Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

В Беларуси


У магазіне праграмаў Google Play з’явіліся “жывыя шпалеры” пад назвай “Герб Пагоня” ад распрацоўшчыка Flaxtreme. Іх можна бясплатна ўсталяваць на любы смартфон ці планшэт з Android версіі не старэй за 2.2.

 
“Праграма не змяшчае рэкламы, не патрабуе грошай ці чагосьці яшчэ - яна напісаная людзьмі, якія памятаюць гісторыю свайго народа”, — пішуць распрацоўшчыкі на старонцы праграмы.
 
Асаблівасць “жывых шпалераў” ад Flaxtreme у тым, што пры нахіленні гаджэта “нахіляецца” і карцінка. Гэта і завецца паралакс-эфектам, такі самы эфект быў выкарыстаны ў фірмовых “жывых шпалерах” Apple у iOS 7.
 
У праграме ўтрымліваецца пяць розных выяваў герба “Пагоня”. Таксама ў праграме можна знайсці спасылку на артыкул пра “Пагоню” ў Вікіпедыі і верш Максіма Багдановіча “Пагоня” па-беларуску і па-польску.
 

"Пагоня" — герб Вялікага княства Літоўскага, дзяржаўны сімвал Рэспублікі Беларусь з 1991 па 1995 год. З 2009 г. "Пагоня" з'яўляецца гербам Вiцебскай вобласцi. Герб уваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 

>> Спампаваць "Герб Пагоня" з Google Play
Нужные услуги в нужный момент