Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

В Беларуси


Аляксандр Арсёнаў,

З нядаўняга часу забаронены ў Беларусі панк-гурт Amaroka выдаў новы альбом не на дыску ці кружэлцы, а на паштоўцы з QR-кодам, а акаўнт іх мэнэджэра ЎКантакце ўзламалі спецслужбы. Пра гэта, а таксама пра хітрыкі Android і інтэрнэт-пірацтва распавёў IT.TUT.BY вакаліст гурта Зміцер Афанасенка.



Зміцер Афанасенка займаецца музыкай з 14 год. Гурт Amaroka, утвораны ў канцы 2005 года, грае панк-рок. Тэксты гурта на беларускай мове. На момант публікацыі існуе пяць альбомаў, усе з іх - у інтэрнэце ў вольным доступе. 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

"Naš Čas" з альбому "Puls". Спампаваць (8.27 Мб)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

"Pradajem" з альбому "Pastka". Спампаваць (9.95 Мб)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

"Masty" з альбому "Virus" (2014). Спампаваць (9.65 Мб)

Зміцер карыстаецца сваім смартфонам Huawei Honor 2 амаль як камп'ютарам, асабліва ў паездках, дзе ноўтбук браць нязручна, але найчасцей выкарыстоўвае на ім мэсэнджэры і сацыяльныя сеткі. Ён прызнаецца, што не любіць купляць новыя гаджэты, смартфон абраў з-за добрых умоваў крэдыту. "Сябры казалі "ды бяры Apple", але столькі грошай аддаць на тэлефон… Ды ў мяне машына танней!", - распавядае ён. "Акрамя гэтага тэлефона, ніводнага новага не набываў, усе ўжываныя былі".

Але музыку прыйшлося перакваліфікавацца ў інжынера: нядаўна тэлефон стаў паводзіць сябе незразумела. Зміцер некалькі разоў перапрашываў яго, пакуль выпадкова не заўважыў, што праблема была ў старой картцы памяці, а не ў самім апараце. "Так і праграмістам стаць нядоўга", - жартуе ён.



Дагэтуль Зміцер меў Android-планшэт ZTE V9 і з радасцю з ім развітаўся, як толькі даплаціў крэдыт за яго - V9 быў адным з першых Android-планшэтаў і за паўтары гады састарэў па ўсіх характарыстыках. Таксама ўжо 5 год ў яго "званілка" Nokia N72, якую ён носіць з сабой дзеля другой сімкі. "Была яшчэ калісьці раскладушка дзяўчачага ружовага колеру", - смяецца ён, але апарат хваліць.
 
У цяперашнім смартфоне яго задавольвае і вялікі экран, і добрая камера, і дастаткова хуткі інтэрфейс, але вельмі расчароўвае батарэя. "Абяцалі 24 гадзіны, напраўду трымае 12", - скардзіцца Зміцер. А батарэю яму ёсць на што траціць.
 
"У турах заўсёды посцім фота. "Мы ўжо пад Варшавай!" - сэлфі гурта, "500 кіламетраў да Шчэціна!", - пейзаж які. Можна і фанатам адказаць, і з арганізатарамі звязацца. Такога раней вельмі не хапала", - распавядае музыка. Але напаміны пра непрачытаныя паведамленні з УКантакце ён вымыкнуў, бо "калі так увесь час адказваць, то можна ўвесь дзень прасядзець у тэлефоне".



Таксама ў паездках ён чытае кнігі, але музыку слухае нячаста. "Ёсць хіба пару альбомаў класікі", - пад класікай ён мае на ўвазе Ramones, "Тараканы!" ці "Iron Maiden". На рынгтоне - "Мешки с костями" гурта "Тараканы!". На яго тэлефоне ёсць і ўласныя альбомы, хай нехта лічыць, што слухаць сваю ж музыку - гэта кепскі знак: "Калі альбом выдаем, шмат разоў пераслухоўваю, каб сказаць гукарэжысёру, дзе памылкі, дзе чаго дадаць ці прыбраць. Ці бывае, паслухаю песню перад канцэртам, каб нагадаць тэкст". Калі хоча паслухаць нешта новае, запампоўвае музыку з УКантакце.

Зміцер прызнаецца, што слухае пераважна пірацкую музыку, хай і разумее, што яго калегі ад гэтага не атрымліваюць заробку. "Ды ў нас не існуе легальнай музыкі. Калі ты сам не выкладзеш нешта ў інтэрнэт, гэта заўтра выкладуць іншыя", - мяркуе ён. "Не заточаны ў нас пад гэта бізнэс, няма шоў-бізнэсу як такога. Шчыра, не дарос я да гэтага пытання".


 
Ён мяркуе, што пірацтва знікне толькі тады, калі знікнуць усе сэрвісы, якія даюць слухаць нелегальную музыку. Яго гурт не зарабляе на музыцы нічога - толькі на канцэртах і турах, і тое не ў Беларусі (у беларускіх турах "добра калі дарога акупіцца ды пакормяць і пераночыць дадуць").
 
Тым не менш, гурт выдаваў дыскі і здымае кліпы. "Кліп - проста каб "справаздацца" за альбом, проста павінен быць кліп, фотасэт, каб бачылі, што гурт працуе", - кажа ён. "Ды нават кліпы на ТВ не шмат сэнсу даюць. Ну хто іх там глядзіць?". Выдаваць дыскі ўжо немэтазгодна, сёння купляюцца сотні, а не дзясяткі тысяч дыскаў.
 
Новы альбом "Virus" гурт не стане выдаваць на дысках, але фізічны аб'ект (а не толькі mp3-файлы) у якасці альбома Зміцер лічыць неабходным. Замест плыткі гурт прапануе паштоўкі, аздобленыя як вокладка альбому, ззаду якіх будзе QR-код, які вядзе на архіў з альбомам. Калі прасканаваць QR-код і перайсці па спасылцы, можна спампаваць сам альбом у mp3 і дадатковыя матэрыялы. Як распавядае Зміцер, за некалькі дзён гурт разаслаў каля 350 паштовак-альбомаў і раздаў яшчэ дзьве сотні - прыкладна так жа разыйшоўся папярэдні альбом на CD.
 
На такіх паштоўках Amaroka выдалі апошні альбом. Замест файлаў на дыску - QR-код

Зміцер збіраўся выдаць альбом на сродкі, сабраныя на Kickstarter ці яго аналагу, але ў Беларусі такіх праектаў няма, а каб удзельнічаць нават у расійскіх, трэба мець кагосьці, на каго будуць пераводзіцца грошы ў Расію. Музыка лічыць, што краўдфандынг (інтэрнэт-збор сродкаў на пэўны праект, будзь то гульня, альбом ці новы гаджэт) у Беларусі меў бы поспех, як мае поспех дабрачынны аукцыён MaeSens. Як толькі з'явіцца падобны сэрвіс, беларускім творцам стане значна прасцей жыць.

Сайт Amaroka існаваў некалькі гадоў, але цяпер не дзейнічае. "Наведнікі былі, быў нават невялікі чацік, але тое было яшчэ да з'яўлення сацыяльных сетак", - Зміцер не шкадуе, што гурт не мае сайту. Ён распавядае, што цяпер патрэбныя акаўнты ў папулярных сацсетках - і не толькі УКантакце, Facebook, Twitter, YouTube ды Instagram, але і адмыслова музычных Last.fm і SoundCloud. 

 

Amaroka ніколі не выступалі ў расійскім Петразаводску, але і там маюць фанатаў, з якімі трымаюць сувязь праз інтэрнэт

І хай УКантакце мае больш зручны інтэрфейс, але з яго Зміцер з радасцю бы сыйшоў. "Ён не задавольвае мяне па параметрах бяспекі", - тлумачыць ён. Не так даўно нехта ўзламаў УК-акаўнт іх мэнэджэра і нават перарэгістраваў яго на свой тэлефон. Без доступа да тэлефона ўладальніка зрабіць гэта нібыта немагчыма - гурт падазрае, што дачыненне маюць спецслужбы. Узломшчыкі не толькі павыдалялі суполкі, але і прачыталі паведамленні. Пазней да знаёмага з паліклінікі, з якім гурт дамаўляўся на здымкі кліпу, прыйшоў галоўны ўрач і спытаў: "Да мяне тут людзі прыходзілі. Які кліп ты тут хацеў здымаць?"

Музыка мяркуе, што ўвага спецслужба і забароны выкліканыя не тэкстамі песень, а грамадзянскай пазіцыяй удзельнікаў гурта. Amaroka таксама выступалі з Ляпісамі, давалі канцэрт на Еўрамайдане. "Я лічу, што музыка па-над палітыкай. У Кіеў мы ездзілі не заклікаць да чагосьці, а падтрымаць людзей. "Жыве Беларусь"? Гэта заклік да таго, каб жыла нашая краіна, а не палітычны лозунг", - распавядае ён.
 
Amaroka на канцэрце "Solidarni z Białorusią" у Варшаве, Польшча, 2014. Фота з суполкі Amaroka на vk.com
Amaroka на канцэрце "Solidarni z Białorusią" у Варшаве, Польшча, 2014. Фота з суполкі Amaroka на vk.com
 
Але з забаронай для гурта амаль нічога не змянілася, хіба з канцэртамі стала цяжэй (свае хітрыкі ў забароненых гуртоў ёсць). Вялікая частка шоў-бізнэса месціцца не на ТВ, радыё ці крамах з дыскамі, а ў інтэрнэце. Зміцер лічыць, што цалкам пераходзіць у анлайн усё ж нельга: "Трансляцыя на YouTube не заменіць жывы канцэрт. Ды і ў сацсетках не ведаеш, размаўляе з табой мілая дзяўчына ці палкоўнік КДБ".

Зміцер Афанасенка быў адным з заснавальнікаў Арт-Сядзібы - свабоднай творчай пляцоўкі, якую пяць разоў "высялялі" з памяшканняў. Насамрэч, Арт-Сядзіба хіба не палову свайго жыцця існавала як анлайн-супольнасць. Але мноства рэчаў проста нельга зрабіць на кватэрніках ці ў клубах, асабліва для маладых выканаўцаў ці мастакоў - Зміцер лічыць, што падобныя праекты мусяць выходзіць за межы інтэрнэту.



Іншыя героі рубрыкі "Чалавек і гаджэт" 
Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-69%
-50%
-20%
-15%
-30%
-15%
-45%
-25%