• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Офтоп
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  2. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  3. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  4. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-кассовый центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  5. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  6. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  7. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  8. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  9. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  10. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  11. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  12. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  13. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  14. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  15. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  16. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  17. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  18. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  19. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  20. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  21. Стартовала выставка-конвент Unicon & Game Expo. Вот как выглядят ее гости и участники
  22. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  23. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  24. Возле Дома правосудия задержали журналиста TUT.BY. Ее отправили на Окрестина, в субботу ее будут судить
  25. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  26. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  27. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  28. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  29. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  30. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил

опубликовано: 
обновлено: 
Марына Міт,

Чаму беларускія чыноўнікі не заводзяць блогі і не маюць старонак у "Фэйсбуку"? Ці праўда, што папраўкі ў Закон "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі" накіраваны на інфармацыйную адкрытасць дзейнасці дзяржорганаў?

У гэтых пытаннях мы разбіраліся разам з медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім.

Чаму міністры не вядуць блогі

Паўлюк Быкоўскі сумняваецца, што ў законапраекце з назвай "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі", які сёння разглядаецца, гаворка будзе ісці менавіта аб адкрытасці дзяржаўных органаў.

"Праект закона мне яшчэ не атрымалася ўбачыць, — кажа Паўлюк. — Але, мяркуючы па назве, у нас ужо была спроба распрацоўкі верхняй палатай Нацыянальнага сходу законапраекта з такой назвай, і там гаворка якраз ішла пра абарону інфармацыі. Не пра адкрытасць дзяржаўных органаў, а пра тое, якую інфармацыю трэба абараніць і не даць грамадству, якія ўвесці абмежаванні. Таму ў дадзеным выпадку ў мяне ёсць занепакоенасць, што магчымы і такі варыянт...".

Як павінны развівацца адносіны дзяржаўных органаў з грамадствам з пункта гледжання распаўсюджвання інфармацыі? Досвед якіх краін у гэтым пытанні Беларусь можа запазычыць?

Быкоўскі лічыць, што раўняцца варта на Эстонію.

"Там практычна любую інфармацыю грамадзянін можа атрымаць у электронным выглядзе, — нагадвае медыяэксперт. — Ёсць варыянт электроннага ўрада ў Расіі, дзе такія функцыі значна абмежаваны, але разам з тым кожны грамадзянін можа паглядзець, як расходуюцца бюджэтныя грошы, што запланавана ў бюджэце, як гэта выдаткоўваецца, аж да ўзроўню самакіравання. Гэта досыць пазітыўны вопыт, і на яго таксама можна звярнуць увагу".

Нельга сказаць, што ў Беларусі інфармацыя пра дзяржорганы цалкам закрыта, але падчас нават прафесіяналам бывае няпроста яе знайсці. Да таго ж далёка не ўсе беларусы ведаюць, што чыноўнікі абавязаны рэагаваць на іх электронныя звароты.

"Трэба не проста прадастаўляць такую магчымасць, але і займацца асветай, распавядаць людзям, што такая магчымасць існуе і як яна рэалізуецца, — выказвае свой пункт гледжання Паўлюк Быкоўскі. — Медыяграматнасць беларускіх грамадзян яшчэ не на вельмі высокім узроўні, і таму хтосьці ведае, што ў Мінгарвыканкам можна звярнуцца па электроннай пошце і карыстаецца гэтай магчымасцю, а хтосьці не ведае і не патрабуе рэалізацыі гэтага права ў іншых галінах, раёнах краіны. Гэта кансервуе сітуацыю і не дае ніякага развіцця".

Дзяржаўныя структуры — гэта перш за ўсё людзі. У многіх краінах чыноўнікі вядуць свае блогі, актыўна каментуюць нейкія падзеі, шчыра расказваюць пра свае будні ў сацыяльных сетках, выкладваюць цікавыя, а не толькі афіцыйныя фотаздымкі. У Беларусі блогі чыноўнікаў і іх прысутнасць у сацыяльных сетках - вялікая рэдкасць.

"У нас няма мэраў і губернатараў, ёсць старшыні гар- і аблвыканкамаў, якія прызначаюцца вышэйстаячым начальствам, — акцэнтуе ўвагу Паўлюк. — Яны не з'яўляюцца палітычнымі фігурамі і ўласных думак не маюць, як пры самадзяржаўі. Ім няма чаго сказаць, таму іх блогі і нават інтэрв'ю рэдка бываюць змястоўнымі".

Паўлюк Быкоўскі па родзе дзейнасці даволі часта заходзіць на сайты дзяржорганаў. Які з афіцыйных сайтаў, на яго думку, на сёння самы сучасны?

"Менш за ўсё прэтэнзій у мяне да сайта pravo.by, — адразу адказвае эксперт. — Я не вельмі задаволены тым, як там прадстаўлена інфармацыя, паколькі яе вельмі цяжка знайсці, а спрошчаны варыянт пошуку ёсць толькі ў платнай версіі, якой я таксама карыстаюся, але ў цэлым там рэалізаваны магчымасці і зваротнай сувязі. У прынцыпе, калі навучыць людзей шукаць інфармацыю ў інтэрнэце, то гэтую інфармацыю знайсці можна. Што тычыцца іншых арганізацый, то звычайна зваротная сувязь там ускладнёна, і калі чалавек звяртаецца, то ён часта атрымлівае менавіта адпіскі, а не нейкую канкрэтную інфармацыю, якая яго цікавіць".

Пра што думае міністр гандлю

Мы зайшлі на сайты некаторых міністэрстваў і ведамстваў і паглядзелі, як даўно там абнаўляліся навіны, ці адразу там можна знайсці форму для электроннага звароту і якія пытанні часцей за ўсё задаюць людзі.
Што атрымалася — глядзіце ў табліцы, размешчанай ніжэй.

Што абяцаюць дэпутаты

У Беларусі плануецца прадастаўляць грамадзянам больш інфармацыі аб рабоце дзяржорганаў. Пра гэта на мінулым тыдні заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Харытончык. Па яго словах, на вясенняй сесіі ў Авальнай зале плануецца разгледзець законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі".

Гэты закон быў прыняты ў 2008 годзе і рэгуляваў пытанні, звязаныя з пошукам, апрацоўкай і захоўваннем інфармацыі.

"Змены ў закон у першую чаргу накіраваны на інфармацыйную адкрытасць дзейнасці дзяржорганаў", — цытуе БЕЛТА старшыню пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі. Харытончык тлумачыць, што ў законапраекце ўдзелена ўвага абнародаванню інфармацыі на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў. Напрыклад, прапаноўваецца, каб па выніках кожнага года размяшчаліся звесткі аб выніках работы за мінулы перыяд па асноўных напрамках дзейнасці. Прапаноўваецца таксама ўдасканальваць спосабы распаўсюджвання і прадастаўлення агульнадаступнай інфармацыі.

Сайт Што заўважылі
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва  У гэтым годзе навіны на сайце абнаўляліся амаль кожны дзень.
Ёсць інтэрнэт-прыёмная, але звярнуцца ананімна не атрымаецца: ёсць абавязковыя палі для запаўнення, у тым ліку нумар пашпарта, імя, хатні адрас і тэлефон. 
Міністэрства ўнутраных спраў  Навіны з'яўляюцца далёка не кожны дзень.
Трэба заўважыць, што сайт не вельмі зручны для карыстання: чалавек, які зайшоў першы раз, не адразу знойдзе, напрыклад, тую ж статыстыку; ды і з выступамі міністра і яго намеснікаў, у тым ліку з іх інтэрв'ю ў прэсе, — праблема.
Перш чым напісаць зварот, наведвальнікам прапаноўваюць азнаёміцца з пэўнымі правіламі і Законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". А яшчэ прапаноўваюць пераканацца, што "адказу на ваша пытанне няма ў раздзелах "Пытанне — адказ" і "У сферы абароту зброі".
Пры гэтым варта адзначыць, што пытанні ў рубрыку "Пытанне — адказ" усё ж такі задаюць ананімы, бо там няма ніводнага подпісу асобы, якая задае пытанні прадстаўнікам МУС. 
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі  Рубрыка "Навіны" ёсць, але калі націскаеш на спасылку, то чамусьці трапляеш адразу на сайт Савета міністраў.
Здавалася б, такое важнае для людзей ведамства, павінен быць пастаянны дыялог з грамадствам, функцыянаваць нейкі форум, аднак... Толькі суцэльныя дырэктывы і формы ведамаснай справаздачы. Ёсць, праўда, спасылка "Пытайцеся — адкажам", але ўсе пытанні там, як і на сайце МУС, абязлічаныя. 
Міністэрства аховы здароўя  Навіны аднаўляюцца час ад часу. Па рубрыках сайт разбіты быццам бы і няблага, але...
Напрыклад, апошні водгук у рубрыцы "Отзывы и ответы на вопросы" — "Благодарность мeдицинским сотрудникам госпиталя МВД Рeспублики Бeларусь отдeлeнию гинeкологии" датаваны 20.09.2012.
Здзівіла і спасылка на тое, што "Звароты і перапіска ў электронным выглядзе, што накіроўваюцца ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, мінаючы прапанаваную форму электроннага звароту, да разгляду не прымаюцца". Пры гэтым тэкст звароту не можа змяшчаць больш за 2500 знакаў (гэта старонка з хвосцікам). 
Міністэрства культуры Калі не памыляемся, то беларускамоўным сайт стаў пры папярэднім міністры Паўлу Латушку. Аднак рубрыка "Навіны" на сайце і пры ім напаўнялася, мякка кажучы, не вельмі добра, а цяпер дык увогуле вісіць толькі 5 навін (па стане на 20 студзеня, за год). 
Міністэрства па падатках і зборах  Навіны абнаўляюцца кожны дзень, нават некалькі разоў на дзень.
Сайт насычаны рознымі карыснымі для падаткаплацельшчыкаў формамі, спасылкамі, тлумачальнікамі. На самым бачным месцы — спасылкі на тэлефонную даведачную службу сістэмы падатковых органаў. На першы погляд, сайт даволі інфармацыйны і сапраўды адкрыты для людзей.  
Міністэрства прамысловасці  Навіны з'яўляюцца не кожны дзень.
Мяркуючы па рубрыцы "Пытанне — адказ", апошні раз пытанні сюды дасылаліся... два гады назад. І гэта пры тым, што ёсць асобная спасылка "Электронные обращения".  
Міністэрства гандлю Міністр гандлю (ці яго падначаленыя), відаць, доўга святкавалі Новы год, бо яшчэ днём у пятніцу, 18 студзеня, па цэнтры вісела віншаванне міністра з Новым 2013 годам. Прычым пад віншаваннем было шчыра напісана: "Последнее обновление (суббота, 29 декабря 2012)".
Пасля абеду, у тую ж пятніцу, тут з'явілася абвестка пра прамую лінію, якую ладзіць 21 студзеня ўпраўленне бытавога абслугоўвання Міністэрства гандлю на тэму "Хімчыстка і паслугі пральняў. Якасць і тэрміны аказання паслуг".
Цяпер на сайце напісана: "Последнее обновление — 18 января 2013".
Як кажуць, без каментарыяў*.
Савет Рэспублікі  Здавался б, ну дзе шукаць адкрытасць, як не на сайтах Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі? Але... Навіны сайта абмяжоўваюцца сухімі, літаральна ў некалькі радочкаў паведамленнямі аб тым, хто і дзе з так званых сенатараў правёў асабісты прыём і з кім сустрэўся старшыня Савета Рэспублікі А. Рубінаў.
Форма для электроннага звароту ёсць.  
Палата прадстаўнікоў  Адразу варта заўважыць, што прамых дэпутацкіх тэлефонаў на сайце няма. Толькі тыя, якія з'яўляюцца кантактнымі ў выбарчай акрузе. Тэлефанаваць па некаторых з іх няма сэнсу. Калі дэпутаты сапраўды народныя выбраннікі, то чаго ім хавацца ад народа? Чаму не хочаце даваць на сайце службовы мабільны тэлефон для людзей? Так і сувязь з народам была б прасцейшай, бо не сакрэт, што далёка не ўсе жыхары рэгіёнаў маюць інтэрнэт альбо ўмеюць ім карыстацца.
На сайце змяшчаюцца статыстычная матэрыялы аб рабоце дэпутатаў у выбарчых акругах: колькі яны прынялі выбаршчыкаў, арганізавалі прыёмаў грамадзян, разгледзелі зваротаў, у тым ліку і вусных, і нават колькі разоў засвяціліся ў сродках масавай інфармацыі. Але, на вялікі жаль, уся гэтая інфармацыя не персаніфікаваная, а агульная. Пры гэтым дадаюцца кароткія паведамленні аб тым, хто з дэпутатаў правёў прыём і куды выехаў. Але гэта, зноў жа, казённыя сухія паведамленні. 

* - Прэс-сакратар Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь Генадзь Курбека пракаментаваў IT.TUT.BY, што сайт дзяржустановы не абнаўляўся ў першай палове студзеня па тэхнічным і арганізацыйным прычынам.

"Зараз сайт Міністэрства гандлю працуе ў звычайным рэжыме", - дадаў ён.

-30%
-35%
-5%
-99%
-20%
-20%
-20%
-20%
0069757