• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС

опубликовано: 
обновлено: 
Аляксандр Арсёнаў,

На дзень нараджэння Якуба Коласа падарунак ад аператара атрымаў і сам Колас, і плошча яго імя, і ўсе мінчане: МТС адкрыў у цэнтры Мінска бясплатную "Мабільную бібліятэку". Бібліятэка хутка з’едзе з Мінску ў вандроўку па Беларусі, але, як распавялі IT.TUT.BY у МТС, яшчэ можа вярнуцца ў сталіцу.



Нядаўна МТС даў справаздачу па дзейнасці сваёй вулічнай бібліятэкі: за тыдзень ёю скарысталіся амаль 5 тысяч чалавек, якія спампавалі больш за 36 тысяч кніг. Найбольш папулярным творам у наведнікаў "віртуальна-рэальнай" бібліятэкі стала кніга Шарлоты Брантэ "Джэйн Эйр", а самай папулярнай кнігай беларускага аўтара — "Альпійская балада" Васіля Быкава.

Для таго, каб атрымаць бясплатныя кнігі беларускіх і замежных аўтараў, мінчанам дастаткова было прыйсці на плошчу Якуба Коласа з тэлефонам, у якім ёсць NFC-модуль ці проста фотаздымач і ўсталяваная праграма для сканавання QR-кодаў.

Кнігі прадстаўляюцца ў папулярных фарматах PDF і EPUB, якія можа прачытаць амаль любы сучасны тэлефон, а тым болей планшэт ці электронная кніга, бясплатных праграм для гэтага хапае, ды і сам аператар рэкамендуе якасны бясплатны софт для Android i iOS. 

На плошчы Якуба Коласа "Мабільная бібліятэка" будзе знаходзіцца кругласуткава да 17 лістапада, а потым адправіцца вандраваць па Беларусі.

Як распавяла IT.TUT.BY Таццяна Курбат, кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю кампаніі МТС, маршрут ванроўнай бібліятэкі можа быць даўжэйшым, чым меркавалася першапачаткова: са многіх беларускіх гарадоў паступалі просьбы прывезці "Мабільную бібліятэку" і кампанія гэтыя просьбы разглядае. Таксама могуць быць усталяваныя копіі тумбаў "Мабільнай бібліятэкі", такім чынам праект можа вярнуцца і ў Мінск.


У бібліятэцы аператара знайшлося месца не ўсім славутым аўтарам: напрыклад, там няма твораў Уладзіміра Караткевіча, многія з каторых даступныя ў электронным варыянце на сайце "Быў. Ёсць. Буду". Таксама не ўсе кнігі апынуліся на тумбах на плошчы: напрыклад, кнігу Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава "Народны альбом" на тумбе не ўбачыш, але яна ёсць у базе бібліятэкі на сайце МТС, паведамляе Радыё Свабода. А "Арт-сядзіба" прапануе спосаб атрымаць кнігі з бібліятэкі аператара, не вандруючы па слядах бібліятэкі: кнігі даступныя на сайце МТС па прамых спасылках, хаця поўнага іх спісу на сайце няма. 
{banner_819}{banner_825}
-45%
-20%
-10%
-20%
-50%
-20%
-35%
-50%
0065385