• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  2. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  3. Защитник Бабарико и Колесниковой подал жалобу в суд на лишение его лицензии, но ему отказали
  4. Судьба ставки рефинансирования, обновленный КоАП, дедлайн по налогам, заморозка цен. Изменения марта
  5. Показываем, как выглядит часть зданий БПЦ на улице Освобождения, ради которых снесли объекты ИКЦ
  6. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
  7. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  8. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  9. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
  10. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  11. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  12. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  13. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  14. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  15. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  16. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  17. Минское «Динамо» проиграло в гостях питерскому СКА
  18. Год назад в Беларуси выявили первый случай COVID-19. Что сделано за год, а что — нет
  19. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее, на конкретных примерах
  20. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  21. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  22. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  23. Акции, уходы в стачку и онлайн-концерт РСП. Что происходит в стране в последнюю субботу зимы
  24. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  25. Минздрав рассказал, сколько пациентов инфицировано COVID-19 за последние сутки и сколько умерло
  26. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси
  27. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  28. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  29. Один из почетных консулов Беларуси в Италии подал в отставку из-за несогласия с происходящим после выборов
  30. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске


Аляксей Знаткевіч,

Галоўны медык касмічнага праекту Mars One Норберт Крафт расказаў Радыё Свабода пра тое, як будуць адбіраць і рыхтаваць кандыдатаў на удзел у каланізацыі Марса, чаму варта трансляваць гэтую падрыхтоўку па тэлебачанні 24 гадзіны ў суткі, ці магчымая дыктатура і дзеці на Марсе, а таксама пра сваю жонку, якая прыехала ў ЗША з Беларусі.

Доктар Норберт Крафт

Днямі арганізатары праекту палёту на Марс абвясцілі, што абралі каля тысячы кандыдатаў з больш чым 150 тысяч заявак. Палёт у адзін бок запланаваны на 2024 год і мае каштаваць каля 6 мільярдаў долараў. На 2018 год запланаваны тэставы палёт беспілотнага модуля. Гэта прыватны праект, які заснаваў галандскі інвестар Бас Лансдарп. Пытанні з фінансаваннем Mars One пакуль не вырашаныя, а больш падрабязна пра ўсе яго аспекты можна прачытаць па-англійску на адмысловым сайце.

Сярод папярэдне адабраных кандыдатаў ёсць пяць беларусаў. Пра падрыхтоўку будучых марсіян у інтэрв’ю Радыё Свабода расказаў доктар Норберт Крафт, які раней працаваў у касмічных праграмах ЗША, Расіі і Японіі і які верыць, што праект каланізацыі Марса ажыццявіцца.

Крафт: "Гарантыя, што вы кіруецеся на Марс, будзе, толькі калі ўдзельнікі праекту будуць сядзець у ракеце — ані хвілінай раней. Калі людзі пройдуць усё этапы адбору і патрапяць у канчатковы спіс 24 удзельнікаў, тады пачнецца праграма трэніровак, якая працягнецца дзесяць гадоў. Падчас гэтай падрыхтоўкі ўдзельнікі павінны будуць атрымаць розныя веды — медычныя, геалагічныя і гэтак далей, каб яны сапраўды маглі выжыць на Марсе.

Штогод такая падрыхтоўка будзе працягвацца дзевяць месяцаў, а потым тры месяцы ўдзельнікі будуць працаваць у асяроддзі, падобным да ўмоваў на Марсе, каб давесці, што яны могуць рабіць тое, чаму навучыліся. Калі нехта з удзельнікаў не здолее справіцца з навучаннем ці пакажа, што няздольны працаваць у камандзе, гэтыя людзі будуць выключаныя з праграмы. Такое можа здарыцца на любым этапе да адлёту. Гэта дае дадатковыя магчымасці новым удзельнікам далучыцца да праекту, таму дзверы адчыненыя для тых, хто захоча падаць заяўку ў наступныя некалькі гадоў, каб быць сярод кандыдатаў для палёту на Марс у адной з першых груп".

Гумар і зубы ў космасе


Норберт Крафт кажа, што на першым этапе адсейваліся кандыдаты, якія відавочна несур’ёзна ставіліся да праекту — да прыкладу, прысылалі відэа ў піжаме ці ў споднім, альбо блыталі Марс з Месяцам. Потым пачынаўся больш сур’ёзны адбор.

Крафт: "Калі казаць пра ключавыя рэчы — мы глядзім, наколькі гэта творчыя людзі, ці маюць яны пачуццё гумару. У шмат якіх выпадках гэта адсутнічала, але ж гэтым людзям давядзецца працаваць разам, у тым ліку на Марсе, вельмі доўгі час, таму пачуццё гумару неабходнае. Мы глядзім, наколькі чалавек моцны духам, здольны адаптавацца да іншых людзей, да асяроддзя, ці сапраўды ён хоча ўдзельнічаць, альбо проста выпадкова вырашыў падаць заяўку.

Некаторыя пытаюцца ў мяне, чаму вы не адбіраеце выключна людзей з навуковымі ступенямі. Але ёсць людзі, у якіх няма грошай і магчымасцей пайсці ва ўніверсітэт, дык чаму мы не можам абраць гэтых людзей, калі ў іх ёсць розум і здольнасці? Мы даём гэтым людзям шанец давесці, што яны могуць зрабіцца добрымі ўдзельнікамі касмічнага экіпажу. Мы маем дзесяць гадоў, каб навучыць іх неабходным прафесіям. Для нас галоўнае — здольнасць працаваць у камандзе, бо гэтым людзям давядзецца жыць разам да канца жыцця ў вельмі абмежаваным асяроддзі".

У 2010 годзе Норберт Крафт атрымаў узнагароду "За выбітныя дасягненні ў псіхалагічных і псіхіятрычных аспектах аэракасмічнай медыцыны". Я спытаўся ў яго, ці былі ўжо адсеяныя з кандыдатаў людзі з відавочнымі псіхічнымі адхіленнямі.

"Гэтыя людзі пакуль што папярэдне абраныя ў другі этап, яны яшчэ не на другім этапе. Цяпер яны павінны прайсці медычнае абследаванне, дзе ў тым ліку трэба давесці, што ў іх няма псіхічных захворванняў. Калі яны не атрымаюць адпаведнага медычнага заключэння, яны не патрапяць на другі этап. Пакуль што гэтым займаюцца дактары.

Калі ў нас будзе 24 удзельнікі, яны штогод будуць праходзіць медычныя агляды, у тым ліку і псіхалагічны, і псіхіятрычны, каб давесці, што яны могуць працягваць удзел у праграме. Такім чынам мы будзем сачыць, каб у праграме не было людзей з захворваннямі.

Гэтыя 24 чалавекі — магчыма, што там дадаткова будзе яшчэ некалькі чалавек — атрымаюць працоўнае месца ў праграме Mars One. Штогод яны будуць трэніравацца дзевяць месяцаў, а потым тры месяцы працаваць, і калі яны не пакажуць добрых вынікаў, дык будуць выключаныя з праграмы, і мы дадамо новых удзельнікаў".

Мадэль пасялення на Марсе. Выява mars-one.com
Мадэль пасялення на Марсе. Выява mars-one.com
 
Што будзе найважнейшым у падрыхтоўцы і якія прыроджаныя якасці трэба ўдзельнікам праекту?

"Найбольш нас цікавяць чалавечыя паводзіны, а гэта нельга хутка змяніць. Таму мы надаём гэтаму шмат увагі ў працэсе адбору. Мы глядзім, наколькі чалавек можа працаваць у камандзе і ці ведае ён сам сябе. Просты прыклад — вам не падабаецца, што партнёр кідае свае шкарпэткі ў залі. У звычайным жыцці гэта невялікая праблема, але ў абмежаваным асяроддзі яна робіцца вялікай і можа выбухнуць у сур’ёзны канфлікт. Таму сапраўды трэба ведаць, што вам падабаецца, а што не падабаецца, каб людзі маглі працаваць разам.

Мы, у сваю чаргу, можам навучыць іх, як карыстацца сістэмамі падтрымання жыццядзейнасці. Усе яны атрымаюць медычную падрыхтоўку, у тым ліку прафесію дантыста, бо ім, напрыклад, давядзецца лячыць зубы адно аднаму. Яны атрымаюць падрыхтоўку ў геалогіі, астраноміі, таксікалогіі і біялогіі — напрыклад, як вырошчваць расліны — каб яны сапраўды маглі выжыць там. Бо калі нехта з іх пакіне групу, астатнія павінны выжыць, і кожны павінен быць здольны замяніць іншага. Не можа быць вузкай спецыялізацыі, калі ёсць адзін пілот, і без яго ніхто не можа кіраваць ракетай. У нашай сітуацыі яны павінны валодаць прафесіямі іншых і быць здольнымі да ўзаемадапамогі".

Галандская няўрадавая арганізацыя Mars One, якая займаецца праектам, спадзяецца атрымаць частку фінансавання, прадаючы правы на тэлевізійныя здымкі падрыхтоўкі касмічнай місіі. Як вы ставіцеся да ідэі, што канчатковы выбар сярод найлепшых кандыдатаў будуць рабіць гледачы гэтага тэлевізійнага "рэаліці-шоу"?

"На гэта трэба глядзець наступным чынам. Калі будзе два кандыдаты, якія маюць абсалютна аднолькавую падрыхтоўку і здольнасці, тады публіка зможа выбраць паміж імі. Напрыклад, уявіце — будзе чатыры групы, і кожная з іх заслугоўвае быць першай, чаму б шырокай публіцы не вырашыць, хто паляціць першым? Урэшце, усе яны паляцяць на Марс — на два гады пазней, ці на чатыры, ці на шэсць".

Сэкс і дзеці на Чырвонай планеце


Джудыт Лап'ер
 
Норберт Крафт удзельнічаў у маскоўскім эксперыменце 1999-2000 гадоў як адзін з трох замежных псіхолагаў, якія правялі 110 дзён у ізаляваным памяшканні разам з камандай расійскіх касманаўтаў, якія агулам былі ў ізаляцыі 240 дзён. Падчас таго эксперыменту вывучаліся праблемы, якія могуць напаткаць разнаполы экіпаж, у якім прадстаўленыя некалькі культур. Тады на Новы год адбыўся інцыдэнт, калі два расійскія касманаўты, выпіўшы гарэлкі, пабіліся да крыві, а потым камандзір расійскага экіпажу сілай пацалаваў адзіную жанчыну ў эксперыменце, канадскую прафесарку Джудыт Лап’ер. Я спытаўся ў доктара Крафта, наколькі важныя сэксуальныя аспекты ў падрыхтоўцы касманаўтаў.

"У нас будуць змешаныя каманды, бо даследаванні паказалі, што яны працуюць найбольш эфектыўна. Мы спрабавалі каманды, дзе былі толькі мужчыны ці толькі жанчыны, і атрымалася, што змешаныя каманды працуюць найлепей. Калі паміж людзьмі будзе сэксуальнае прыцягненне, дык гэта натуральна. Гэта абавязкова будзе, але пытанне ў тым, што яны будуць з гэтым рабіць, як яны справяцца з магчымымі разрывамі адносінаў, канфліктамі. І вось за гэтым мы будзем назіраць цягам дзесяці гадоў падрыхтоўкі. Як я ўжо казаў, пра канчатковы адбор можна будзе казаць, толькі калі яны ўжо будуць сядзець у ракеце.

Часам пытаюцца, навошта гэтую падрыхтоўку паказваць шырокай публіцы па тэлевізіі. Я кажу, што гэта менавіта тое, чаму ўдзельнікі праекту могуць навучыць іншых — як пераадолець канфлікт, як прадуктыўна працаваць і захаваць сяброўства нават у выпадку канфлікту.

Па-другое, ёсць шмат людзей, якія з розных прычын не могуць удзельнічаць у праекце, але хацелі б. Гэтыя людзі змогуць сачыць за нашымі астранаўтамі падчас іх падарожжа, мець свае надзеі і мары. У адваротным выпадку гэта было б як футбольная гульня, у якой вядомы толькі вынік, але самой гульні людзі не бачаць. А тут важна бачыць, як яны змагаюцца, як пераадольваюць цяжкасці і дасягаюць поспеху. Шмат людзей могуць навучыцца і з іх поспехаў, і з іх памылак.

У цяперашніх касмічных палётах людзі ведаюць, каго абралі для палёту, потым яны ўжо на станцыі, а потым вяртаюцца, і пры гэтым невядома, што там адбываецца. Таму мы хочам, каб людзі на Зямлі маглі перажыць гэтае падарожжа разам з імі".

На сайце Mars One тлумачыцца, што прынамсі ў першыя гады каланізатарам Марса не рэкамендуецца мець дзяцей. Як гэта магчыма пракантраляваць?

"Удзельнікі першых экіпажаў будуць цудоўна разумець, што мы не ведаем, як узровень гравітацыі ўплывае на нараджэнне дзіцяці. Найперш трэба будзе праводзіць эксперыменты на жывёлах, каб пабачыць магчымыя пасткі і небяспекі. Я думаю, што мы адбярэм дастаткова адказных людзей, якія не будуць адразу ж па прылёце рабіць дзяцей".

Агенты, дыктатура і нацыянальнае пытанне на Марсе


Ці ёсць рызыка, што пасяленне на Марсе зробіцца невялікай дыктатурай, дзе будуць панаваць мацнейшыя, альбо гэта нерэалістычны сцэнар?

"Не, вы якраз ставіце добрыя пытанні. Калі гэтыя людзі будуць на Марсе, мы ўжо асабліва нічога не зможам зрабіць. Мы можам зрабіць нешта толькі загадзя, адабраўшы людзей з этычнымі прынцыпамі. Але тут ёсць яшчэ адзін цікавы момант — цягам дзесяці гадоў падрыхтоўкі мы будзем назіраць, як фармуюцца адносіны ў экіпажах. У мяне часам пытаюцца: ці будзеце вы прызначаць камандзіраў? Я адказваю: мы нічога не будзем прызначаць, яны самі будуць вызначаць структуру экіпажу. Яны могуць абраць анархію, дэмакратыю, вайсковую іерархію ці нешта яшчэ, але цягам гэтых гадоў яны павінны давесці, што здолеюць эфектыўна працаваць з такой структурай.

Яны самі павінны вызначыць, што для іх працуе, і з цягам часу гэта будзе мяняцца. Калонія будзе расці — чатыры, восем і гэтак далей, і рана ці позна ў іх з’явіцца свая канстытуцыя, свае законы. Мы можам толькі назіраць за падрыхтоўкай удзельнікаў 24 гадзіны ў суткі, каб гарантаваць, што будуць абраныя найбольш этычныя і адказныя кандыдаты. Але мы не можам прадказаць, што атрымаецца ў выніку".

Ці ёсць сэнс для выведкі нейкай дзяржавы заслаць свайго агента як патэнцыйнага ўдзельніка палёту на Марс?

"Не ведаю, што там рабіць агенту, бо, наколькі я разумею, спецслужбы звычайна працуюць сакрэтна, а нашая падрыхтоўка будзе 24 гадзіны штодня на тэлебачанні. Усе будуць бачыць, што робяць кандыдаты. Але, напрыклад, для таго, каб наведаць амерыканскую карпарацыю Lockheed Martin, каб навучыцца карыстацца нейкімі сістэмамі, удзельнікам трэба будзе атрымаць прынамсі "зялёную карту" — від на жыхарства ў ЗША. Для гэтага замежнікам трэба будзе праходзіць праверку.

А ці можна ўявіць сітуацыю, калі дзяржава, чые грамадзяне ўдзельнічаюць у праекце, заявіць пра свае правы на плён каланізацыі Марса — напрыклад, калі стане тэхнічна магчымым перавозіць на Зямлю нейкія каштоўнасці адтуль?

Тут я не ўпэўнены, бо я не юрыст. Як я ўжо сказаў, удзельнікам трэба будзе атрымліваць амерыканскую "зялёную карту", але мы хочам зрабіць групу як мага больш інтэрнацыянальнай, каб іх успрымалі як прадстаўнікоў чалавецтва, якія накіроўваюцца на Марс. Я думаю, што людзі будуць ганарыцца сваімі суайчыннікамі, калі там, напрыклад, будзе нехта з Беларусі. Але наш праект не звязаны з нейкім урадам і на нас няма нейкага ўрадавага ціску. Ніводны ўрад не фінансуе нас і не кажа нам, што рабіць, і гэта да лепшага. Касмічныя агенцтвы розных краін маюць кантракты на пастаўкі — напрыклад, што трэнажоры трэба купляць у Швецыі і гэтак далей. Мы ж можам самастойна вызначаць найлепшае абсталяванне, незалежна ад краіны паходжання. Мы працуем без урадавай падтрымкі і, адпаведна, без урадавага ўплыву".

Але падрыхтоўка будзе праходзіць пераважна ў ЗША ці таксама ў іншых краінах?

Плануецца, што ізаляванае асяроддзе будзе ў Злучаных Штатах. Да прыкладу, амерыканская кампанія Paragon займаецца сістэмамі жыццезабеспячэння, таму трэніроўкі з гэтымі сістэмамі адназначна будуць у ЗША. Але для медычнай падрыхтоўкі мы можам, напрыклад, паехаць у Расію, для падводнай падрыхтоўкі - у Японію, таму гэта не абмежавана Злучанымі Штатамі. Мы шукаем месцы для падрыхтоўкі, дзе будуць добрыя спецыялісты і невысокія кошты.

Палёт у адзін бок


А як вы асабіста для сябе адказваеце на пытанне: "Навошта людзям ляцець на Марс?"

"Я думаю, што ў нас ёсць магчымасць засяліць іншую планету, стварыць будучыню для касмічных даследаванняў. Я лічу, што мы павінны даследаваць космас, каб высветліць, што там ёсць, ці існуе там іншае жыццё. Мы можам ажыццявіць свае мары. Гэтыя мары падзяляюць не ўсе, але гэта мая мара, бо я вялікі энтузіяст касмічных даследаванняў і навуковай фантастыкі. Мне хочацца зрабіць свой унёсак у адкрыццё новага, дапамагаючы адабраць для гэтага найлепшых людзей.

Акрамя таго, мы збіраем людзей з усяго свету, каб працаваць над агульным праектам палёту на Марс. Тут няма такога, што адна кампанія кажа: "Гэта мая тэрыторыя". Тут ёсць агульная мэта, і людзі Зямлі змогуць разам працаваць над нечым, незалежна ад сваёй культуры, расы ці краіны паходжання, і таксама таму ў нас такі інтэрнацыянальны праект".

Але нават калі не браць пад увагу вялікую рызыку, прынамсі ў першыя гады, з цяперашняй тэхналогіяй гэта будзе падарожжа ў адзін бок. Ці хацелі б вы, каб нехта з вашых родных паляцеў на Марс, ведаючы, што вы іх болей ніколі асабіста не пабачыце?

"Я магу сказаць і пра сябе — я думаў правесці пенсійныя гады на Марсе, бо там гравітацыя толькі 30 працэнтаў ад зямной, і гэта было б добра для маіх костак, цягліцаў і гэтак далей. На Зямлі ў нас шмат боляў з-за гравітацыі, таму гэта было б някепска. Калі мае родныя хацелі б паляцець, калі б гэта сапраўды была іх мара, навошта мне стаяць на шляху іх мары?

Я памятаю, як размаўляў з адным чалавекам, які хацеў наведаць Антарктыду, нягледзячы на свае праблемы са здароўем. І я сказаў, што гэта вельмі рызыкоўна з такім станам здароўя і што я як медык не раіў бы гэтага рабіць. А ён мне адказаў: "Я штодня сяджу ў сваім садзе, гляджу на адно і тое ж дрэва і разумею, што гэта якраз тое, што я вельмі хачу зрабіць — пабачыць Антарктыду — магчыма апошняе, што я хачу зрабіць у сваім жыцці". У некаторых людзей ёсць вялікія мары, якія даюць ім мэту ў жыцці, і я лічу, што гэта варта захаплення".

Доктар Норберт Крафт з жонкай Верай
 
Жонка Норберта Крафта, Вера, — беларуска. Паводле прафесіі яна праграміст, з’ехала ў ЗША з Беларусі ў канцы 1990-х. Яны пазнаёміліся праз інтэрнэт і ажаніліся два гады таму. Сама яна адмаўляецца ад інтэрв'ю. Норберт Крафт, які паходзіць з Аўстрыі, пакуль не наведваў Беларусь, але плануе зрабіць гэта ў будучыні, бо ў Мінску жыве яго цешча. Я спытаўся ў яго, ці адчуў ён нейкую розніцу ў культурах, жывучы з беларускай.

"Я кахаю яе, яна дапаўняе мяне, і ў нас цудоўныя адносіны. Яна для мяне як мара. Не ведаю, ці гэта звязана з беларускай культурай. Мне здаецца, што кожная асоба індывідуальная, нягледзячы на досвед і паходжанне. Можна паехаць у маленькае мястэчка і пабачыць, што людзі там адрозніваюцца паміж сабой больш, чым людзі з розных краін. То бок гэта яе асоба, гэта яна сама. А наколькі гэта звязана з Беларуссю, я не магу судзіць, бо не ведаю дастаткова беларусаў. Я пакуль не знайшоў некага такога, як яна, у Амерыцы ці іншай краіне. Мы разам, і гэта найлепшае, што здарылася ў маім жыцці". 
 

Чытайце таксама:
Mars One: из тысячи отобранных кандидатов на полет на Марс пятеро - белорусы>>
Из Беларуси на Марс. Виктория Лазарева: Я даже не могу представить, что может отбить у меня желание первой полететь на другую планету >>
-10%
-5%
-15%
-50%
-15%
-30%
-35%
-20%
-25%
-9%
0072641