Паліна Лістапад,

Акурат перад адкрыццём сезону вандровак, з’явілася беларуская версія папулярнага навігацыйнага прыкладання OsmAnd для Android. Зручная праграма для падарожжаў дапамагае зарыентавацца на незнаёмай мясцовасці, знайсці цікавыя аб’екты на мапе і атрымаць карысную турыстычную інфармацыю пра гэтыя аб’екты.


 
Мінскі праграміст распрацаваў беларускую мапу і навігацыю OsmAnd, якія працуюць у кірылічным і лацінкавым варыянце. Навігацыя мае дадатковыя ўласцівасці: гаворыць голасам на добрай беларускай мове, і яе можна выкарыстоўваць як звычайны навігатар у аўтамабілях.
 
Беларуская мапа распрацаваная не толькі для OsmAnd, а з'яўляецца мапай у вольным праекце OpenStreetMap, што дазваляе яе выкарыстоўваць у іншых праграмах. На мінулым тыдні Алесь Булойчык падзяліўся навіной у беларускай суполцы by-mova.livejournal.com, дзе падрабязна растлумачыў асаблівасці ўсталёўкі прылады. Усталяваць бясплатную беларускую версію праграмы можна адсюль, альбо, калі жадаеце падтрымаць праект грашыма то OsmAnd+.
 
Над перакладам мапы Беларусі і навігацыяй да яе Алесь працаваў два месяцы, таму на дадзены момант мапа перакладзена прыкладна на 50%: "Гэта толькі пачатак працы, і зараз патрэбныя перакладчыкі" — распавядае Generation.by Алесь Булойчык пра цяперашні этап праекту. 
 
Усіх, хто жадае прыняць удзел у дапрацоўцы, Алесь запрашае на сувязь праз alex73mail@gmail.com. 
-20%
-25%
-21%
-40%
-10%
-15%
-20%
-25%
-10%
-30%