Падрыхтаваць прэзентацыю за 90 секунд, паспрабаваць сябе ў ролі телевізійных каментатараў, вывучыць складаныя скарагаворкі і паўдзельнічаць у групавых і індывідуальных заданнях змаглі падлеткі падчас воркшопа «Майстэрства публічнай прэзентацыі сваіх ідэй» сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя».

Лайфхакамі паспяховага публічнага выступлення падзялілася з аўдыторыяй Ірына Дубовік — CEO, Project Marketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON. Яна на простых прыкладах распавяла, як пераадолець страх, данесці сваю задуму да аўдыторыі і захапіць слухачоў, якіх памылак варта пазбягаць і як рэагаваць на пытанні з залы.

Старшакласнікі трэніраваліся рабіць прэзентацыю ў ліфце — кароткі пітч, у якім трэба было распавесці пра сваю ідэю і пра тое, якую карысць яна нясе грамадству. Расказ павінен быў заняць не больш за 90 секунд.

Асноўныя тэзісы выступлення Ірыны Дубовік у скетч-канспекце, падрыхтаваным студыяй інфармацыйнага дызайна і візуальнай камунікацыі Be visual! Studio:

Распавяла Ірына Дубовік таксама і пра асаблівасці структуры прэзентацыі, пра тое, як данесці сутнасць сваёй ідэі да аўдыторыі:

Пра важнасць дыкцыі і жэстыкуляцыі распавёў Дзмітрый Смірноў — спікінг-коўч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар «Радыё Бі-Эй», радыёвядучы.

Ён раскрыў формулу паспяховай прэзентацыі «Сваё. Скандал. Сенсацыя. Смех» і разам з аўдыторыяй выканаў некалькі вясёлых і карысных практыкаванняў: чытаў скарагаворкі, трэніраваў гучнасць голаса, спрабаваў каментаваць мультфільмы.

Тэзісы выступлення Дзмітрыя Смірнова ў выглядзе кароткага скетч-канспекта:




У залі VOKA CINEMA прысутнічала больш за 100 падлеткаў з розных рэгіёнаў краіны. Усе яны актыўна і з цікавасцю выконвалі практыкаванні і прэзентавалі свае ідэі. Для тых, хто не змог прыняць удзел у майстар-класе па прамоўніцкім майстэрстве, арганізатары конкурса напярэдадні мерапрыемства запісалі падкаст.

У 2020 годзе адукацыйная праграма праекта «Першыя» працягнецца ў рэгіёнах. Запланаваны чатыры канферэнцыі ў фармаце TEDxSalon, у межах якіх удзельнікаў размяркуюць па камандах, каб яны маглі разам з ментарамі абмеркаваць выступленні спікераў па прапанаваных тэмах, а пасля выступіць са сваім бачаннем праблематыкі.

Першы Salon адбудзецца 18 студзеня ў Віцебску. Падобныя мерапрыемствы таксама пройдуць у Гомелі, Гродне і Магілёве.

«Першыя» — гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9-х, 10-х і 11-х класаў.

На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго выступлення на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Усе фіналісты атрымаюць прызы — iPhone Xs.

Зараз рэгістрацыя на праект «Першыя» працягваецца. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Генеральны інфармацыйны партнёр праекта — Беларускі партал TUT.BY.

Больш падрабязная інфармацыя — на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.

-40%
-10%
-10%
-10%
-10%
-30%