• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


Аляксандр Гелагаеў,

Адзін з найноўшых і самых дарагіх баявых самалётаў у свеце выканаў напачатку гэтага тыдню першае баявое заданне - удзельнічаў у атаках супраць баявікоў так званай "Ісламскай дзяржавы ў Сірыі і Леванце", паведаміў афіцыйны сайт Паветраных сілаў ЗША.

Ф-22 пасля дазапраўкі ў паветры ў раёне Пэрсідзкай затокі, 25 красавіка 2014 году.(U.S. Air Force photo by Staff Sgt. Vernon Young Jr.)
Ф-22 пасля дазапраўкі ў паветры ў раёне Пэрсідзкай затокі, 25 красавіка 2014 году.(U.S. Air Force photo by Staff Sgt. Vernon Young Jr.)

"Сярод амэрыканскіх самалётаў, якія ўдзельнічалі ў аперацыі былі безпілотныя машыны, знішчальнікі F-15E, F-16, F/A-18, F-22 і бамбардыроўшчыкі B-1 bombers", - гаворыцца ў паведамленні.

Першы ўдар "Рэптара". Апублікаваны Пэнтагонам здымак, на якім бачны штаб баявікоў "Ісламскай дзяржавы" у Сірыі перад авіяударам і пасля яго. (US Defense Department)
Першы ўдар "Рэптара". Апублікаваны Пeнтагонам здымак, на якім бачны штаб баявікоў "Ісламскай дзяржавы" у Сірыі перад авіяударам і пасля яго. (US Defense Department)

Ф-22 ствараўся як найбольш магутны ў свеце знішчальнік для захопу панавання ў паветры і таму не выкарыстоўваўся раней у баявых дзеяннях, якія гэтага не патрабавалі. Хоць Пeнтагон першапачаткова планаваў закупаць вялікую партыю гэтых машын вытворчасці кампаніі Lockheed Martin, адміністрацыя прэзідэнта Барака Абамы вырашыла адмовіцца ад праграмы.

Гэтае рашэнне было прынята з-за вялікага кошту самалётаў і фактычнай адсутнасці колькі-небудзть блізкіх па магчымасці праціўнікаў - ані Расея, ані Кітай ня мелі на ўзбраеньні нічога падобнага. Таксама паралельна ішла дапрацоўка новых і больш унівэрсальных знішчальнікаў Ф-35.

"Ф-22 перазыходзіць любы вядомы ці праэктаваны самалёт-знішчальнік", - гаворыцца на афіцыйнай старонцы Паветраных сілаў ЗША.

Ф-22 манэўруе ў паветры

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


У выніку апошняя "Драпежная птушка" , якая была атрыманая амэрыканскай авіацыяй, была ўсяго 187 па ліку.
"Застаецца невядомым, чаму Пэнтагон вырашыў выкарыстаць Ф-22 для гэтай задачы", - піша ў сваім аналізе сайт.

Верагодна, Ф-22 абараняў іншыя самалёты ад рэшткаў сірыйскай авіяцыі ці нават сам наносіў удары па сістэме супрацьпаветранай абароны Сірыі, якая маглі пагражаць самалётам ЗША і іх хаўруснікаў, гаворыцца ў аналізе.
Хоць асноўная роля "Рэптара" - барацьба са знішчальнікамі праціўніка, ён здольны атакаваць і наземныя аб'екты бомбамі і ракетамі.

Ф-22 адстрэльвае ракету падчас манэўру.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Таксама наладованы найноўшай электронікай самалёт мог быць выкарыстаны для электроннай выведкі ў раёне апэрацыі, кажа экс-супрацоўнік Пэнтагону і прэзідэнт аналітычнай кампаніі IRIS Research Рэбека Грант.
Але адказ можа быць і больш простым, піша выданне The Military Times: Пэнтагон праз нейкі час пачне шукаць замену Ф-22 і хоча атрымаць максімум дадзеных пра ягоныя магчымасці ў сапраўдных баявых умовах.


Ф-22 ствараўся ў межах праграмы Advanced Tactical Fighter для замены знішчальнікаў Ф-15 "Ігл" і Ф-16 "Фэлкан". Прататып самалёту правёў першыя палёты ў 1991 годзе, а сэрыйная вытворчасць ужо дапрацаванага Ф-22 пачалася толькі праз 10 год і завяршылася ў 2011. Кошт самалёту - $143 мільёны. Кошт праграмы ў цэлым перавысіў $66 мільярдаў.

Афіцыйны плакат Паветраных сілаў ЗША, які распавядае пра Ф-22.

Экспарт машыны быў афіцыйна забаронены.
{banner_819}{banner_825}
-10%
-15%
-20%
-60%
-30%
-10%
-10%
-30%
-10%
-35%
0063371