Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Наука


Марына Маўчанава,

Першыя электронныя дзённікі з’явіліся ў Беларусі больш як пяць гадоў таму. Аднак нягледзячы на пазітыўныя водгукі карыстальнікаў, так і не сталіся сур’ёзнаю альтэрнатываю для "аналагавых" дзённікаў у нашай краіне. Электроннымі дзённікамі карыстаюцца сёння ўсяго каля трох дзясяткаў школаў.

Беларуская адукацыя "не саспела"?

Беларуская школа яшчэ не гатовая цалкам пераходзіць на электронныя дзённікі, а Міністэрства адукацыі не бачыць з іх настолькі значнай карысці, каб рабіць практыку паўсюднаю. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Маскевіч. На ягоную думку, беларуская школа "яшчэ не саспела", каб уводзіць гэткую сістэму.

У той жа час міністр зазначыў, што кожная школа можа сама ўводзіць электронныя дзённікі ў залежнасці ад сваіх патрэбаў. Гэта значыць – "на свой страх і рызыку" ды без аніякага падтрымання. Фактычна, настаўнікам, якія вырашацца на выкарыстанне электронных дзённікаў, давядзецца весці іх паралельна з папяровымі ды самім шукаць развязання, калі раптам узнікнуць праблемы тэхнічнага характару.

Настаўнікі могуць пакідаць заўвагі ў электронным дзённіку. Дзённік на платформе sdo.by

Найбольш буйныя сэрвісы, якія прапаноўваюць у Беларусі паслугу падключэння да электроннага дзённіку, – Schools.by і Sdo.by. Яны, хоць і маюць некаторыя адрозненні, працуюць паводле аднаго прынцыпу – даць школе магчымасць перанесці ў інтэрнэт тую працу, што раней рабілася на паперы.

Згодна з інфармацыяй Schools.by, іх электронныя дзённікі на сённяшні дзень выкарыстоўваюць 15 школаў ва ўсёй краіне. З Sdo.by, паводле словаў кіраўніка праекту, сёння працуюць 12 школаў, яшчэ з 10 вядуцца перамовы.

Настаўнікі: Цяпер прасцей камунікаваць з бацькамі

Тым не менш, ёсць школы, якія да інфарматызацыі навучальнага працэсу саспелі. "Мы працуем з электронным дзённікам з пачатку лютага. Сам дзённік, а адначасова журнал – гэта табліца на адмысловым сайце ў інтэрнэце, куды настаўнікі ўносяць адзнакі, як у звычайны школьны журнал", – распавядае Ганна Шаціла, намесніца дырэктара па навучальнай працы бабруйскай школы №10, якая першаю ў горадзе пачала карыстацца электронным дзённікам.

Прыклад электроннага дзённіка sdo.by

Друкаваны журнал, як і дзённікі, дарэчы, ніхто не адмяняе. Але цяпер напрыканцы вучэбнага дня класны кіраўнік дублюе адзнакі з журналу на старонку электроннага дзённіку.

"Доступ да сістэмы мае кожны настаўнік-прадметнік, – зазначае Ганна Шаціла. – Але ёсць у нас і настаўнікі "старой закалкі", якія прызнаюць толькі традыцыйныя папяровыя дзённікі, а мы нікога не змушаем працаваць з новаю сістэмаю". Таму асноўная праца выстаўлення электронных адзнак кладзецца на плечы класнага кіраўніка.

Але, як адзначае Наталля – класны кіраўнік 5-га класу, гэта зусім не цяжка. "Калі адзнакі выстаўляць адразу, кожны дзень, то гэта займае не больш за 15 хвілінаў. Электронны дзённік спрошчвае камунікацыю з бацькамі – калі ёсць нейкія заўвагі ці абвесткі, можна адразу ж паведаміць", – мяркуе настаўніца.

Бацькі: Навучанне дзіцяці – пад кантролем

"Ёсць розныя бацькі – і актыўныя карыстальнікі інтэрнэту, і тыя, каму без розніцы, які дзённік – друкаваны ці электронны. Але ў большасці бацькі вельмі задаволеныя", – заўважае Ганна Шаціла.

Электронны дзённік дае бацькам магчымасць заўсёды ведаць, якія адзнакі атрымлівае іхняе дзіця, як паводзіць сябе ў школе, а таксама бачыць паспяховасць свайго дзіцяці на фоне агульнай паспяховасці класу. У сістэме ёсць адмысловая рэйтынгавая табліца, што паказвае сярэдні бал у класе па тым ці іншым прадмеце і сярэдні бал кожнага канкрэтнага вучня.

За зручнасць і магчымасць заўсёды трымаць руку на пульсе школьных поспехаў дзіцяці бацькі мусяць штомесяц плаціць Br 20 тыс. Трохі больш заплоцяць бацькі, якія хочуць штодня атрымліваць смс-паведамленні (Br 25 тыс. просіць Schools.by, 27 – Sdo.by). Для сем’яў, у якіх выхоўваюцца два і болей школьнікаў, прадугледжаныя зніжкі. Для самой школы, дарэчы, электронныя дзённікі цалкам бясплатныя.

Расклад і адзнакі на адной старонцы. Дзённік schools.by

Вучні: Цяпер не схаваеш адзнакаў

Радасць бацькоў, аднак, не заўсёды падзяляюць вучні, што, зрэшты, зразумела – цяпер не схаваеш сваіх адзнакаў, не забудзешся дзённік дома. "Не хачу такога дзённіку, бо мама ж усё ведаць будзе заўсёды", – зазначае вучаніца 6-га класа бабруйскай школы.

Раман, вучань 8-га класу іншай бабруйскай школы, у якой электронныя дзённікі пакуль толькі збіраюцца ўвесці, таксама не вельмі задаволены прагрэсам. "Я б не хацеў гэткага дзённіку. Настаўнікі ж пра кожны твой крок паведамляць будуць".

Ганна Шаціла мяркуе, што электронныя дзённікі спрыяюць паляпшэнню паспяховасці вучняў. "Я заўважыла, што ў класах, якія працуюць з электроннымі дзённікамі, у некаторых прадметах узровень ведаў пайшоў уверх. Калі параўнаць адзнакі на пачатак студзеня і сёння – пасля месяцу карыстання інтэрнэт-дзённікам – бачна, што вынікі лепшыя. Новыя дзённікі больш матывуюць дзяцей, дадаюць адказнасці за свае адзнакі".
Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-10%
-15%
-20%
-80%
-10%
-20%
-30%
-30%
-10%
-10%
-10%