Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  2. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  3. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  4. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  5. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  6. Известный ученый оказался в эмиграции, а Федута — в КГБ. Что происходит в стране 13 апреля
  7. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  8. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  9. Минздрав временно запретил ввозить и продавать в Беларуси некоторую продукцию NIVEA. Что говорит торговля?
  10. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  11. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  12. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  13. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  14. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  15. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  16. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек
  17. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  18. «Фокусируюсь на великой цели по примеру Маска». Как сын Израилевича попал в список «Форбс»
  19. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  20. Минобороны заявило, что неизвестное воздушное судно нарушило белорусскую границу со стороны Польши
  21. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  22. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  23. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  24. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  25. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля
  26. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  27. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  28. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  29. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  30. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету


Выява belarusians.co.uk
Выява belarusians.co.uk
Беларуская мова ў інтэрнэце адназначна жывая, гэта пацверджана нават замежным даследваннем. Але ёсць нагода сцвярджаць, што беларуская мова ў Байнэце не толькі жыве, але і развіваецца.

Некаторыя карыстальнікі Беларускага парталу TUT.BY абіраюць мовай інтэрфейсу беларускую — за апошнія два гады такіх стала ўдвая болей.

Калі ў 2006 годзе на TUT.BY толькі з’явіўся беларускі інтэрфейс, ім карысталіся каля 2% карыстальнікаў, пасля доля паступова змяншалася. Цягам 2010-2012 гадоў яна была на ўзроўні 1,2-1,5% ад агульнай долі. Але з лютага 2012 года назіраецца рост, пры гэтым заўважныя два выразных скачкі ў лютым і сакавіку 2013 года.
 
Рост долі карыстальнікаў беларускамоўнай версіі парталу не спыняецца і зараз. Калі на снежань 2013 года 3% наведнікаў TUT.BY абіралі беларускамоўны інтэрфейс, то ў студзені 2014 такіх ужо 3,08%.


 
Раней спасылка на пераключэнне мовы інтэрфейсу знаходзілася наверсе старонкі. Пасля рэдызайну спасылка з тэкстам “Па-беларуску” перамясцілася ўніз. Некаторыя тутбаеўцы хваляваліся за лёс беларускамоўнага інтэрфейсу парталу, але, як распавёў IT.TUT.BY кіраўнік сектара інтэрнэт-маркетынга Павел Варанюк, ад гэтага колькасць пераключэнняў на беларускамоўную версію не зменшылася.
 
Юры Зісер
"Акрамя таго, павялічылася і колькасць наведнікаў з беларускамоўных версій браўзераў. Па маіх назіраннях, і ў Facebook стала болей беларускамоўных пастоў", — адзначыў заснавальнік TUT.BY Юры Зісер. За два гады, са студзеня 2012 па студзень 2014, колькасць наведнікаў TUT.BY з моўнымі наладамі браўзера by-ru, by і be-by павялічылася на 103%.

"Цяжка сказаць, з чым гэта звязана. Падчас заўважных скачкоў ніякіх незвычайных падзей не было, мы спецыяльна правяралі навіны за той час. Магчыма, гэта нават нейкія глыбінныя змены ў беларускім грамадстве, зразумець якія мы зможам значна пазней"
, — мяркуе ён. Сярод верагодных чыннікаў такіх змен ён называе і беларускамоўную рэкламу, і дзейнасць арганізацый кшталту “Будзьма беларусамі”, і многія іншыя.
 

 
Не толькі браўзеры маюць беларускамоўныя варыянты інтэрфейсу: папулярныя праграмы і цэлыя сацыяльныя сеткі (у ліку якіх Facebook і “ВКонтакте”) аматары перакладаюць на беларускую. Існуе нават аматарскі пераклад аперацыйнай сістэмы Android (патрэбныя root-правы, спрабаваць варта толькі пры поўнай упэўненасці ў глыбокіх ведах “зялёнага робата”), а ў іншай мабільнай аперацыёнцы Windows Phone — нават афіцыйны беларускі інтэрфейс.

Штодзень з’яўляюцца новыя артыкулы па-беларуску ў хіба не самай папулярнай крыніцы ведаў у інтэрнэце — Вікіпедыі. Абедзве версіі беларускай Вікіпедыі, афіцыйным і класічным правапісам, займаюць 58 і 67 месцы па колькасці артыкулаў. Вікіпедыя класічным правапісам склала спіс 1000 папулярных артыкулаў па-беларуску, першыя пяць месцаў у якім маюць “Беларуская мова”, “Максім Багдановіч”, “Ў”, “Янка Купала” і “Беларусь”.
-99%
-40%
-30%
-10%
-25%
-25%
-10%
-10%
-65%
-20%