Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Офтоп


Дар'я Сапранецкая, /

Напярэдадні Новага года па старым стылі беларускі партал TUT.BY разам з вандроўным аркестрам Vuraj вырушыў на калядаванне. мы віншавалі калег, а сёлета сяброў і партнёраў партала. Але найперш накіраваліся да народнага паэта Беларусі, жывой легенды Рыгора Барадуліна. 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (40.92 МБ)

Нягледзячы на нялёгкі стан, дзядзька Рыгор шчыра ўсцешыўся калядзе, падпяваў музыкам і наказаў бліжнім аддзячыць калядоўшчыкаў, як тое заўжды належала рабіць у вёсцы. 

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY
 
Наступным пунктам адведвання стаў офіс кампаніі Viber. "Мы пагуглілі, што такое калядаванне, і ведаем, як сустракаць, мы падрыхтаваліся", - не без гонару сказалі нам на ўваходзе. Настрой у офісе быў дакладным пацверджаннем таго, што каляду там і сапраўды чакалі: ад працы адарваліся ўсе, раптоўнай нямогласцю казы занепакоіліся ўсе, цукеркі і іншыя стымулятары аднаўлення зносілі з усіх кабінетаў.

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY
Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY
 
Дамаўляючыся на святочную сустрэчу ў офісе кампаніі velcom, мы нават не разлічвалі, што чакаць нас стануць яшчэ і ў call-цэнтры кампаніі. У апошніх перапрашаем за тое, што так і не даехалі. Супрацоўнікі мабільнага аператара так умеюць танчыць у карагодзе з казою, што апроч асноўнай дзейнасці лёгка могуць даваць майстар-класы. Прывітаць каляду выйшлі нават топ-менеджары кампаніі. 

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY

У чаканні калядаў

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY
 
Фінальную кропку калядоўшчыкі паставілі ў офісе інфармацыйнага агенцтва Міністэрства абароны "Ваяр". "Ці можна тут у вас пакалядаваць?" - запыталіся акцёры. "Толькі з дазволу кіраўніцтва", - аджартаваліся супрацоўнікі. "А песні паспяваць можна?" - "А песні і без дазволу можна!". І людзі, звязаныя з абаронаю краіны, 15 хвілін радаваліся калядным песням са шчырасцю, уласцівай дзецям, і ведалі, што козачка, што павалілася, ажыве ад сала і цукерак, а вучоны мядзведзь стане разумнейшым пасля пачастункаў.

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY
Ваенныя журналісты нават дазволілі вучонаму мядзведзю прымерацца да крэсла кіраўніка. Але ў мішкі іншы профіль

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY
Падарункі калядоўшчыкаў
 
Калядаванне - абсалютна магічны працэс, уцягваючыся ў яго, немагчыма не паверыць у пранікненне магіі з далёкіх ад нас часоў. З'яўленне калядоўшчыкаў заўжды лічылася добрым знакам. І нават сёння, калі даводзіцца "гугліць", каб зразумець, што такое каляда і як яе сустракаць, у першыя ж хвіліны самыя сур'ёзныя дарослыя становяцца на 15 хвілін дзецьмі, здымаюць свае важныя маскі і шчыра радуюцца. Канчатковай разгадкі гэтай святочнай таямніцы сёлета не знойдзена, таму ў наступным годзе TUTэйшыя калядоўшчыкі зноў аб'явяцца ў горадзе, каб з'яднацца на святы са сваімі сябрамі, партнёрамі і калегамі. Будзе жаданне - далучайцеся!

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (4.62 МБ)

З Калядамі! Даруйце ўсе, хто чакаў сёння, але так і не дачакаўся TUTэйшых калядоўшчыкаў. 

У якасці пасляслоўя віншаванне для любімых калег у змененым складзе: з новай казой ды бубначом, але ўсё з тым жа пазітывам і добрымі пажаданнямі і для TUT.BY, і ад TUT.BY. 

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY
 
Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY
 
Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY

Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY
 
Нужные услуги в нужный момент