Аляксандр Гелагаеў,

Беларусь прадала на знешнім рынку ўзбраенне і вайсковы рыштунак на $ 338 мільёнаў у 2013 годзе, увайшоўшы ў 20-ку найбольш буйных экспарцёраў вайсковай тэхнікі, сведчаць дадзеныя, сабраныя Стакгольмскім міжнародным інстытутам даследвання праблем міру (SIPRI).
Па той жа інфармацыі, пакупнікамі беларускай зброі сталі Кітай і Судан, якія набылі ўзбраення і рыштунку на $ 170 мільёнаў і $ 168 мільёнаў адпаведна. Годам раней Беларусь прадала вайсковай прадукцыі на $ 97 мільёнаў - на $ 69 мільёнаў Азербайджану і на $ 28 мільёнаў Йемену.

Крыніца: SIPRI Arms Transfers Database. Ілюстрацыя: Вадзім Шмыгаў
Крыніца: SIPRI Arms Transfers Database. Ілюстрацыя: Вадзім Шмыгаў

Лідарам міжнароднага рынка зброі ў 2013 годзе стала Расія, аб’ём паставак якой дасягнуў $ 8,3 мільярда, на другім месцы ЗША, якія прадалі тэхнікі на $ 6,2 мільярда, за імі ідуць Кітай, Францыя і Вялікабрытанія з пастаўкамі ў $ 1,8 мільярда, $ 1,5 мільярда і $ 1,4 мільярда адпаведна.

Беларусь, па дадзеных SIPRI, задавальняе 1% агульнага сусветнага экспарту зброі, што тым не менш дэманструе даволі высокае месца беларускага вайскова-прамысловага комплексу (ВПК) на вельмі канкурэнтным рынку.

Больш за тое, як адзначыў у размове з карэспандэнтам TUT.BY беларускі вайсковы эксперт Аляксандр Алесін, значная частка нашага ваеннага экспарту не падпадае пад «маніторы» міжнародных арганізацый. Бо Беларусь — буйны вытворца і прадавец вайсковай электронікі, высокатэхналагічных камплектуючых і сістэм кіравання, а гэтыя пастаўкі не ўлічваюцца, напрыклад, Арганізацыяй аб’яднаных нацый, якая патрабуе інфармаваць толькі пра трансфер самастойных адзінак ваеннай тэхнікі - самалётаў, танкаў, караблёў і гэтак далей.

Таксама не ўлічваюцца праграмы мадэрнізацыі вайсковай тэхнікі, якія праводзяцца беларускімі заводамі для замежных кліентаў.

«Гатовую зброю мы практычна не робім. Аднак электроніка хутка старэе, і гэта дае нам вялікую перавагу за кошт праграмаў мадэрнізацыі, адчыняе і магчымасці для экспарту», — растлумачыў аналітык. Ён ацаніў беларускі абаронны экспарт у $ 300−400 мільёнаў і лічыць, што той можа вырасці да паловы мільярду долараў.
І такія ацэнкі не выклікаюць вялікіх сумневаў, бо аб’ём вытворчасці прадпрыемстваў беларускага ВПК у 2013 годзе вырас на 51,4%, згодна з інфармацыяй беларускага Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта.

Увогуле на экспарт ідзе да 70% прадукцыі беларускага ВПК, паведаміў у нядзелю кіраўнік Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў. Назіральнікі звязваюць гэтую сітуацыю з нізкім узроўнем фінансавання беларускай арміі, якой не хапае сродкау на паўнавартаснае пераўзбраенне.

На Milex подписано контрактов на 700 миллионов долларов >>>

Няўтульныя «абдымкі»

«Вузкім» альбо, магчыма, наадварот, занадта «шырокім» месцам для нашага ВПК застаецца вельмі высокі ўзровень залежнасці ад Расіі, лічыць Аляксандр Алесін.

«Беларускі ВПК — частка савецкага, не вельмі вялікая, але ў прынцыпе вельмі тэхналагічна прасунутая. Наш ВПК адсоткаў на 80 арыентаваны на Расію. Пакуль яна — наш асноўны пакупнік і пастаўшчык», — адзначае ён.

Узаемная тэхналагічная залежнасць Беларусі і РФ настолькі высокая, што пастаўкі ў Расію, хутчэй за ўсё не ўваходзяць у лічбы экспарта і праходзяць па асаблівым разлікам, кажа эксперт.

Такі ўзровень залежнасці, магчыма, нервуе беларускае кіраўніцтва, асабліва на фоне падзеяў ва Ўкраіне.

Блеф альбо новы курс?

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вясной-летам 2014 году зрабіў некалькі гучных заяваў на тэму развіцця беларускай абароннай прамысловасьці - у тым ліку пра планы стварэння шэрагу новых самастойных беларускіх узораў зброі.

Да гэтага змушаюць не толькі фактары міжнароднай палітыкі, але і паступовае старэнне той зброі, якая засталася ў Беларусі пасля распаду СССР. Верагодна, падае і мадэрнізацыйны патэнцыял савецкай тэхнікі.

Лукашэнка наведвае 558-ы Авіяцыйны рамонтны завод. Красавік, 2014. Фота: president.gov.by
Лукашэнка наведвае 558-ы Авіяцыйны рамонтны завод. Красавік, 2014. Фота: president.gov.by

«Мы не павінны сядзець у майстэрні і нешта старое кляпаць. Армія сярэдзіны мінулага стагодззя нам не патрэбная», — заявіў Лукашэнка ў красавіку на 558-м Авіяцыйным рамонтным заводзе.

Былі агучаны планы стварэння беларускай сістэмы супрацьпаветранай абароны, беларускай лёгкай баявой тэхнікі, верталётаў, і нават баявых самалётаў.

«Вайскова-паветраныя сілы мы павінны трымаць у добрым стане, каб не паўтарыць сумны вопыт нашых братоў-украінцаў… Калі спатрэбілася ваяваць, аказалася, што арміі няма», — дадаў прэзідэнт. Канешне, было заяўлена, што ўсё гэта магчыма ў кааперацыі з Расіяй, аднак тут жа былі згаданыя Ўкраіна і Еўропа. «Давайце паспрабуем з украінцамі дамовіцца і разам паспрабаваць… Дый і еўрапейцы і іншыя сёння зацікаўленыя з намі працаваць. Момант сёння адпаведны», — сказаў Лукашэнка.

Са свайго боку Масква адначасова стараецца максімальна прывязаць да сябе беларускі ВПК, прапаноўваючы свае праекты, і не дазволіць Беларусі павялічыць супрацоўніцтва з украінскімі прадпрыемствамі.

Пры вайсковай кааперацыі Беларусі і Ўкраіны для ВПК нашага ўсходняга суседа можа паўстаць заўважны канкурэнт, а самастойнасць гэтых краінаў вырасце. «Расія не хоча, каб Беларусь і Ўкраіна распрацоўвалі свае гатовыя ўзбраенні, гэта датычыцца такіх праектаў, як беларуска-ўкраінскі сумесны супрацьпаветраны комплекс «Стылет», супрацьтанкавыя — «Скіф» і «Шэршань», — кажа Аляксандр Алесін.

"Скіф" на ўзбраенні арміі Азербайджана
«Скіф» на ўзбраенні арміі Азербайджана
Супрацьпаветраны комплекс "Стылет". Фота: belarmy.by
Супрацьпаветраны комплекс «Стылет». Фота: belarmy.by

Стварэнне моцнага і самадастатковага беларускага ВПК, у якім Беларусь будзе на роўным узроўні з партнёрамі, да таго ж дазволіць з меншымі выдаткамі фінансаваць сваю армію і навуку, бо вялікая частка грошаў будзе вяртацца ў сваю ж эканоміку, а развіццё вайсковых тэхналогій звычайна спрыяе і цывільнаму сектару навукі.

Аднак, магчыма, беларускае кіраўніцтва гучнымі заявамі хоча проста папужаць РФ, каб «выбіць» з яе больш прэферэнцый, але захаваць традыцыйную сістэму адносін, лічыць эксперт.

{banner_819}{banner_825}
-50%
-10%
-10%
-10%
-10%
-21%