• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


Аляксандар Летуць,

Хто захоча прачынацца ў суботу раніцай пасля працоўнага тыдня ці навучальных заняткаў? Тыя студэнты і людзі, якія цікавяцца высокімі тэхналогіямі і хто вырашыў наведаць трэці форум праграмнай інжэнерыі SEF.BY2Students 2013, які ладзіўся пры падтрымцы асацыяцыі Infopark і Парка Высокіх Тэхналогіяў (ПВТ), а таксама такіх іТ-кампаніяў,як EPAM Systems, IBA GROUP, A1QA і іншых 7 снежня ў Доме Культуры МТЗ.

Рэгістрацыя праводзілася з 9 да 10 раніцы, прайшоўшы якую ты адразу акунаешся ў атмасферу суматохі каля стэндаў кампаніяў з іхнымі агітацыйнымі матарыяламі, што на такіх мерапрыемствах звыклая справа. Пасля сканчэння працэса рэгістрацыі надышоў час самаго форума і з “Вітальныя словам” да слухачоў звярнуўся генеральны дырэктар Infopark Уладзіміра Басько:
 
Рады вітаць усіх прысутных на сённяшнім форуме. У мінулым годзе мы збіраліся каля МАЗа, у гэтым – насупраць МТЗ, застаўся яшчэ БелАЗ. Гэта ўсё беларускія брэнды, як напэўна і галіна іТ. Вельмі хутка мяняюцца іТ-кампетэнцыі і ўзнікае пытанне, як дапамагчы вам, маладым спецыялістам-студэнтам, саарыентавацца. З гэтаю мэтаю і арганізаваўся SEF.BY2Students. Паспяховай вам працы і поспехаў у прыняцці правільных рашэнняў”.
 
Пасля надышоў час дакладаў, якіх за снежанскі дзень назбіралася 14, і з першым выпала выступаць прадстаўніку DEV.BY Аляксандру Юруцю, чыё прозвішча не першы раз ужо на чарговым форуме, як прызнаўся сам дакладчык, не зусім правільна вымавілі, але гэты факт застаўся амаль не заўважаным, і Аляксандар перайшоў да лічбаў:
 
На выбарцы ў 1706 рэспандэнтаў, што прынялі ўдзел у апытаннях нашага рэсурса, былі атрыманы наступныя лічбы. 89 % галіны сканцантравана ў Мінску, а ўсё астатняе ў рэгіёнах. У параўнанні з мінулым годам назіраецца пэўная пазітыўная, хай і павольная, тэндэнцыя на пераход у рэгіёны (у мінулым годзе ў Мінску быў сканцантраваны 91 %) ”. 74 % айцішнікаў маюць вышэйшую адукацыю, 15 % - гэта студэнты, а 11 % прыпадае на людзей з сярэдняй адукацыяй. Каля 80 % супрацоўнікаў – гэта людзі ва ўзросце ад 20 да 30 год – людзі, як бачна, даволі маладыя.

Самымі папулярнымі тэхналогіямі з’яўляюцца .Net і Java (23 і 26 % адпаведна). Сталыя пазіцыі займаюць С і C++ (8%). Набываюць папулярнасць PHP ды мабільныя платформы пад iOS і Android. Вельмі мала хто займаецца фрылансам і большасць людзей аддаюць перавагу працы ў кампаніях. Што тычыцца аднаго з самых цікавых паказнікаў –росту заробкаў, то яны за апошні час стабілізаваліся. Большасць іТ-спецыялістаў упэўненыя у сваёй будучыні і ведаюць, што без работы не застануцца
”.
 
Калі беларускія ВНУ не паспяваюць за спрытным іТ-сектарам і ўсё нарастаючымі патрабаваннямі да ведаў тых, хто хоча звязаць сваю кар’еру з гэтай галіною, то застаецца выхад набываць адпаведныя кампетэнцыі ў рознага кшталту навучальных цэнтрах, пра якія распавёў галоўны рэдактар “Кампутарных навінаў” Вадзім Станкевіч:
 
На дадзены момант налічваецца 34 навучальныя іТ-цэнтры, але тых хто рыхтуе спецыялістаў па распрацоўцы Праграмнага забяспечання 22, у межах якіх чытаецца каля 600 курсаў, так што з выбарам праблемаў не выпадае. Са спісам курсаў можна азнаёміцца па спасылцы kurs.kv.by. У асноўным гэтымі курсамі займаюцца такія кампаніі як ВеlSoft, BelHard, IBA ды канечне адукацыйны цэнтр ПВТ. Пасля праходжання гэтых курсаў людзі набываюць сэртыфікаты, пасведчанні, дыпломы.

Кошты за адну гадзіну вагаюцца ад 36 тысяч беларускіх рублёў (неаўтарызаваныя курсы) да 98 тысяч (аўтарызаваныя). Звычайна сумарны кошт, у залежнасці ад тэхналогіі ці мовы праграмавання – Java,PHP, iOS,Android, - вагаецца каля 1,6 млн. нашай нацыянальнай валюты. За .Net і C#,улічваючы што па іх курсы больш працяглыя, - сума каля 2,2 млн. Але самае важнае пытанне, а як гэтыя курсы дапамогуць пры ўладкаванні на працу ? Апытаўшы HR-аў 10 беларускіх кампаніяў, інтэрвію з якімі выходзяць на старонках нашай газеты, прыйшлі да высновы, што 7 з 10 ставяцца да гэтых сертыфікатаў больш, чым прыязна, а яшчэ 2 пры выбары між двума роўнымі кандытамі на месца ў кампаніі перавагу аддадуць таму, хто прайшоў курсы
”.
 
Напэўна ўлічваючы, што 2 першыя даклады прыпалі на самы пачатак форума, а гэта была суботняя раніца, то аўдыторыя была трошку пасіўная і дакладчыкі пасля выступаў сядалі на свае месцы, так і не атрымаўшы ніводнага пытання з залі, чаго не скажаш пра наступны выступ. Як прадстаўнік адукацыйнага цэнтра ПВТ і лігі дадатковай іТ-адукацыі, Алена Локцева папярэдзіла, што наяўны дыплом аб вышэйшай адукацыі ненадоўга здолее трымаць у спакоі ягонага ўладальніка, бо тэхналогіі мяняюцца вельмі хутка, а веды ў свеце ў параўнанні з тым, што было раней, а асабліва злучныя з інфармацыйнымі тэхналогіямі абнаўляюцца ці не штодня.

Алена адлюстравала шлях у кар’еры, пачынаючы ад кандыдата на вылет (“стан на пухіры” – тэрмін дакладчыка), калі самае галоўнае пратрымацца і не быць звольненым, праз стан “працоўнага каня”, калі супрацоўнік можа і больш зрабіць, чым яму даюць, і ідэю пэўную падаць, і да “лідара”, пад якога фірмы гатовыя часам выдзеляць цэлыя ўпраўленні. Але, як папярэдзіла дакладчык, калі лідар пераацэніць свае сілы, то ён можа апынуцца на пухіры.

Пасля выступа Алены адзін слухач, а дакладней слухачка, прадстаўніца старэйшага пакалення, якая выкладае мову праграмавання нізкага ўзроўня Pascal, заклікала студэнтаў не прапускаць заняткі ва ўніверсітэце, бо базавая адукацыя вельмі карысная і яна не магла пагадзіцца, што ўніверсітэцкія праграмы не адпавядаюць патрабаванням рынку – проста ўніверсітэт дае фундаментальныя веды. У сваю чаргу Алена Локцева не была згодная, але дзеля прытрымлівання фармату і для таго, каб усе паспелі выступіць згодна рэгламенту, гэтая спрэчка была спыненая мадэратарам і слова было перададзена наступнаму дакладчыку.
 
Ім была дырэктарка іТ-кампаніі A1QA, што ўваходзіць у склад групы кампаніяў iTransition і спецыялізеуцца на тэставанні, Святлана Праўдзіна. Святлана выказала меркаванне, што тэсціроўшчыкі – гэта тыя, хто бачыць цалкам працэс і адзначыла, што гэтыя людзі не любяць, калі іх называюць тэсцерамі. Яшчэ на думку дырэктара, той чалавек, які часта мяняе месца працы за той жа год, выклікае падазрэнне і складваецца ўражанне, што ён не ведае, чаго хоча.

Каб стаць добрым спецыялістам, недастаткова праштудзіраваць кніжку, калі гэтае вывучанне не выкарастана на практыцы. Проста не маючы практычнага вопыта, у галаве будзе вельмі багата супярэчнасцяў, што не зусім добра. Дадзены выступ меў пэўны інтарэс у публікі, бо пасля было адносна не мала пытанняў да Святланы, на якія тая з радасцю адказвала.
 
Пасля надышоў час сапраўднага драйву ў выглядзе эмацыйна-пазітыўнага выступа Рамана Дзьякава, які нягледзячы на адукацыю будаўніка, якую атрымаў у БНТУ, зразумеўшы на курсе 3-ім, чым прагне насамрэч займацца, правучыўся ў магістратуры ў Лондане, а пасля атрымаў MBA ў Народным Універсітэце Кітая. Але за мяжою не застаўся і вярнуўся ў Беларусь. Зараз працуе дырэктарам па продажы ў іТ-кампаніі EffectiveSoft і з’яўляецца кофаўндэрам праэкта samelikeyou.com, дзякуючы якому людзі, маючы агульныя рысы характара, могуць заводзіць новыя карысныя знаёмствы.

Рома выступаў з дакладам Smart is the new sexy (Розум з’яўляецца новым сэксі) і сфармуляваў наступныя парады, прытрымліваючыся якіх, можна стаць шчаслівым : “мысліце самастойна, будзьце профі, вучыце ангельскую мову, самаўдасканальвайцеся кожны дзень, верце ў удачу, будзьце смелымі і стаўце пад пытанне кожную догму, пазбягайце нэндзаў, усвядомце жыццё”. І адное з галоўных, што параіў Рома: “вы маеце быць гатовымі працаваць за так, бо вам гэта падабаецца”.
 
Пасля гэтага выступа настаў перапынак, падчас якога быў разыграны кампаніяй A1QA iPAD 4. У спецыялізаваным барабане былі накіданымі анкеты студэнтаў, адну з якіх і выцягнула Святлана Праўдзіна. Перамог хлопец з БДУІР і не выказаў ніякіх эмоцыяў на гэты конт: “Ды ніякіх эмоцыяў. Я ні на што не разлічваў”.
 
Аднавілі працу форума супрацоўнікі EPAM Systems Вольга Кабешава і Павал Бельскі з дакладам “What’s SAP ?” ("Што такое SAP?"). Пачалі свій выступ эпамаўцы з пытанняў да залі: хто што чуў пра SAP, які грашовы абарот у SAP, колькі год кампаніі і колькі мае кліентаў ? З некалькіх спробаў больш ці менш слухачам удалося адказаць на пытанні дакладчыкаў. “SAP займаецца распрацоўкай ERP, CRM, платформай NetWeaver, mobile platform, in-memory Computing (вылічэнні на вялікай хуткасці) і канечне Cloud (воблакам).

Неабходна разумець, што вялікія грошы і SAP – гэта словы сінонімы. Іх унядраюць нафтавыя арганізацыя, аўтамабільныя гіганты, такія як BMW. Іх выкарыстоўвывае NBA. SAP патрэбны паспяховым. Рашэнні гэтага софтвэрнага гіганта выкарыстоўвывае па-сапраўднаму буйны бізнэс і, працуючы з буйнымі кампаніямі, неабходна прытрымлівацца канфідэнцыяльнасці. Яшчэ адзін важны момант, што вы звыкніцеся думаць па-ангельску, бо гэта лягчэй, чым перакладаць
”.

Аўдыторыю цікавілі магчымасці і шляхі ўваходу у гэты сэгмент іТ-рынка. Дакладчыкі больш прэзентавалі магчымасці для ABAP-спецыялістаў праз трэнінгі і лабараторыі EPAM, паспяхова скончыўшы якія можна ўладкавацца ў кампанію. (ABAP – мова праграмавання, распрацаваная SAP і якая выкарыстоўвываецца як мова для напсіання новага функцыянала для адаптацыі пад патрэбы заказчыка . – аўт.) . Але калі ў кампанію пасля курсаў не возьмуць, то ня варта растраівацца, бо трэнінігі EPAM цэняцца, і з гэтымі ведамі можна паспрабаваць уладкавацца ў іншай кампаніі.
 
Наступным дакладчыкам выступаў яшчэ адзін прадстаўнік A1QA, які дзяліўся стратэгіямі тэставання мабільных прыкладанняў, Дзмітрый Лубнеўскі. Ён параўновываў Android і iOS, настайваў на тым, што напярэдадні тэставання вельмі важна праводзіць аналіз і што працэс тэставання зацягвае, бо Дзіма сам, прыйшоўшы папрацаваць тэсцероўшчыкам з надзеяй і жаданнем праз паўгады стаць дэвэраперам, ужо сем год працуе ў гэтай галіне.
 
Восьмым па чарзе выступаў Раман Бугаеў з тэмай “Асабісты праэкт. Хуткі старт ”. “Калі ў вас няма свайго праэкта, то вы неўдачнікі “, – бойка і агрэсіўна пачаў дакладчык, напэўна жадаючы гэтым прыцягнуць больш увагі да дакладу. “У вас няма шанцаў у жыцці, калі ў вас няма персанальнага праэкта. Персанальны праэкт – гэта тое, чым вы хочаце займацца. Гэты праэкт мае мяняць вас, а йначай не губляйце час. Дзякуючы праэкту можна сабраць каманду аднадумцаў. Для таго, каб праэкт меў поспех, вызначце minimal value (мінімальная каштоўнасць) і check points (пункты праверкі), якія будуць садзейнічаць разуменню, ці дасягнулі вы пастаўленых мэтаў”.
 
Трошку пра воблачны сэрвіс распавёў кіраўнік адзела распрацоўкі кампаніі Active Cloud Аляксей Квіцінскі.Груба аб’ядноўвываючы рысы аблокаў, можна выдзеліць пяць характэрных у ім з’яваў : 1) самаабслугоўванне па патрабаванні, 2) універсальны доступ па сеці, 3) аб’яднанне рэсурсаў, 4) эластычнасць і 5) улік спажывання. Што тычыцца кар’еры ў гэтай галіне і калі вы маеце намер патрапіць да воблачнага правайдэра, то ў вас два шляхі: сістэмнага адміністратара і праграміста. Выбірайце найбольш зручны для вас”.
 
Без іТ у тэлекаме аніяк, бо сам па сабе тэлеком – гэта высокатэхналагічная сфэра дзейнасці. На форуме прысутнічаў і выступаў з дакладам “іТ у тэлекаме: як гэта працуе” начальнік адзела іТ аператара мабільнай сувязі Velcom Аляксандр Верамковіч. Аляксандар адзначыў, што ў Velcom паспяхова эксплатуецца SAP і напэўна Velcom – найбуйнейшы кліент SAP у Беларусі. У Інфармацыйнай экасістэме мабільнага апэратара недзе калі 300 сістэмаў, якія адказныя за абсалютна розныя функцыі, сістэмаў, якія неабходна камусці абслугоўвываць і працу якіх трэба паляпшаць, так што студэнтаў можа чакаць перспектыўная і вельмі цікавая работа, калі яны выбяруць дадзены накірунак. Да таго, можна прахадзіць практыку і атрымліваць размеркаванне ва ўніверсітэце ў Velcom.
 
Юра Вядзенін, адзін з заснавальнікаў супольнасці бізнэс і сістэмных аналітыкаў analyst.by, а таксама дырэктар кампаніі UXpresso, вырашыў разварушыць залю запрасіўшы на сцэну двух рабят,якім прапанаваў наступнае: аднаму даў мабільнік і сказаў здымаць на відэа, а другога папрасіў зафоткаць усіх, хто ў залі, на планшэт і зашарыць фотку ў твітэры. Хлопцам быў адведзены пэўны час і яны саўладалі з задачамі, пасля чаго вярнуліся на месцы. “Гэта быў прыклад Usability тэставання – даць патэнцыйнаму карыстальніку прадукт і праверыць, як ён з ім будзе сябе адчуваць, выкарыстоўвываючы неабходныя функцыі. Тэсціруюць па-рознаму: на паперы, на прататыпе, на гатовым прадукце.

Вельмі важным з’яўляецца аналіз мэтавай аўдыторыі і рысаванне прататыпаў. Вельмі важна разумець, што мы тэстуем не чалавека, а праграмавае забяспечанне. А тое быў аднойчы такі выпадак, што пасля таго, як далі дзяўчыне патэсціраваць праграмкку, дык яна расплакалася, бо не магла нечага там зрабіць. Рэспандэнтамі могуць быць розныя жывыя істоты. Аднойчы нам неабходна было распрацаваць Dog Clicker (праграма для таго, каб аблягчаць вытрэніроўванне ў сабак пэўных рэфлексаў). Дык рэспандэнтамі выступалі сабачкі. Не бойцеся – ніводны сабачка не пацярпеў
.” На гэтай пазітыўнай ноце даклад быў скончаны.
 
Першы дзень на працы многіх пужае: новая абстанова, новыя людзі. Пра тое, як сябе адчуць больш камфортна ў новых абставінах апавяла Аліна Зайцава, QA-інжэнер на высоканагружаных Web-праэктах кампаніі Game Stream. “Самым спрыяльным варыянтам з’яўляецца выпадак, калі хто-небудзь з каманды, напрыклад, мэнаджэр, прэзентуе вас усім астатнім. Але часцяком у тых, хто мог бы вас прэзентаваць, узнікае багата ўселякіх справаў, і вы застаецеся сам насам з непазбежным - і ўсё ў вашых руках. Хочаш ці ня хочаш, але прыйдзецца навучыцца камунікаваць. І шляхі розныя. Больш фармальны спосаб зносінаў – email, але неабходна памятаць, што электроннае ліставанне мае пэўныя ўласцівасці : даступнасць, легітымнасць і публічнасць. Памятайце аб гэтым,калі камусьці пішаце і дасылаеце ліст, бо гэты ліст можа набыць не толькі ваш адрасат.

Другі спосаб больш нефармальны – асабісты стасунак. Старайцеся не фамільярнічаць і, нягледзчы на тое, што ў іТ-кампаніі многія “на ты”, не забывайце, што перад вамі можа стаяць начальства. Не канфліктуйце і ніякіх адсылак. Калі нехта звяртаецца па дапамогу і вы не ведаеце, як дапамагчы, парайце таго, хто, магчыма, здолее, але не адсылайце чалавека. Ёсць такая практыка, як штодзённыя выступы з тым, што зрабіў, што неабходна зрабіць і з якімі праблемамі сутыкнуўся. Не замоўчвайце праблемы, калі яны ёсць – самі па сабе яны не развяжуцца. Калі раптам вы адчуваеце, што вы не на тым месцы, не бойцеся меняць месца працы”.
 
Яшчэ адзін з заснавальнікаў супольнасці аналітыкаў analyst.by, аналітык EPAM Systems Раман Бакановіч распавёў пра тое, хто такі аналітык, якія задачы рашае і якімі ведамі мае валодаць, каб цаніцца на рынку труда. “Бізнэс-аналітык – гэта той, хто займаецца бізнэс-аналізам. Бізнэс-аналіз – гэта працэс выяўлення праблемаў у бізнэс працэсах і прапановы шляхоў ейных вырашэнняў. Аналітык рашае такія задачы, як даследванне праблемы, аналіз і прапанова рашэння ды прэзентацыя рашэння. Ведаў, якімі мае валодаць спецыяліст у дадзенай галіне, мае быць даволі багата. Але іх можна аб’яднаць і выдзеліць у тры групы: аналітычныя (уменне структурыраваць, мадэляваць, мець крытычнае мысленне, валодаць рознымі спосабамі аналіза)”, рэпрэзентатыўныя (уменне дэманстраваць неабходныя рэчы) ды камунікатыўныя (уменне зносінаў з людзьмі, будаваць добрыя стасункі).

А для чаго гэтым аналізам займацца, навошта ? Гэта добрая магчымасць вандраваць, новыя знаёмствы, новыя галіны ведаў, аналітык – твар кампаніі, аналітык рашае складаныя і цікавыя задачы. Каб распачаць кар’еру аналітыкам, можна пачытаць літаратуру, панаведваць курсы, прайсці стажыроўку і ў выпадку, калі вы дакажыце, чаму на вас неабходна губляць час, то дзверы для вас будуць адкрытымі”.

І напэўна апошні даклад бізнэс-трэнера і кансультанта па кіраванні праэктамі і кіраванні рызыкамі у навучальным цэнтры IBM Масква і навучальнымі цэнтры IBA Мінск, чалавека з 13-овым вопытам у іТ Аляксея Мінкевіча быў цікавым усім без выключэння студэнтам, хто пакуль не мае месца працы, бо ён быў прысвечаны таму “Як прайсці сумоўе ў іТ-кампаніі”. “Адразу неабходна высветліць, для чаго вам работа і пасля яшчэ добра было б ведаць, якія планы ў вас на бліжайшыя 5 год. Вельмі цэніцца мэтанакіраваннасць і жаданне патрапіць у галіну, важна разумець, што чым больш на навучанне ва ўніверсітэце будзе затрачана часу, тым хутчэй будзе ўздым. Добра, калі чалавек цікавіцца чым-небудзь: маркі, сноўборд, - і ўмее гэта прадэманстраваць. Разгорнутыя адказы лепшыя за сціслыя, а тым больш за “так ці не”. Патрэніруйцеся перад люстэркам ці якой цацкай, што і як будзеце гаварыць.

Зараз у нашая галіне вельмі моцная канкурэнцыя і тое, што вы выпускнік ці студэнт БДУ альбо БДУІР не гарант таго, што вы маеце перавагу. Сярэдні бал даволі важны, бо гэта паказнік вашай адказнасці. Ён дэманструе, што вы можаце дасягаць пэўных вынікаў. Пішыце якую-небудзь праграмку для сябе ці выпрацоўвывайце новую ідэю – гэта добрая трэніроўка. Курсы ў іТ-кампаніях многіх адсейваюць, а для самых лепшых ужо гатовая дарога. Калі вы проста атрымалі сэртыфікат, то ўзровень у вас сярэдненькі – варта яго падцягваць. І канечне без ангельскай мовы ў інфармацыйных тэхналогіях нікуды. Гэта базіс. Калі няма валодання ангельскай мовай на размоўным узроўні, то гэта зніжае шанцы.”

Напрыканцы мерапрыемства пасля усіх дакладаў былі ўручаныя розныя падарункі ад Tut.by за лепшае пытанне, а таксама падарункі ад IBA, ”Кампутарных навінаў” і планшэт Prestigio ад арганізатараў, які толькі з пятага разу адшукаў свайго шчаслівага ўладальніка, бо папярэднія чатыры, імёны якіх былі выцягнутыя, напэўна пакінулі форум, недачакаўшыся ягонага канца. Вось яна, як гаварыў адзін з дакладчыкаў, Рома Дзьякаў, тая самая “ўдача”.

Застаецца дадаць толькі, што ўсё вынесці для сябе наўрад ці магчыма, які б добры форум ці канферэнцыя ні была, але пэўныя веды і азнаямаленне з асноўнымі гульцамі іТ-рынка безумоўна будуць карыснымі кожнаму студэнту ды не толькі студэнту, але і кожнаму, хто цікавіцца індустрыяй высокіх тэхналогіяў. Да таго, дзе яшчэ, як не на такіх форумах заводзіць новыя карысныя знаёмствы і атрымліваць халяўныя асадкі з блакнотамі ды снікерсамі (за што асобны дзякуй A1QA) у той час, калі увесь свет і наша Беларусь разам з ім спрабуюць выйсці з эканамічнай і фінансавай крызы. 
{banner_819}{banner_825}
-30%
-20%
-20%
-28%
-80%
-18%
-20%
-10%
0065385