Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Гаджеты


Дзеткі цяпер не тыя, што раней – ніхто не паспрачаецца. Каб іх зацікавіць, пясочніцы ў двары ўжо мала. Відавочна, тэхналогіі не абыходзяць іх бокам, і дзеці без пытанняў з імі спраўляюцца. Часам нават больш паспяхова, чым дарослыя. Сёння, у дзень роднай мовы, расказваем вам пра некалькі цікавых дзіцячых праграм да мабільных прылад на беларускай мове.

Цэлую электронную бібліятэку агучаных ды праілюстраваных дзіцячых кніг для мабільных прыладаў прапануе ініцыятыва "Кнігі дзеткам". Праграма даступная карыстальнікам планшэтаў на базе iOS. Цягам некалькіх месяцаў творчая група плануе выпусціць Android-версію.



За год працы творчая група праекта напісала, агучыла, праілюстравала і выдала 16 кніг на беларускай мове і працягвае працу, кіруючыся верай у тое, што робіць патрэбную беларусам справу. "Мы марым аб тым, каб у Беларусі будучага беларускім дзеткам было з кім размаўляць на роднай мове. Сёння ўсё больш і больш бацькоў хоча, каб іх дзеці разумелі і размаўлялі па-беларуску. З чаго пачаць? З чытання беларускіх дзіцячых кніг!"

У бібліятэцы як беларускія народныя, так і аўтарскія казкі – добрыя, цікавыя, забаўляльныя, якасна агучаныя ды праілюстраваныя.

Большасць кніг можна пачытаць і паслухаць на дзвюх мовах: беларускай і англійскай. На беларускай мове казкі агучылі Андрусь Такінданг, Руся Шукюрава, Юры Жыгамонт і прафесійныя дыктары. Функцыю агучкі можна і выключыць, каб бацькі маглі пачытаць дзецям казку самі.

Яшчэ адна ініцыятыва - кампанія "Будзьма беларусамі!" - да Тыдня роднай мовы робіць падарунак дзеткам - бясплатную праграму "Не маўчы па-беларуску!" для iOS і абноўленую праграму для Android.

Мабільны каляндар для дзетак "Не маўчы па-беларуску!" – гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, якія будуць заўжды з вамі на вашых любімых прыладах. Каляндар універсальны, а падрабязней пачытаць пра яго можна ТУТ!


Нужные услуги в нужный момент