасці ўстаноў вышэйшай адукацыі.



У эксперымент былі ўцягнуты БДУІР (34 спецыяльнасці), БНТУ (6 спецыяльнасцяў), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (5 спецыяльнасцяў), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (5 спецыяльнасцяў), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны (6 спецыяльнасцяў) і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы (таксама 6 спецыяльнасцяў). У згаданых установах быў вызначаны агульны пералік эканамічных і тэхніка-тэхналагічных спецыяльнасцяў. А абітурыентам, якія падавалі дакументы на дзённую бюджэтную форму навучання, прапаноўвалася запоўніць анкету і ўказаць у ёй да пяці прыярытэтаў свайго залічэння (зыходзячы з прапанаванага спіса). Варыянты паступлення маглі ўказвацца як у рамках адной ВНУ, так і ў рамках усіх ВНУ, што былі задзейнічаны ў эксперыменце. Задачай камп'ютарнай праграмы было падлічыць, куды і на якую спецыяльнасць змог бы паступіць абітурыент са сваім наборам сертыфікатаў, калі б аўтаматызаваная сістэма залічэння працавала не ў віртуальным рэжыме.

Залічэнне без захавання нюансаў

Уся інфармацыя пасля завяршэння прыёму дакументаў, як і вынікі залічэння, былі перададзены ў БДУІР для апрацоўкі і аналізу вынікаў віртуальнага залічэння.

"Хачу звярнуць увагу, што эксперымент праводзіўся з улікам шэрагу адступленняў", — расказаў прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі па вучэбнай рабоце і інфарматызацыі Барыс Нікульшын. "Так, конкурс сярод абітурыентаў праходзіў хоць і ў адпаведнасці з дзейнымі правіламі прыёму, аднак без уліку асаблівасцяў парадку прыёму, які дзейнічае ў кожным універсітэце. Залічэнне выпускнікоў гарадскіх і сельскіх школ ажыццяўлялася па агульным конкурсе, без уліку лічбаў прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Не браліся пад улік таксама медыцынскія супрацьпаказанні пры фарміраванні абітурыентамі прыярытэтнага пераліку спецыяльнасцяў".

Усяго было апрацавана 1880 анкет абітурыентаў, што склала 58,9% ад тых, хто рэальна ўдзельнічаў у конкурсе на 62 спецыяльнасці шасці ўніверсітэтаў (у абітурыентаў была магчымасць адмовіцца ад запаўнення анкеты). Разам з тым, толькі 40% удзельнікаў эксперымента скарысталіся магчымасцю ўказаць усе пяць спецыяльнасцяў, 6% указалі чатыры спецыяльнасці, 18% — тры, 20% — дзве спецыяльнасці, а 16% указалі ўвогуле толькі адну.

69% тых, хто стаў студэнтам, паступілі па першую (са свайго пераліку прыярытэтаў) спецыяльнасць. На думку Барыса Нікульшына, такі вынік пацвярджае ўсвядомлены падыход абітурыентаў да выбару спецыяльнасці, адэкватнасць іх самаацэнкі, а таксама эфектыўнасць прафарыентацыйнай работы.

Арганізатараў эксперыменту цікавіла і так званая акадэмічная мабільнасць абітурыентаў — прасцей кажучы, іх гатоўнасць паехаць атрымліваць жаданую спецыяльнасць у іншы горад. Высветлілася, што да гэтага гатова досыць вялікая колькасць абітурыентаў з рэгіёнаў (ад 62% у Гродзенскай вобласці да 100% у Гомельскай). Затое з мінчан пагадзіліся б паехаць у іншы горад атрымліваць адукацыю толькі 6,7%. Нават калі б са сваімі баламі ў іх не было шанцаў паступіць у сталічныя ВНУ.

"Атрымліваецца, што калі б аўтаматычнае залічэнне праводзілася ў рэчаіснасці, то рэгіянальныя ВНУ маглі б страціць да 30% сваіх студэнтаў. Зрэшты, праблемы з'явіліся б і ў сталічных ВНУ, бо месцаў у інтэрнатах для іншагародніх студэнтаў не хапае і сёння", — дадаў Барыс Нікульшын.

Яшчэ адна праблема — гэта незапоўненыя бюджэтныя месцы пасля першай аперацыі па залічэнні — а такіх было каля 6%. Пры лакальным выкарыстанні аўтаматычнай сістэмы залічэння ў рамках адной ВНУ гэта праблема вырашаецца прыёмнай камісіяй ВНУ, што немагчыма пры міжвузаўскім варыянце функцыянавання сістэмы. Такім чынам, з пашырэннем маштабаў эксперыменту можна чакаць і павелічэння колькасці вакансій, таму могуць спатрэбіцца і дадатковыя аперацыі па залічэнні. Узнікалі таксама і праблемы з ранжыраваннем абітурыентаў з паўпрахаднымі баламі. Сёння для залічэння пры паўпрахадным бале ў розных ВНУ вызначаны розныя прыярытэты. Адмаўленне ад унутрывузаўскіх ільгот у рамках эксперыменту прывяло ў асобных выпадках да праблем з ажыццяўленнем залічэння.

Высокія балы — гарантыя паступлення

Разам з тым, эксперымент прадэманстраваў і бясспрэчныя вартасці выкарыстання аўтаматызаванай сістэмы прыёму заяў і залічэння. Так, цалкам была ліквідавана так званая праблема апошняга дня. У рэальным конкурсе частка абітурыентаў (у БНТУ — 27%, а ў БрДТУ — 12%) да апошняга моманту перападавалі свае заявы на іншыя спецыяльнасці. У той жа час у БДУІР, дзе аўтаматызаваная сістэма залічэння дзейнічае ўжо два гады, праблемы апошняга дня не назіраецца.

Больш за тое, 30% абітурыентаў, якія заявілі ў пераліку прыярытэтаў некалькі спецыяльнасцяў, "паступілі" на другую і наступныя спецыяльнасці. Такім чынам, зменшылася колькасць незалічаных абітурыентаў з высокімі баламі. Павялічыўся і прахадны бал на прэстыжныя спецыяльнасці ў сталічных ВНУ.

Эксперымент у чарговы раз даказаў, што ёсць праблемы, якія маюць прынцыповы характар для ўкаранення аўтаматызаванай сістэмы ў маштабах усёй краіны.

"Па-першае, гэта неабходнасць уніфікацыі парадкаў прыёму па арганізацыі конкурснага адбору ва ўсіх ВНУ. Ну і, безумоўна, ліквідацыя асобных конкурсаў для абітурыентаў з горада і сельскай мясцовасці", — падкрэсліў Барыс Нікульшын.

Зрэшты, пераход ад існуючай арганізацыі прыёмнай кампаніі да цэнтралізаванага яе правядзення спецыяльна створанай структурай (гэтую ролю можа выконваць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў) усё роўна не дазволіць цалкам скасаваць прыёмныя камісіі ў ВНУ. Тым у любым выпадку давядзецца займацца прыёмам арыгіналаў дакументаў і афармленнем загадаў. А дадатковыя аперацыі па залічэнні расцягнуць у часе прыёмную кампанію, што, у сваю чаргу, пасуне графік правядзення прыёмнай кампаніі ў сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах.

Праграміст ці эканаміст?

Але згаданых праблем можна пазбегнуць, калі ВНУ будуць выкарыстоўваць аўтаматызаваную сістэму ў карпаратыўным рэжыме. Гэта значыць, што ўніверсітэты, фарміруючы парадкі прыёму, будуць размяркоўваць спецыяльнасці як для ўнутрыўніверсітэцкага, так і для міжуніверсітэцкага карпаратыўнага конкурсу, а абітурыенты — камбінаваць з прапанаванага пераліку свой прыярытэтны пералік. Такі падыход дазволіць установам вышэйшай адукацыі захаваць самастойнасць у фарміраванні набору і аператыўна запаўняць вакантныя месцы на "нямодных спецыяльнасцях".

На думку кіраўніцтва БДУІР, аўтаматызаваная сістэма залічэння ў большай ступені адпавядае ідэям прафарыентацыі моладзі, паколькі калі абітурыент хоча стаць фізікам або матэматыкам, праграмістам ці эканамістам, то ён не стане ўказваць у прыярытэтах далёкую ад сваіх схільнасцяў спецыяльнасць. Пры цяперашняй жа сістэме зрабіць адэкватны аналіз прафесійных пераваг абітурыентаў проста нерэальна: многія абітурыенты паступаюць не туды, куды хочуць, а туды, куды, па іх меркаванні, яны могуць паступіць на "бюджэт". А калі абітурыентам прапануецца ўказаць не адну, а адразу пяць спецыяльнасцяў, яны могуць выбраць тую, якая, з аднаго боку, будзе ім па душы, а з іншага — даступнай па балах. 
-99%
-50%
-30%
-10%
-50%
-15%
-25%
-30%
-40%
-80%
-65%