Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Гаджеты


Аляксандр Арсёнаў,

У апошнім абнаўленні бясплатнай праграмы Kate Mobile для Android з’явілася магчымасць абраць беларускую мову інтэрфейсу (афіцыйны правапіс). Kate Mobile — неафіцыйны кліент соцсеткі, другі па папулярнасці пасля афіцыйнай праграмы распрацоўшчыкаў "УКантакце".



Каб абраць у Kate Mobile беларускую мову інтэрфейсу, трэба націснуць на смартфоне кнопку "Меню" ў галоўным акне праграмы і знайсці пункт "Налады" ("Настройки", Settings), у меню наладаў зайсці ў "Знешні выгляд" ("Внешний вид", Customize UI). У канцы спісу наладаў знешняга выгляду і будзе пункт "Мова" ("Язык", Language), дзе можна абраць між рускай, украінскай, беларускай і англійскай мовамі інтэрфейсу. Пасля гэтага трэба перазапусціць праграму — у галоўным акне зноў націснуць "Меню" на тэлефоне, абраць "Выйсці" ("Выход", Exit) і націснуць "Закрыць праграму" ("Закрыть программу", Close Application), затым зноў у яе ўвайсці.

Афіцыйны кліент "УКантакце" на момант публікацыі не мае беларускага інтэрфейсу. Сама сацсетка ў браўзеры (у тым ліку мабільнай версіі) дазваляе абраць беларускую мову інтэрфейсу тарашкевіцай ці афіцыйным правапісам. 



Як і афіцыйны кліент VK, Kate Mobile ацэнены карыстальнікамі на 4,5 "зорачкі" з 5 магчымых (на момант публікацыі 75 тысяч адзнак у Kate супраць 780 тысяч адзнак у афіцыйнага кліента). Kate Mobile усталявалі больш за мільён карыстальнікаў, афіцыйны кліент — больш за 10 мільёнаў. Праграма Kate Mobile працуе практычна на любым Android-смартфоне ці планшэце — патрабуецца версія Android 1.6 і навейшыя. Для планшэтаў можна абраць спецыяльны планшэтны варыянт інтэрфейсу.

Функцыі Kate Mobile збольшага аналагічныя афіцыйнаму кліенту, але праграма распрацоўваецца незалежна ад каманды "УКантакце", таму некаторыя новыя функцыі могуць дадавацца пазней (напрыклад, зараз нельга адсылаць стыкеры ў паведамленнях). Але прысутнічаюць і некаторыя функцыі, не рэалізаваныя ў афіцыйнай праграме. 



Інтэрфейс Kate Mobile навічку можа падацца больш складаным за афіцыйны кліент, але праграма мае болей наладаў, у тым ліку багата тэм афармлення і опцый знешняга выгляду. Таксама Kate Mobile дазваляе загружаць у памяць тэлефона аўдыё- і відэазапісы з дапамогай бясплатнай баковай праграмы DvGet.

Спампаваць праграму Kate Mobile можна з Play Store. Ёсць як бясплатная версія з рэкламнымі банерамі, так і платная (1,53 даляра) Pro-версія без рэкламы.
Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-40%
-15%
-75%
-25%
-20%
-20%
-20%
-10%
-20%