• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


Аляксандр Гелагаеў,

Адна з самых буйных у свеце прыватных калекцый баявой тэхнікі была выстаўленая на таргі ў штаце Каліфорнія ў пятніцу, перадае Business Insider. Паглядзець усе лоты і прыцаніцца можна на сайце Auctions America.
 
Фота Business Insider
 
Цяпер кожны зможа папоўніць хатні арсенал нямецкім ці амерыканскім танкам часоў Другой сусветнай вайны альбо нават 42-тоннай ракетнай сістэмай "Скад", якія ўваходзілі ў вядомы збор амерыканскага інжынера Жака Літлфілда. Ён захапляўся вайсковай гісторыяй усё жыццё і набыў першую баявую адзінку ў 1975 годзе - яшчэ калі рабіў кар'еру ў Hewlett-Packard. Гэтай "першай ластаўкай" стаў амерыканскі выведны браніраваны аўтамабіль М3 "Скаўт".

З таго часу калекцыя расла і да 2009 году, калі Літлфілд памёр, перавысіла 220 адзінак вайсковай тэхнікі - ад танка Першай сусветнай да трафеяў часоў Вайны ў Персідскай затоцы 1991 году. Збор Літлфілду, у які ўвайшлі танкі, аўтамабілі, бранетраспарцёры і самаходныя гарматы коштам ў дзясяткі, сотні і нават мільёны долараў, пасля яго смерці быў пераданы фонду The Collings Foundation. Фонд спадзяецца прадаць частку калекцыі і сабраць каля $10 мільёнаў, каб стварыць на гэтыя грошы музей баявой тэхнікі.

Некаторыя з лотаў:
фота: jalopnik.comфота: jalopnik.comфота: jalopnik.com
фота: jalopnik.comфота: jalopnik.comфота: jalopnik.com
фота: jalopnik.comфота: jalopnik.comфота: jalopnik.com
фота: jalopnik.comфота: jalopnik.comфота: jalopnik.com
фота: jalopnik.comфота: jalopnik.comфота: jalopnik.com
 
"Гэта вельмі рэдкая і каштоўная калекцыя", - адзначыў прадстаўнік The Collings Foundation Хантэр Чэйні. Напрыклад, танк Вермахту Panzer IV, як чакаецца, можа быць прададзены за 2,4-2,6 мільёны долараў, а даволі рэдкая штурмавая мадыфікацыя амерыканскага танка М4 "Шэрман" - за 1,4-1,6 мільёны.
 
Аўкцыён ужо зацікавіў пакупнікоў ня толькі з ЗША, але і з Аўстраліі, Францыі і Нямеччыны, паведаміла прэс-сакратар арганізатара таргоў кампаніі Auctions America Эмі Крысці. 
{banner_819}{banner_825}
-30%
-60%
-25%
-20%
-35%
-20%
0063371