Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

В Беларуси


Фото с сайта www.mirfactov.com
Фото с сайта www.mirfactov.com
Вы ведаеце, што такое Сусвет, а пра яго бязмежнасць? А пра бязмежнасць чалавечых ведаў чулі? А можа вы, як частка Сусвету, і ёсць частка гэтай бязмежнасці? Хочаце даведацца пра гэта крыху больш? Хочаце зразумець прыроду не толькі вакол вас, але і прыроду ўсяго Сусвету? Каманда праекта “Знайдзі сваіх” пры падтрымцы TUT.BY спрабуе разабрацца, як яно ёсць, і распачынае серыю навукова-папулярных лекцый.

Фармат – просты і зразумелы, тэмы – ад пясчынкі да зорачкі. Ніякіх абмежаванняў. На першай сустрэчы ў даступнай для кожнага форме пойдзе гаворка пра будову рэчыва, малекулы і атамы. Прыгадаем такі на першы погляд нескладаны навуковы тэрмін як тэмпература, пагаворым пра тэмпературныя шкалы.

Для таго, каб вы зацікавіліся і ўпэўніліся, што навука не толькі рэч патрэбная, але і прыгожая, вас чакае навуковае шоу Ximikids з Леапольдам Мазгакруцікавым, які пакажа хімічныя рэакцыі з вадкім азотам і вадародам.

Запрашаем усіх у панядзелак, 30 сакавіка, у Галерэю ТUT.BY. Пачатак а 19-й. Прыходзьце і будзем шукаць адказы разам.

Нужные услуги в нужный момент