• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


На абсягах Байнэту распачаў працу новы інфармацыйны рэсурс Folkhome.by. Сайт створаны з мэтай прасоўвання народнай культуры ва ўсіх яе праявах, не абмяжоўваючыся фальклорам і аўтэнтыкай.


 
У сучасным свеце ўплыў фолка можна знайсці ўва ўсіх сферах жыцця – у розных відах мастацкай творчасці, архітэктуры і дызайне, побыце і традыцыях.
 
Folkhome.by распавядае пра падзеі ў фолк-культуры Беларусі і свету. Стваральнікі сайта запланавалі шэраг артыкулаў пра традыцыйныя рамёствы, міфалогію і музыку.
 
Яна прадстаўленая на сайце ў найшырэйшым дыяпазоне: ад фальклору да сінтэзу народных песень з рок-музыкай і электронікай.
 
На сайце ўжо з’явілася аўтарская калонка лідара легендарнага беларускага гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife). Ён шырока вядомы як аматар і знаўца фальклору, мае вялікую аўдыёкалекцыю песень малых народаў. У сваёй рубрыцы Уладзіслаў распавядае аб малавядомых, але цікавых выканаўцах фолка і этна, якія натхняюць яго на творчасць.
 
Асаблівая ўвага на рэсурсе будзе нададзеная фолк-святам, іх анонсам і фотарэпартажам. “Фолк-фестываляў па ўсёй планеце праводзіцца вялікае мноства, хацелася б, каб беларусы ведалі пра іх і часцей адпраўляліся атрымаць асалоду з іх атмасферы. Спадзяемся, што падобнае “ажыўленне” паўплывае і на сітуацыю ў Беларусі”, - адзначаюць стваральнікі рэсурсу.
 
Чакаецца, што прэзентацыя сайта Folkhome.by пройдзе 24 жніўня на фестывалі “Вольнае паветра” на хутары "Шаблі". 
-50%
-45%
-80%
-30%
-11%
-30%
-22%
-50%
0066790