• В Беларуси
  • Наука
  • Интернет и связь
  • Гаджеты
  • Игры
  • Офтоп
  • Оружие
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
Барадулін, Рыгор Іванавіч

Апошні Народны паэт Беларусі

Нарадзіўся 24 лютага 1935 года, на хутары Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласць.

Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх - газета "Советская Белоруссия", часопісы "Бярозка", "Полымя"), а таксама ў выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура". У выдавецтве "Мастацкая літаратура" працаваў больш за 20 гадоў, працаваў рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984).

Пачаў друкавацца з 1953 года, першыя вершы былі змешчаныя ў газеце "Чырвоная змена". Першы зборнік паэзіі - "Маладзік над стэпам" - выйшаў у 1959 годзе.

Да 25-годдзя пантыфікату папы Рыгор Барадулін пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі папы рымскага Яна Паўла II "Рымскі трыпціх" і меў магчымасць пабачыцца з пантыфікам на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 чэрвеня 2004 года. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі "Ксты". Зборнік "Руны Перуновы" (2006), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі.

Пераклаў на беларускую мову п'есу "Вей, вятрок!" Яна Райніса (1980), зборнікі твораў "Блакітны звон Грэнады" Гарсія-Лоркі (1975), "Мелодыя каліны" Івана Драча (1981), "Ветраліст" Габрыелі Містраль (1984), "Рубаі" Амара Хаяма (1989); "Слова пра паход Ігараў" (1986), кнігу Яна Паўла II, а таксама асобныя творы Шэксьпіра, Байрана, Неруды, Гільена, Міцкевіча, Бранеўскага, Ясеніна, Гамзатава, С. Вальеха й інш.

Рыгор Барадулін - апошні беларус, якому надалі званне "Народны паэт" (1992). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў "Рум" і пераклады з Федэрыка Гарсіі Лоркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам "Знак Пашаны", латышскім Ордэнам Трох Зорак (атрымаў званне Афіцэра Ордэна (4 ступень) 23 красавіка 1997 года) і медалём Францыска Скарыны. Барадулін з'яўляецца ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.

У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў "Ксты"). 

Памёр 2 сакавіка 2014 года.
В минском офисе "Яндекса" Российский поисковик изменил свой логотип в честь дня рождения белорусского поэтаСегодня народному поэтому Беларуси исполнилось бы 85 лет.
Фото: Fleetphoto.ru И.В. Бородулин На новейшем российском корабле "Безупречный" сломался двигательПервоначально сторожевики проекта 22 460 оснащали немецкими дизелями.
Zvarot.by дапаможа паскардзіцца на чыноўніка не выходзячы з дому Zvarot.by дапаможа паскардзіцца на чыноўніка не выходзячы з домуТэксты зваротаў накіроўваюцца адразу да канкрэтнага чыноўніка на ягоную электронную скрыню. На такія лісты ён абавязаны адказваць згодна з законам "Аб зваротах грамадзян". Гэткім чынам, хочацца яму ці не, але чыноўнік будзе адказваць на ваш ліст.
Программист, сисадмин и видеооператор: мужские профессии, которые пришлись по плечу обаятельным сотрудницам TUT.BY Программист, сисадмин и видеооператор: мужские профессии, которые пришлись по плечу обаятельным сотрудницам TUT.BYНаши красавицы профессионально снимают видео, администрируют и пишут программы для портала. Легко ли им работается в мужском коллективе?
Фото: Дарья Сапранецкая, TUT.BY Каляды з TUT.BY: усцешаны Барадулін, уражаныя вайскоўцы, танцы ў velcom і групавое фота ў ViberКанчатковай разгадкі гэтай святочнай таямніцы сёлета не знойдзена, таму ў наступным годзе TUTэйшыя калядоўшчыкі зноў аб'явяцца ў горадзе, каб з'яднацца на святы са сваімі сябрамі, партнёрамі і калегамі. Будзе жаданне - далучайцеся!
0072916