154 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
Коллапс с водой в Минске
  1. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  2. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  3. Усилить защиту силовиков, ужесточить наказание за экстремизм. Какие изменения в УК поддержали депутаты
  4. Путин ответил на предложение Зеленского встретиться
  5. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  6. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  7. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  8. В подвешенном состоянии. История многодетной семьи из Бреста, которая готовится на три года отправить папу на «химию»
  9. Внимание: синоптики предупредили о резком ухудшении погоды
  10. Мингорисполком назвал две версии аварии на водопроводе в Чижовке
  11. Дерматолог — о симптомах и опасности крапивницы
  12. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  13. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  14. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  15. Посмотрели, что происходит сегодня в Чижовке, где вчера случилось коммунальное ЧП
  16. МИД недоумевает по поводу заявления Литвы о возможной аккредитации посла США в Беларуси
  17. Мингорисполком отказал организаторам в проведении «Чернобыльского шляха»
  18. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  19. Следственный комитет объявил в розыск Герасименю и Опейкина
  20. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  21. Почему из-за прорыва всего одной трубы сотни тысяч минчан остались без воды? Разбираемся
  22. СМИ выяснили, кто может быть четвертым фигурантом по «делу о госперевороте»
  23. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  24. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  25. Провизор дает шесть простых советов, которые помогут вам сэкономить на лекарствах
  26. Гинеколог — о заболевании, которое может не иметь симптомов и при этом мешать женщине родить
  27. «И линии нарисуем, и достойно ответим». В Москве прошла встреча Лукашенко и Путина
  28. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  29. Украина вводит спецпошлину на белорусские автобусы и грузовики
  30. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда


Ганна Валынец, Ягор Канапкін,

На афіцыйных сайтах па ўсім свеце і нават у Беларусі ляжыць нямала дакументаў з цікавымі лічбамі. Але інфармацыя выстаўляецца часцей за ўсё ў іх так, што яе нібы і не снуе. Сярод доўгіх тэкстаў, якія прадстаўленыя файламі .pdf або .doc вычытаць нешта надзвычай не проста, складана і адшукаць праз тэхнічныя сродкі.

Фота: justgrimes
Фота: justgrimes
 
Актывісты канцэпцыі open data расказалі ў Менску пра тое, як знаходзяць сакрэты, схаваныя ў публічных дакументах.
 
"Адкрытыя дадзеныя" альбо open data — гэта канцэпцыя, актывісты і прыхільнікі якой дамагаюцца вызвалення дадзеных ад аўтарскіх ліцэнзій, а таксама дамагаюцца адкрытасці дзяржаўнай інфармацыі і прадстаўлення яе ў машыначытальным выглядзе.
 
У Беларусі існуе сайт opendata.by, яго аўтар Аляксей Мядзвецкі разам з актывістам з Германіі Марцінам Клімам выступілі 22 лютага ў Менску у межах міжнароднага Дня адкрытых дадзеных.
 

Валанцёры open data

У Германіі рух open data шырока распаўсюджаны і пачынаўся як валанцёрскі. Але ў мінулым годзе, паводле Марціна Кліма, урад вылучыў 30 мільярдаў еўра на развіццё гэтай справы. У Германіі цяпер функцыянуе цэлы праект па асвятленню федэральнага бюджэту.
 
У іншых краінах таксама ёсць, на што паглядзець. На аснове прынцыпаў Open Data у Нью-Йорку існуе дадатак-рэйтынг кавярняў па санітарыі. У Лондане да іншых гарадах свету распрацаваныя жывыя мапы ўзроўню злачыннасці ў горадзе.
 
У Беларусі пакуль усё робіцца на валанцёрскіх пачатках, але, па словах Аляксея Мядзвецкага, да ідэі ў некаторых дзяржаўных установах ставяцца станоўча:

"Гэтым асабліва ніхто не займаўся, гэта новая тэма. Я распавядаў у МНС - кажуць: так, цікава, пакажыце, як выкарыстаць. Два праекты мы ўжо зрабілі, і з гэтым можна ісці ў людзі".

Адкрытыя дадзеныя па-беларуску

У Беларусі больш менш вядомых праектаў каля дзясятку. Ёсць нашумелы "Кошт урада", дзе можна паглядзець, колькі на кожнага беларуса прыходзіцца знешняй запазычанасці – каля 20,5 мільёнаў беларускіх рублёў. Праект "Бяспечны горад" паказвае, дзе, калі і чаму адбываліся ў Менску пажары. "Узнагароды Беларусі" распавядаюць цікавыя факты, кшталту — 80% усіх атрымальнікаў узнагародаў у Беларусі – мужчыны.
 
Найперш, на думку Аляксея, трэба працаваць над адкрыццём бюджэтаў на ўсіх узроўнях – ад нацыянальнага да вясковага:

"Гэта грошы, якія выдаткуюцца штодня на нашы з вамі патрэбы. Шырокая тэма – грамадская бяспека: злачыннасць, экалогія, стан паветра, пажарабяспека – інфармацыя пра ўмовы нашага з вамі жыцця. Магчыма, мы зможам пазбягаць такіх праблем, як напрыканцы гэтага году, калі пратэставалі урачы “хуткай дапамогі”. Інфармацыя будзе больш адкрытай, і ў адказных людзей не будзе жадання, напрыклад, перакінуць частку бюджэта ад хуткай да ЖКГ. Гэта прынцып публічнасці: людзі, адказныя за рэалізацыю бюджэту, разумеюць, што іх дзеянні могуць быць правераныя".

Праўда, праверыць і кантраляваць публічна можна не ўсіх.
 
"Ці згодны Вы што фінасаванне усіх галінаў улады мусіць ажыццяўляцца галосна і толькі з дзяржаўнага бюджэта?" – адказваючы на гэтае пытанне ў 1996 годзе падчас рэферэндуму, 65% грамадзянаў прагаласавала супраць і толькі 32% - за. Вынікі рэферэндуму не былі прызнаныя цывілізаваным светам, рашэнні яго насілі кансультатыўны характар, але па факце беларусы паводле іх жывуць і цяпер.
 
"І таму ў нас сёння дадзеныя па выдатках рэзервовага фонду прэзідэнта атрымаць вельмі складана", — кажа Аляксей. Памер рэзервовага фонду прэзідэнта ў 2013 годзе складаў 225 мільёнаў даляраў.
-20%
-17%
-90%
-10%
-11%
-15%
-10%
-5%