• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


Наста Darteco, фота: Юля Сакалоўская,

Гісторыя маладога прадпрымальніка, які адвучыўся ва ўніверсітэце толькі чатыры дні. Саўладальнік онлайн-бухгалтэрыі, якая атрымала інвестыцыі на суму з шасцю нулямі, Уладзімір Янковіч распавёў Generation.by, чаму лічыць зусім непатрэбнай вышэйшую адукацыю для дасягнення поспеху.



Каб усё паспяваць, трэба перад кожным сваім дзеяннем задаваць сабе пытанне: "Ці магу я гэтага не рабіць?". І калі не, то і не варта гэтага рабіць. Я, напрыклад, не ем мяса і выдатна пачуваюся. З вышэйшай адукацыяй тая самая сітуацыя, ёсць Assistent, яшчэ некалькі праектаў, я шмат чытаю, і мне хапае ведаў, каб камфортна сябе адчуваць у размовах з людзьмі рознага ўзроўню і каб выконваць свае прамыя абавязкі.
 
За апошні год я прачытаў болей за 40 кніг. Для таго каб атрымаць самую лепшую адукацыю ў свеце, табе патрэбны інтэрнэт і камп’ютар. І больш нічога. Калі ў цябе дастаткова матывацыі, каб адукоўвацца, то ты будзеш развівацца. Калі жадання няма, то аніякая вышэйшая адукацыя ў гэтым не дапаможа.
 
Не ўяўляю такой інфармацыі, якую немагчыма знайсці ў інтэрнэце, ён настолькі празрысты, што літаральна ўсё даступна. Плюс свет вельмі дынамічны. Тыя спосабы, якімі можна было прыцягнуць кліента год таму, сёння ўжо не працуюць. І тое, як ты завабліваеш кліентаў сёння, не будзе працаваць заўтра. Ты мусіш адукоўвацца перманентна. Ніякая вышэйшая адукацыя ў свеце не з’яўляецца панацэяй. Альбо ты кожны дзень атрымліваеш веды і ты ў трэндзе, альбо ты ўжо ўсё.

Гісторыя поспеху

Адміністратар інтэрнэт-кафэ і онлайн-гульні

Пасля школы, каб не расчароўваць маму, я паступіў у Гарадзенскі філіял БІП. Я правучыўся там чатыры дні. Палічыў, колькі гэта каштуе, прыкінуў аб’ём ведаў, прыкінуў аб’ём мэтавых і немэтавых ведаў і ў выніку адмовіўся ад гэтай ідэі ды сышоў.
 
Спачатку патрапіў на працу адміністратарам у інтэрнэт-кафэ. Паралельна я гуляў у онлайн-гульні. Гэта не такія гульні, дзе ты сядзіш і гуляеш з камп’ютарам, а гэта віртуальная гульня, дзе разам з табой гуляюць яшчэ пяць тысяч чалавек адначасова. Вы размаўляеце ў галасавых чатах, і ўвогуле потым ты гэтых людзей ведаеш лепей за сваю сям’ю.

Тое быў вельмі цікавы досвед стасавання з людзьмі. У нашым клане гулялі супрацоўнікі міліцыі з Барысава. Калі пасярод ночы звоніш чалавеку, які старэйшы за цябе на 20 год, і кажаш, каб ён забіў віртуальнага монстра і ён гэта робіць, то гэта вельмі забаўна.
 
Дахі і онлайн-покер

Але пасля інтэрнэт-кафэ зачынілася. З’явіўся мой дзядзя, які прапанаваў з ім працаваць на дахавых працах у Мінску. Спачатку я з ім папрацаваў, потым сабраў сваю брыгаду з сяброў і рабіў таксама дахі. Мы зараблялі нармальныя грошы на той час. Я ўвогуле нармальна стаўлюся да фізічнай працы.
 
Потым я выпадкова даведаўся пра онлайн-покер. Гуляў каля года па 12 гадзін у дзень, нядрэнна зарабляў, некалькі тысяч у месяц, але ў пэўны момант усвядоміў, што ёсць канец. Існуе толькі некалькі працэнтаў людзей у свеце, якія зарабляюць у покер, усе астатнія трацяць грошы. І гэта правільна, бо яны забаўляюцца, яны плацяць за свае забавы. А іншыя зарабляюць тым, што ствараюць цікавую гульню для ўсіх астатніх.
 
Кіраўнік лабараторыі гульняў: найму людзей, грошы будуць цячы, а я буду спаць

Аднойчы прачнуўся і зразумеў, што я гэта буду рабіць сам бясконца, мяне ніхто не заменіць. То бок, пакуль гуляеш, у цябе ёсць грошы. І я вырашыў, што сыходжу ў бізнэс: найму людзей, грошы будуць цячы, а я буду спаць. На той момант я гэта так сабе ўяўляў.
 
Першае, што зрабіў, гэта тое, што паглядзеў два фільмы: "Сацыяльная сетка" і "Піраміда". І вырашыў таксама зрабіць сацыяльную сетку. А чаму не?! Усе тады хацелі, я быў нічым не горай за астатніх. На нейкім форуме я напісаў, што мне патрэбна некалькі тысяч долараў і каманда распрацоўшчыкаў і я зраблю сацыяльную сетку. Там знайшоўся адзін бізнэсовец, які захацеў са мной паразмаўляць. Я вельмі хутка зразумеў, што гэта ідэя з’яўляецца непаспяховай, але тое, што мяне сур’ёзна ўспрынялі, было выдатным штуршком для далейшага развіцця.
 
Я паверыў у сябе, шмат чытаў, сустракаўся з людзьмі, развіваўся. Пасля трох тыдняў сабраў яшчэ тры ідэі, адна з іх была дабрачынны конкурс "Міс Байнэт" (дзяўчыны выстаўляюць свае здымкі, платнымі смс-камі наведвальнікі галасуюць, грошы ідуць на дабрачыннасць). Я пайшоў у бізнэс-інкубатар БДУІР. Ідэя спадабалася заснавальніку бізнэс-інкубатара, які запрасіў мяне ў Мінск.
 
Яны акурат у той час запускалі лабараторыю онлайн-гульняў. У ходзе размовы высветлілася, што я па 20 гадзін у дзень гуляў у онлайн-гульні. Я не быў спецам па распрацоўцы, але разумеў з пункту гледжання паводзін гульца, і маёй кампетэнцыі хапала, каб узначаліць праект. Так я стаў сузаснавальнікам лабараторыі гульняў і паралельна стаў запускаць "Міс Байнэт". Калі мы пачалі збіраць партнёраў, з’явіўся такі самы праект "Велкома", з такой самай назвай. Мы закрылі тады праект, пажартавалі, што нашу пошту чытаюць, і забылі. Пазней кіраўнікі інкубатара закрылі лабараторыю гульняў.


Дырэктар па развіцці

У мяне з’явіўся чарговы праект. З адным маім сябрам была ідэя зрабіць геалакацыйную гульню, кшталту "Схваткі", толькі ўсё гэта перакласці не на заданне на паперках, а на заданне на смартфоне, то бок зрабіць пад праект онлайн-платформу. Калі я прэзентоўваў ідэю, у зале знаходзіўся Аляксей Курэц. Пазней ён прэзентоўваў свой праект онлайн-бухгалтерыі Assistent.by. І праз тры дні напісаў у сябе ў твітары, што шукае менеджара. На наступны дзень я пачаў у яго працаваць.
 
Спачатку быў менеджарам інтэрнэт-крамы падарункавых сертыфікатаў, пасля мне прапанавалі стаць дырэктарам па развіцці Assistent.by. Не ведаю, чаго мне тады не хапала, але праз пэўны час я вырашыў сысці.

Доля ў бізнэсе

Неяк сустрэў Дзяніса Кандратовіча, які мне прапанаваў стаць дырэктарам і саўладальнікам goodwillion.ru, і я пагадзіўся. Мы раз’ехаліся: я ў Расію, Дзяніс у Амерыку рабіць goodwillion.com. На жаль, ні там, ні там нічога не атрымалася, але мы атрымалі велізарны досвед.
 
Я выйграў у Маскве два вялікіх стартап-конкурсы. На першы конкурс я спазніўся, ужо ўсе прэзентацыі скончыліся. Але я ўпрасіў галоўнага арганізатара, выступіў і перамог. На другі конкурс я прыйшоў за дзень і сказаў, што хачу прэзентаваць праект. Яны мне такія: "Хлопчык, ты адкуль узяўся? У нас тут заяўкі за месяц дасылаюць".
 
Я крыху патусаваўся, папрасіў напрыканцы прэзентаваць праект. І дзяўчына, якая збірала прэзентацыі, не ведала, што я не ўдзельнік, і выпадкова ўпісала мяне ў спіс, які давалі журы. І калі прынеслі вынікі арганізатарам, яны так на мяне коса паглядзелі і сказалі, што я перамог. Але насамрэч каб перамагчы ў стартап-мерапрыемстве, трэба ўмець зрабіць прэзентацыю, мець аратарскія здольнасці і прыгожы праект. Неабавязкова мець нешта на справе, трэба мець прыгожую ідэю і ўмець яе падаваць.
 
Калі ўсё скончылася ў Расіі, я прыехаў назад. І Лёша напісаў: "Паездзіў, давай цяпер вяртайся", - і прапанаваў долю ў бізнэсе.

Партрэт ідэальнага супрацоўніка

Калі набіраю людзей на працу, я не гляджу на адукацыю. Я абіраю па тым, што яны ўмеюць рабіць. Пажадана яшчэ, каб чалавек быў дасведчаны. Але, калі ты бярэш чалавека на працу, куды важней гадзіна размовы з ім, чым ягонае рэзюмэ. Наколькі табе з ім камфортна працаваць, наколькі ён зацікаўлены і, самае важнае, наколькі яго лёгка навучыць.

Можна ўзяць увогуле чалавека, які нічога не ўмее, але калі ён зацікаўлены навучыцца і можа гэта зрабіць якасна і хутка, то праз некаторы час ты зможаш атрымаць спецыяліста, якога на рынку працы проста не знайсці. 
-10%
-50%
-10%
-30%
-15%
-15%
-35%
-35%
-50%
-10%
0069757