Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Гаджеты


 
Нядаўна ў Google Play і App Store з’явіўся новы аплет moVa, створаны для таго, каб пашырыць ужыванне беларускай у мабільных зносінах.

За першыя тыдні – больш за 3 000 спамповак і да таго ж высокі рэйтынг, сфарміраваны на адзнаках карыстальнікаў: па ўсім бачна, што аплет прыйшоўся да месца. Першыя водгукі – “Гэтага не хапала!” ды “Шчыры дзякуй за матчыну мову на тэлефоне” – добрае сведчанне таго, што беларусы ўсё ж такі імкнуцца размаўляць па-беларуску. 
 
 
 
З дапамогай аплета moVa можна пісаць па-беларуску пасты ў Facebook, Vk.com, Twitter, а таксама SMS-паведамленні. Акрамя гэтага, у аплеце ёсць слоўнік, да якога зручна звярнуцца, калі забыліся на тое ці іншае слова.
 
Аплет распрацаваны мабільным аператарам velcom, які імкнецца пашырыць сферу ўжывання беларускай мовы і, да прыкладу, часта звяртаецца да абанентаў па-беларуску ў сваіх рэкламных кампаніях:
 
“Спадзяемся, што moVa дапаможа часцей размаўляць па-беларуску ў штодзённым жыцці, – адзначае Юлія Дайнэка, кiраўнiк упраўлення маркетынгу кампаніі velcom, – і прадэманструе, што наша мова засталася не толькі ў літаратуры, яна – побач з намі, у штодзённых зносінах ды ў нашых смартфонах. Зараз мы збіраем водгукі карыстальнікаў, думаем, як і што можна палепшыць. Таму, калі яшчэ не спампавалі аплет – далучайцеся да тых, хто спампаваў і дапамагае нам слушнымі парадамі. Усталюйце і карыстайцеся беларускай!”

Спампаваць аплет moVa можна бясплатна на AppStore ці на Google Play.

Нужные услуги в нужный момент